Навіны на тэму: перасьлед
03.10.2011 Баранавіцкіх чыноўнікаў запрасілі на Народны сход
3 кастрычніка старшыня аргкамітэта па правядзенні Народнага сходу ў Баранавічах Віктар Мезяк накіраваў старшыні гарвыканкама Віктару Дзічкоўскаму і старшыні гарсавета Аляксандру Селіфонтаву запрашэнні на ўдзел у сходзе.
03.10.2011 У Гародні працягваецца прэсінг на “маўклівых пратэстоўцаў”
У Гародні працягваецца прэсінг на былых удзельнікаў “маўклівых пратэстаў”. Грамадскі актывіст Андрэй Сургайліс занепакоены сітуацыяй, якая склалася вакол яго асобы.
26.09.2011 16-гадовага прэзідэнцкага лаўрэата выгналі з Ліцэя БНТУ за ўдзел у дэманстрацыі
А бацькі-сілавікі выставілі сына з дому.
23.09.2011 Здзейснены напад на офіс РЭП, ініцыятараў «Народнага сходу»
Разбілі акно, дзверы заляпалі фарбай. Сёння ўначы адбыўся напад на офіс незалежнага прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП), што месціцца па адрасе Кульман, 4.
21.09.2011 Каб не ездзіць на следчыя выклікі з Гродна ў Мінск, Губарэвіча прапанавалі пасадзіць
Ужо больш за месяц праходзіць следства над сябрамі БНФ, якія падазраюцца паводле артыкула Крымінальнага Кодэксу "хуліганства, здзейсненае групай асобаў". Паездка ў Мінск на вочную стаўку, на якую запрасілі гродзенца Максіма Губарэвіча, намесніка старшыні гарадзенскага БНФ, завяршылася нічым.
20.09.2011 Васьковічу пагражаюць чарговай справай за кратамі
Актывісту аргкамітэту БХД Яўгену Васьковічу пагражаюць чарговай справай за кратамі. За злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі. Пра гэта паведаміла жонка іншага асуджанага анархіста, Мікалая Дзядка, Валерыя Хоціна. Дзяўчына вярнулася з доўгатэрміновага спаткання з магілёўскай калоніі.
15.09.2011 У справе фронтаўскіх актывістаў – раптоўная змена следчага
Актывісты партыі БНФ Сяржук Семянюк, Алесь Каліта і Максім Губарэвіч, на якіх заведзена крымінальная справа за “хуліганства, здзейсненае групай асобаў”, пра змену следчага даведаліся тады, калі Інга Вадзімаўна Патапенка затэлефанавала ім, каб паведаміць пра вочную стаўку са сведкам. Паводле закона, маладых людзей павінны былі азнаёміць з пастановай аб прызначэнні новага следчага па справе.
14.09.2011 Губарэвіча зноў выклікаюць на вочную стаўку
Намесніка старшыні гродзенскага БНФ Максіма Губарэвіча ізноў выклікаюць у Мінск на вочную стаўку, трэцюю па ліку, ад пачатку следства пасля інцыдэнта, які адбыўся 13 жніўня ля новай сядзібы БНФ. У панядзелак ужо новая прызначаная следчая Патапава мае правесці вочную стаўку са сведкам. Як лічыць гродзенец сведкам можа быць чалавек, які выклікаў міліцыю, бо іншых на думку Максіма не было.
14.09.2011 Генпракурор Васілевіч хоча ўпарадкаваць інтэрнэт праз ААН
Генэральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч лічыць, што на ўзроўні ААН неабходна распрацаваць адзіныя правілы карыстаньня інтэрнэтам і сацыяльнымі сеткамі.
12.09.2011 Апазіцыйнаму мерапрыемству адключылі рубільнік
Улады не далі правесці да канца канферэнцыю “Незалежнасць: здабыткі і перспектывы”, прысвечаную 20-годдзю Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі.
08.09.2011 Заява ПЦ "Вясна" аб умовах дыялогу з уладамі Беларусі
Праваабарончы цэнтр “Вясна” лічыць, што пачынаць перамовы немагчыма без неадкладнага і безумоўнага вызвалення і поўнай рэабілітацыі ўсіх палітзняволеных, у тым ліку -- прыгавароных да пазбаўленна волі ўмоўна ці з адтэрміноўкай выканання прысуду, а таксама аднаўлення на працы рэпрэсаваных адвакатаў.
05.09.2011 У Аксаны Самуйлавай канфіскавана каля 40 тысяч друкаваных матэрыялаў кампаніі “Гавары праўду”!
3 верасня, яе аўтамабіль быў прыпынены ў 10 кіламетрах ад Магілёва з боку Бабруйска. Супрацоўнікі ДАІ паведамілі, што на машыне Аксаны здзейснена ДТЗ са смяротным выпадкам і для разбіральніцтва неабходна праехаць у Ленінскі РАУС.
01.09.2011 Міліцыянты не далі ліцэістам правесці традыцыёную лінейку
Міліцыя перашкодзіла правесці традыцыйную лінейку вучняў Беларускага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа ў Мінску. Імпрэза кожны год адбываецца каля былога будынку ліцэю, дзе зараз месціцца суд Цэнтральнага раёну.
31.08.2011 Сёмым адвакатам, якую з-за абароны ўдзельнікаў падзей 19 сьнежня пазбавілі ліцэнзіі стала Тамара Сідарэнка
Калегія Міністэрства юстыцыі Беларусі зацвердзіла рашэнне аб спыненні дзеяння ліцэнзіі адвакату Т. Сідарэнка.
22.08.2011 Палажанка патрабуе судзіць адміністрацыю ВК у Горках
Наста Палажанка зьвярнулася ў Генэральную пракуратуру з патрабаваньнем завядзеньня крымінальнай справы на Адміністрацыю выпраўленчай калёніі №9 у Горках.










