Навіны на тэму: перасьлед

Гарадоцкі актывіст рыхтуе скаргу на дзеянні ДАІ

11.10.2011 Гарадоцкі актывіст рыхтуе скаргу на дзеянні ДАІ

Леаніда Аўтухова спыніла ДАІ, калі ён вяртаўся з віцебскага Народнага сходу. Супрацоўнікі інспекцыі заявілі, што ён парушыў правілы дарожнага руху, выязжаючы з месца сустрэчы. Спадар Аўтухоў лічыць, што прэтэнзіі да яго маюць палітычныя падставы.

Мінская пракуратура не задаволіла скаргу магілёўскага праваабронцы

10.10.2011 Мінская пракуратура не задаволіла скаргу магілёўскага праваабронцы

Барыс Бухель абскарджваў незадавальненне свайго паручальніцтва за праваабаронцу Алеся Бяляцкага, які з 4 жніўня знаходзіцца пад вартай. У паручальніцтве Барыс Бухель хадайнічаў аб змяненні яму меры стрымання.

Праваабаронцы і дэмактывісты Брэста дамагліся грамадскага абмеркавання генплана горада

06.10.2011 Праваабаронцы і дэмактывісты Брэста дамагліся грамадскага абмеркавання генплана горада

Гарадскія ўлады вымушаны былі прызнаць паспешлівасць свайго рашэння (ужо 28 верасня з'явілася інфармацыя, што скарэктаваны генплан узгоднены ва ўсіх установах на мясцовым узроўні і па ім адбыліся “грамадскія слуханні”) і 5 кастрычніка абвесцілі, што грамадскае абмеркаванне будзе працягнута да канца гэтага месяца.

Полацк: калі ласка, на дактыласкапію

06.10.2011 Полацк: калі ласка, на дактыласкапію

Арганізатара Народнага сходу ў Полацку актывіста Віктара Калесніка выклікаюць 7 кастрычніка ў ГАУС для праходжання дактыласкапіі. Позву пад роспіс атрымала маці Віктара, калі той знаходзіўся ў ад'ездзе.

Барысаў: спартыўнае свята побач з Народным сходам

06.10.2011 Барысаў: спартыўнае свята побач з Народным сходам

Народны сход у Барысаве запланаваны на пляцоўцы за гарадскім стадыёнам. Каб не дапусціць удзелу ў ім падлеткаў, у суботу для вучняў 8-9 класаў на стадыёне будзе арганізавана агульнагарадское спартыўнае свята. Вучняў 10-11 класаў вырашана ў гэты час прыцягнуць да грамадска-карыснай працы на тэрыторыях школ. Прапанавана прыцягнуць і да свята, і да работ бацькоў школьнікаў.

Міліцыянты, як заўжды, не білі, а былі "на падхваце"

06.10.2011 Міліцыянты, як заўжды, не білі, а былі "на падхваце"

Пракуратура Першамайскага раёна Менска адмовілася заводзіць крымінальную справу па факце збіцця пенсіянера Уладзіміра Марозава 6 ліпеня супрацоўнікмі міліцыі.

Магілёўскі праваабаронца скептычна разглядае падрыхтоўку ўладаў да адбудовы Іосіфаўскага сабора

06.10.2011 Магілёўскі праваабаронца скептычна разглядае падрыхтоўку ўладаў да адбудовы Іосіфаўскага сабора

Уладзімір Краўчанка лічыць, што ўжо на этапе падрыхтоўкі вымалёўваюцца карупцыйныя схемы па адмыванні грашовых сродкаў. "Лічу, што чыноўнікі наўмысна паўключалі артыкулы выдаткаў на пошукі чарцяжоў сабора і падобных будынкаў. Гэта выдаткі звязаныя з камандзіроўкамі і г.д., без якіх можна абысціся. Дастаткова з’ездзіць у Менск”.

Арганізатараў Народнага сходу выклікалі ў Генпракуратуру

06.10.2011 Арганізатараў Народнага сходу выклікалі ў Генпракуратуру

Сустаршыняў аргкамітэту па скліканні Народнага сходу Віктара Івашкевіча і Генадзя Фядыніча выклікалі ў Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь на 11 гадзінаў 6 кастрычніка. Прычына выкліку пакуль невядомая.

Кірмашом па Народным сходзе

05.10.2011 Кірмашом па Народным сходзе

Пра тое, што мясцовыя дэмакратычныя актывісты збіраюцца ладзіць Народны сход, у раёне гандлёвага цэнтра “Вэстар” у Бабруйску ведаюць усе, у тым ліку ўлады. Сябра аргкамітэта Віктар Бузінаеў нават даслаў супрацоўнікам міліцыі і прадстаўнікам “вертыкалі” на яго лісты з запрашэннямі.

Пракуратура лічыць законным збіццё вязняў у івацэвіцкай калоніі

05.10.2011 Пракуратура лічыць законным збіццё вязняў у івацэвіцкай калоніі

Пракуратура Брэсцкай вобласці не знайшла падстаў для ўзбуджэння крымінальнай справы ў дачыненні да службовых асоб, вінаватых у збіцці зняволеных івацэвіцкай калоніі № 5. Праверка ўстанавіла, што “прымяненне фізічнай сілы і спецсродкаў супрацоўнікамі калоніі прызнана законным і абгрунтаваным”.

Алег Мяцеліца: “Я хутка вярнуся на радзіму”

05.10.2011 Алег Мяцеліца: “Я хутка вярнуся на радзіму”

Грамадскі актывіст з Бялыніч Алег Мяцеліца, які пасля падзеяў на Плошчы ў 2010 годзе з’ехаў у Вільню, у хуткім часе збіраецца вярнуцца на радзіму. Зараз Алег з’яўляецца кіраўніком грамадзянска-палітычнага прадстаўніцтва Беларусі ў Літве.

Гарадзенскіх партыйных лідараў выклікаюць у пракуратуру

04.10.2011 Гарадзенскіх партыйных лідараў выклікаюць у пракуратуру

Бліжэй да вечару 4 кастрычніка Юрый Істомін, старшыня абласной арганізацыі АГП, паведаміў, што яму патэлефанавалі з гарадзенскай пракуратуры. Пракурор Караваеў прапанаваў лідэру мясцовага АГП з’явіцца ў пракуратуру для азнаямлення з папярэджаннем аб адказнасці за магчымыя несанкцыянаваныя акцыі.

04.10.2011 Аўтуховіча таксама ўгаворваюць падпісаць паперу пра раскаянне

Мікалай Аўтуховіч, як і іншыя палітвязні, знаходзіцца пад няспынным ціскам – кажа праваабаронца Алег Волчак. Паводле яго словаў, Аўтуховіч меў надзею на 8-га верасня, калі прайшла палова яго тэрміна.

Чыноўнікаў Брэсцкага гарвыканкаму запрасілі на мясцовы сход

04.10.2011 Чыноўнікаў Брэсцкага гарвыканкаму запрасілі на мясцовы сход

Ініцыятары сходу нагадваюць гарадскім уладам, што, у адпаведнасці з артыкулам 3 Закона “Аб масавых мерапрыемствах”, парадак і правядзенне масавых мерапрыемстваў не распаўсюджваецца на сходы, якія праводзяцца ў адпаведнасці з заканадаўствам аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах.

Гарадзенскія ўлады імкнуцца сарваць правядзенне Народнага сходу

04.10.2011 Гарадзенскія ўлады імкнуцца сарваць правядзенне Народнага сходу

Напярэдадні 8-га кастрычніка, дня, на які прызначаны Народны сход, уладныя структуры асабліва актыўна праводзяць “прафілактычныя мерапрыемствы” па запалохванні грамадcка актыўнай часткі насельніцтва. Пад псіхалагічны ціск падпалі многія актывісты.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства