Навіны на тэму: перасьлед

Міліцыя адмовілася заводзіць справу на сябра Руху «За Свабоду» за абразу Лукашэнкі

27.01.2017 Міліцыя адмовілася заводзіць справу на сябра Руху «За Свабоду» за абразу Лукашэнкі

Міліцыя скончыла праверку па заяве аб магчымай абразе сябрам Руху «За Свабоду» з Калінкавічаў Дзянісам Рабянком Аляксандра Лукашэнкі.

Ці прызнаюць сайт Пальчыса “экстрэмісцкім”?

23.01.2017 Ці прызнаюць сайт Пальчыса “экстрэмісцкім”?

У справе аб прызнанні сайта 1863x.com экстрэмісцкім да гэтага часу не растаўлены кропкі над “і”. “У той жа час тэрмін майго пакарання ўжо скончыўся”, – распавёў сайту palitviazni.info блогер і заснавальнік вышэйназванага сайта Эдуард Пальчыс.

“Марафон лістоў” адправіўся па адрасатах

22.12.2016 “Марафон лістоў” адправіўся па адрасатах

Валанцёрская служба «Вясны» далучылася да кампанii «Amnesty International» у падтрымку герояў «Марафона лістоў», а таксама беларускіх і расейскіх палітвязняў.

Эксперты ў другі раз не знайшлі экстрэмізму ў кнізе “Смяротнае пакаранне ў Беларусі”

14.12.2016 Эксперты ў другі раз не знайшлі экстрэмізму ў кнізе “Смяротнае пакаранне ў Беларусі”

Днямі гісторык Уладзімір Валодзін атрымаў адказ з Ашмянскай мытні, ў якім паведамляецца, што экспертыза не знайшла прыкметаў экстрэмізму ў інфармацыйных прадуктах – кнізе “Смяротнае пакаранне ў Беларусі” і дыску з дакументальным фільмам “Дысідэнт”.

Судовыя выканаўцы пагражаюць арыштаваць маёмасць Віталя Рымашэўскага

02.12.2016 Судовыя выканаўцы пагражаюць арыштаваць маёмасць Віталя Рымашэўскага

Судовыя выканаўцы пагражаюць сустаршыні Беларускай хрысціянская дэмакратыі Віталю Рымашэўскаму накладаннем арышту на маёмасць за ўдзел у пікеце ля Менскага гарадскога суду ў жніўні.

FIDH: Андрэй Бандарэнка пад пагрозай павелічэння тэрміну зняволення ў сувязі з новымі крымінальнымі абвінавачваннямі

30.11.2016 FIDH: Андрэй Бандарэнка пад пагрозай павелічэння тэрміну зняволення ў сувязі з новымі крымінальнымі абвінавачваннямі

FIDH распаўсюдзіла заяву з заклікам спыніць неабгрунтаваны і палітычна матываваны пераслед праваабаронцы Андрэя Бандарэнкі ў зняволенні.

Маскоўскі офіс Amnesty International  апячатаны

02.11.2016 Маскоўскі офіс Amnesty International апячатаны

Маскоўскі офіс міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International апячатаны. Пра гэта ў сваім фэйсбуку напісаў супрацоўнік расійскага аддзялення Amnesty Іван Кандраценка.

Актывіста Руху «За Свабоду» з Калінкавічаў выклікаў на допыт Следчы камітэт

02.11.2016 Актывіста Руху «За Свабоду» з Калінкавічаў выклікаў на допыт Следчы камітэт

Перадвыбарчым пікетам кандыдаткі ад правацэнтрысцкай кааліцыі (АГП) Алены Луцковіч зацікавіўся Следчы камітэт. З гэтай нагоды на допыт быў выкліканы актывіст Руху «За Свабоду» з Калінкавічаў Дзяніс Рабянок.

КДБ пагражае актывісту Руху «За Свабоду» адлічэннем з каледжу

26.10.2016 КДБ пагражае актывісту Руху «За Свабоду» адлічэннем з каледжу

Адлічэннем з каледжу ў выпадку працягу актыўнага ўдзелу ў Руху «За Свабоду» пагражаў сябру арганізацыі Вадзіму Бабіну супрацоўнік КДБ.

Алене Танкачовай адмовілі ў скарачэнні тэрміну забароны на ўезд у Беларусь

24.10.2016 Алене Танкачовай адмовілі ў скарачэнні тэрміну забароны на ўезд у Беларусь

Па рашэнні суда Алена Танкачова не можа ўехаць у Беларусь да лютага 2018 года, паведамляюць Naviny.by. МУС без тлумачэння прычын адмовіўся скараціць дадзены тэрмін. Праваабаронца настойвае, што яе справа мае палітычны характар.

#БезПраваНаРасправу: Мінскі АМАП збіваў непаўналетніх і пагражаў ім сэксуальным гвалтам

30.09.2016 #БезПраваНаРасправу: Мінскі АМАП збіваў непаўналетніх і пагражаў ім сэксуальным гвалтам

У Праваабарончы цэнтр "Вясна" звярнулася мама непаўналетняга А., якая расказала, што яе сына і яго сябра М. супрацоўнікі мінскага АМАПу збівалі ў аўтазаку і пагражалі сэксуальнай расправай. Пазней хлопцаў абвінавацілі ў гвалце ў дачыненні да супрацоўніка АМАПу.

Судовыя выканаўцы вынеслі ўсё са здымнай кватэры Юліі Сцяпанавай і Алеся Макаева

29.09.2016 Судовыя выканаўцы вынеслі ўсё са здымнай кватэры Юліі Сцяпанавай і Алеся Макаева

Раніцай 29 верасня ў здымную кватэру Юліі Сцяпанавай і прадпрымальніка Алеся Макаева прыйшлі судовыя выканаўцы і канфіскавалі ўсю тэхніку.

Экс-кандыдата ў дэпутаты Уладзіміра Няпомняшчых пакаралі штрафам

28.09.2016 Экс-кандыдата ў дэпутаты Уладзіміра Няпомняшчых пакаралі штрафам

Такое рашэнне агучыў суддзя Чыгуначнага раённага суда Гомеля Мікалай Бакуноў.

Праваабаронцаў у Кыргызстане пераследуюць за ўдзел у Канферэнцыі АБСЕ

27.09.2016 Праваабаронцаў у Кыргызстане пераследуюць за ўдзел у Канферэнцыі АБСЕ

Праваабарончыя НДА заклапочаныя пагрозамі ў адрас вядучых кыргызскіх праваабаронцаў Талекан Ісмаілавай і Азізы Абдурасулавай у сувязі з іх удзелам у Канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні і заклікаюць да прыняцця мераў для забеспячэння іх бяспекі.

Кіраўнік "Вясны": Уладзе не падабаецца, што праваабаронцы змагаюцца за праўду і справядлівасць

23.09.2016 Кіраўнік "Вясны": Уладзе не падабаецца, што праваабаронцы змагаюцца за праўду і справядлівасць

23 верасня старшыня ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі з калегамі з краінаў былога СССР прыняў удзел у мерапрыемстве "Постсавецкая судовая ўлада: інструмент для адпраўлення правасуддзя або інструмент прыгнёту? Адсутнасць незалежнасці судовай сістэмы і пераслед праваабаронцаў ва ўсходняй частцы рэгіёну АБСЕ" ў межах канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства