Навіны на тэму: перасьлед
10.05.2017 Віталь Амяльковіч запатрабаваў вярнуць яму канфіскаваную тэхніку
Праваахоўныя органы канфіскавалі ў каардынатара Руху «За Свабоду» па Мінскай вобласці Віталя Амяльковіча ноўтбук, сістэмны блок і тэлефон напярэдадні 25 сакавіка і да гэтага часу не вярнулі.
26.04.2017 Праваабаронцы: Выдварэнне Алены Танкачовай з краіны – палiтычна матываванае
На гэтым будуць настойваць беларускія праваабарончыя арганізацыі, якія прыступілі да падрыхтоўкі альтэрнатыўнага даклада ў КПЧ ААН адносна парушэння грамадзянскіх і палітычных правоў у Беларусі.
20.04.2017 “Пільная” суседка шрайбуе даносы на актывістку Маю Навумаву
Некалькі дзён назад на кватэру да Маі Навумавай завітала жанчына ў форме супрацоўніка міліцыі. Свой візіт яна патлумачыла так: маўляў, паступіла заява аб тым, што Навумава нібыта збірала подпісы супраць дзеючай улады.
30.03.2017 Актывістаў выкрадаюць з ІЧУ пасля адбыцця арышту
Пасля адбыцця арышту за ўдзел у акцыях пратэсту незаконна асуджаных актывістаў выкрадаюць з ІЧУ, каб іх не змаглі сустрэць журналісты, сябры і блізкія.
29.03.2017 ENEMO асуджае пераслед сяброўскіх арганізацый у Беларусі
Еўрапейская сетка арганізацый па назіранні за выбарамі (ENEMO) глыбока занепакоеная з нагоды актаў гвалту ў дачыннені да грамадзянскай супольнасці і праваабаронцаў у Беларусі ў сувязі з акцыямі “Дзень Волі”.
29.03.2017 Беларусь дэпартуе двух затрыманых на акцыях пратэсту украінцаў
Беларусь дэпартуе двух грамадзян Украіны, раней затрыманых на сакавіцкіх акцыях пратэсту. Трэці затрыманы застанецца ў Беларусі адбываць 15-дзённы арышт.
27.03.2017 "Улады скарыстоўваюць пратэсты для дадатковага ціску на праваабаронцаў"
У розных гарадах краіны прадстаўнікоў праваабарончых арганізацый і ініцыятыў, якія ажыццяўляюць свае прафісійныя функцыі, як і ўдзельнікаў мірных акцый, запалохваюць, затрымліваюць і асуджаюць да адміністратыўных арыштаў. Рэпрэсіі супраць беларускіх праваабаронцаў выклікалі справядлівае абурэнне ва ўсім свеце.
26.03.2017 Акцыі пратэсту ў рэгіёнах: затрымана больш за 80 чалавек
У сувязі з анансаванымі напярэдадні ў СМІ акцыямі пратэсту, якія плануецца правесці 26 сакавіка ў розных гарадах Беларусі, супрацоўнікі міліцыі працягваюць сёння затрымліваць патэнцыйных удзельнікаў акцый і дэмакратычных актывістаў. Многіх запрашаюць у міліцыю позвамі, у некаторых адбываюцца ператрусы.
26.03.2017 Фігурантаў «справы графіцістаў» спрабуюць затрымаць з дапамогай пажарных
Сёння з раніцы Міліцыя дзяжурыць каля кватэр Вадзіма Жаромскага і Максіміліяна Пякарскага.
26.03.2017 Amnesty International: «Беларускія ўлады зноў звярнуліся да аўтарытарнай тактыкі»
Беларускія ўлады павінны неадкладна і безумоўна вызваліць усіх арыштаваных да і падчас мірных пратэстаў і спыніць заганную практыку рэпрэсіяў супраць дэманстрантаў, заяўляе міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International.
25.03.2017 Тамару Шчапёткіну выклікаюць ў міліцыю
Журналіста-фрылансера і праваабаронцу Тамару Шчапёткіну, якая супрацоўнічае з Беларускім Радыё Рацыя, на раніцу 26 сакавіка выклікаюць ў РУУС Бярозы.
25.03.2017 У Мінску да журналісткі Марыны Кастылянчанка ўламілася міліцыя
У кватэры ідзе вобшук. У пад’ездзе дома стаяць супрацоўнікі АМАПу. На месцы – праваабаронцы "Вясны".
25.03.2017 Дзень Волі ў Мінску – пад афіцыйнай забаронай
Дзень абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, які дэмакратычная грамадскасць краіны традыцыйна адзначае шэсцем у Мінску, сёлета азмрочаны рашэннем сталічных уладаў: любыя мерапрыемствы, якія могуць адбыцца 25 сакавіка, будуць прызнаныя незаконнымі.
25.03.2017 МЗС Францыі выказаў заклапочанасць хваляй рэпрэсій у Беларусі
Афіцыйны Парыж заклапочаны “хваляй рэпрэсій” у Беларусі, якая «ўдарыла па лідэрах апазіцыі, актывістах, грамадзянах, журналістах за іх удзел у мірных акцыях», гаворыцца ў апублікаванай 24 сакавіка заяве знешнепалітычнага ведамства Францыі.
25.03.2017 Прадстаўнік ПА АБСЕ: Мяне непакояць прэвентыўныя арышты і запалохванні ў Беларусі
Кіраўнік працоўнай групы па Беларусі ПА АБСЕ Кент Харстэд занепакоены «ўсё больш небяспечнай атмасферай адносна дэманстрацый, якія праходзілі ў апошнія тыдні і якія плануюцца заўтра» ў краіне.










