Навіны на тэму: перасьлед
10.05.2018 Суд адмовіў у кампенсацыі маральных пакутаў Алесі Садоўскай
Cуд Маладзечанскага раёну 7 траўня адмовіў Алесі Садоўскай у пакрыцці кампенсацыі маральнай шкоды за прымяненне фізічнай сілы ў аддзяленне міліцыі пры затрыманні, гвалтоўным памяшканні ісціцы на прымусовае лячэнне ў ДНУ "РНПЦ псіхічнага здароўя", адабраньне дачкі і ўтрыманне на дзяржаўным забеспячэнні ў прыёмнай сям'і на працягу васьмі месяцаў, раскрыццё медычнай таямніцы.
27.04.2018 Берасце: прафілактычныя гутаркі напярэдадні мітынгу
Напярэдадні дазволенага Берасцейскім гарвыканкамам мітынгу “Берасцейцы супраць свінцу”, які плануецца правесці ў абласным цэнтры 29 красавіка, берасцейцаў пачалі выклікаць на прафілактычныя гутаркі.
25.04.2018 “Такіх, як ты, не павінна існаваць. Ты – біясмецце”. Падрабязнасці затрымання анархіста за порна
Актывіст Фёдар Бабанаў, які зараз знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе, распавёў ПЦ “Вясна” пра псіхалагічны ціск, які аказвалі супрацоўнікі ГУБАЗіК падчас яго затрымання і трохсуткавага арышту.
24.04.2018 Міхаіла Жамчужнага змясцілі яшчэ на два месяцы ў ПКТ і адмовілі ў пераводзе ў іншую калонію
ПЦ “Вясна” стала вядома, што 10 красавіка адміністрацыя калоніі №9 у г. Горкі вынесла палітвязню Міхаілу Жамчужнаму чарговае – ужо 27 спагнанне – у выглядзе дву' месяцаў змяшчэння ў ПКТ.
23.04.2018 Актывістцы “Матчынага руху 328” пагражаюць звальненнем
Напрыканцы сакавіка бягучага году Таццяна Канеўская звярталася ў гарвыканкам па дазвол на правядзенне масавага мерапрыемства ў выглядзе групавой галадоўкі. Чыноўнікі адмовілі ёй у правядзенні, тады Канеўская разам з іншымі актывісткамі руху прынялі рашэнне галадаць у прыватнай хаце каб абыйсці забарону і здзейсніць свой намер.
11.04.2018 МУС не бачыць парушэнняў у дзеяннях свайго супрацоўніка, які пагражаў актывістцы і яе родным
На працягу студзеня і лютага супрацоўнік ГУБАЗіК МУС неаднаразова пагражаў актывістцы анархісцкага руху Юліі праблемамі на вучобе і звальненнем бацькоў, але МУС лічыць, што ён дзейнічаў у межах закона.
09.04.2018 Арганізатары "Дотыка" былі пазбаўленыя адразу дзвюх пляцовак правядзення фестывалю
З 6 па 8 красавіка ў Мінску праходзіў фестываль квір-культуры DOTYK. Аднак, святочнае адкрыццё было сарванае праз абмежаванне доступу да пляцовак пасля праверак розных структур з адміністрацыі раёна.
30.03.2018 Рэха 25 сакавіка: актывісту забаранілі ўезд у Беларусь на 5 год, яго чакае дэпартацыя
Аддзел па грамадзянству і міграцыі Баранавічскага РУУС прыняў рашэнне аб забароне ўезду ў Беларусь для Руслана Канавалава на 5 год, а яго да моманту дэпартацыі змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.
28.03.2018 Пасля штрафу зноў павестка: КДБ вельмі хоча паразмаўляць з Іллём Сянько
Актывісту з Баранавіч Ілле Сянько 28 сакавіка супрацоўнік КДБ Мікалай Безік зноў уручыў павестку пад подпіс.
24.03.2018 У Сяргея Мазура канфіскаваныя электронныя носьбіты
23 сакавіка а 9-й увечары ўдома жыхара Мар’інай Горкі Сяргея Мазура з’явіліся міліцыянты з пастановаю пракурора аб канфіскацыі ўсіх электронных носьбітаў.
24.03.2018 Баранавічы: Мікалая Чарнавуса чакаюць у СК 25 сакавіка
Выклікаюць Мікалая Чарнавуса ў якасці сведкі. Па якой справе – не паведамілі. Паводле Чарнавуса, за апошнія гады - гэта звычайная практыка.
23.03.2018 Пісьменнікі рашуча пратэстуюць супраць зняволення Уладзіміра Някляева
Сябры Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў і Рада Беларускага ПЭН-цэнтра пратэстуюць супраць зняволення і несправядлівых абвінавачванняў у дачыненні Уладзіміра Някляева.
21.03.2018 “Вясна-2017”: “Адчуванне драматычнасці гісторыі, падмацаванае фатаздымкамі, склала аснову кнігі”
Праваабаронцы «Вясны» 21 сакавіка прэзентавалі фотаальбом з аднаіменнай назвай, прысвечаны леташнім падзеям.
21.03.2018 Як прэсуюць у Магілёўскай калоніі №15: поўная ізаляцыя і пагроза новага тэрміну для Пятра Кучуры
Асуджаны Пётр Кучура, які адбывае пакаранне ў Магілёўскай папраўчай калоніі № 15, цягам двух тыдняў атрымаў ад адміністрацыі ўстановы 3 спагнанні. Цяпер яго можа чакаць альбо перавод у турму, альбо ўзбуджэнне крымінальнай справы па арт. 411 Крымінальнага кодэксу.
12.03.2018 Міліцыя цісне на непаўнагадовую дзяўчыну
У праваабарончы цэнтр “Вясна” звярнулася непаўнагадовая жыхарка Маладзечанскага раёна, якая распавяла, што дома быў праведзены вобшук ў яе адсутнасць. У гэты ж дзень яе выклікалі на допыт у кабінет дырэктара школы, дзе яна навучаецца.










