Навіны на тэму: перасьлед
23.09.2019 Пасля працяглага зацішша аднавіўся пераслед журналістаў «Белсату»
Праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што 26 верасня ў судзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці адбудзецца разгяд адміністрацыйнай справы журналісткі-фрылансеркі Дар'і Чульцовай.
06.08.2019 Галадоўнік з Берасця Сяргей Вакуленка праз суд адстойвае права на працу
У судзе Маскоўскага раёна Берасця 5 жніўня прайшло першае паседжанне па грамадзянскім пазове актывіста Сяргея Вакуленкі да СП "Дэльфа-Буг". У знак пратэсту супраць непадаўжэння кантракту працадаўцам Вакуленка абвясціў галадоўку, якую трымаў 11 дзён.
02.08.2019 Справа Паліенкі ў другі раз перададзена ў пракуратуру для накіравання ў суд
Расследванне крымінальнай справы Дзмітрыя Паліенкі завершана. Яму прад'яўлена абвінавачванне па чатырох артыкулах крымінальнага кодэксу.
01.08.2019 Іларыёна Трусава затрымлівалі за нацыянальны сцяг
Супрацоўнікі міліцыі доўга не паказалі юнаку свае пасведчанні, не называлі падставу для затрымання, прадставіліся толькі пасля неаднаразовых просьбаў зрабіць гэта.
31.07.2019 Суд пакінуў праваабаронцу Азімжану Аскараву пажыццёвае зняволенне
Яго справа была перагледжана ў сувязі з дэкрыміналізацыяй некаторых артыкулаў крымінальнага заканадаўства рэспублікі. Адвакаты Аскарава прасілі суд вызваліць яго, спасылаючыся таксама на сталы ўзрост падабароннага - яму цяпер 70 гадоў.
15.07.2019 Міліцыя абшукала баранавіцкага актывіста
Баранавіцкая міліцыя сочыць за Рыгорам Грыкам, каб не даць яму прадаць свой легендарны плакат з надпісам: „Нет обнищанию народа”.
28.06.2019 Беларусь: Масавыя аблавы супраць ромаў мусяць быць расследаваныя
Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) і яе сяброўская арганізацыя Праваабарончы цэнтр “Вясна” выступілі з сумеснай заявай, у якой заклікаюць беларускія ўлады неадкладна спыніць усе акты гвалту і пераследу ў дачыненні да суполак ромаў і распачаць незалежнае і бесстаронняе расследаванне парушэнняў правоў чалавека.
27.06.2019 Міліцыю зацікавіла штогадовае ўшанаванне памяці Міхала Валовіча
Як паведамляе "Гарадзенская Вясна", супрацоўнікі слонімскай міліцыі сталі цікавіцца традыцыйнай акцыяй памяці Міхала Валовіча, актыўнага ўдзельніка нацыянальна-вызвольнага руху ў 19-ым стагоддзі.
19.06.2019 Анархіст Аляксандр Францкевіч расказаў, як яго дэпартавалі з Украіны
Былы беларускі палівязень Аляксандар Францкевіч расказаў Радыё Свабода, за што яго дэпартавалі з Украіны і як гэта адбывалася.
12.06.2019 “Патрапіўшы ў гэтыя спісы, будзеш у іх ужо назаўжды”. Як даглядаюць актывістаў на мяжы
ПЦ "Вясна" сабраў выпадкі затрыманняў на мяжы прадстаўнікоў розных грамадска-палітычных групаў, якія падвяргаюцца дагляду і асабістым аглядам з-за сваёй дзейнасці.
11.06.2019 Блогера Пятрухіна аштрафавалі за зварот да міліцыянта “у назойлівай форме”
Суддзя Ленінскага раённага суда Брэста Аляксандар Семянчук пакараў блогера Сяргея Пятрухіна штрафам у памеры 30 базавых велічынь (765 рублёў) за парушэнне артыкула аб “дробным хуліганстве” (17.1 КаАП).
06.06.2019 Міліцыя «занялася» ЛГБТК-актывістамі з Магілёва
Мясцовыя сілавікі па тэлефоне паведамілі каардынатарцы ініцыятывы «Новыя рэгіёны» Аліне П., што вельмі хочуць пагутарыць з ёй з-за налепак і незаконнага масавага мерапрыемства.
23.05.2019 "Яны паводзілі сябе як фашысты". Гомельскія ромы скардзяцца на дзеянні міліцыянтаў
Прадстаўнікі ромскай дыяспары, муж і жонка Вольга Нячаева і Мікалай Ануфрыеў звярнуліся са скаргай у пракуратуру Гомеля на неправамоцныя дзеянні супрацоўнікаў Цэнтральнага РАУСу
22.05.2019 У Брэсце ў дамах моладзевых актывістаў прайшлі агляды
Ранкам 22 траўня да некалькіх моладзевых актывістаў Брэста завіталі супрацоўнікі праваахоўных органаў з мэтай правесці агляд па месцы пражывання. Пра гэта стала вядома "Берасцейскай Вясне".
20.05.2019 Магілёўскія праваабаронцы звярнуліся ў пракуратуру з-за масавай аблавы на ромаў
Праваабаронцы «Магілёўскай вясны» Аляксей Колчын, Барыс Бухель і Аляксандр Буракоў накіравалі ў абласную пракуратуру скаргу на дзеянні кіруючага складу абласнога Упраўлення ўнутраных спраў і супрацоўнікаў міліцыі з-за масавых затрыманняў людзей з цыганскай дыяспары.










