Навіны на тэму: перасьлед
18.03.2020 Журналіста Станіслава Івашкевіча затрымалі падчас спробы ўзяць каментар
Аўтар перадачы “Давайце разбірацца” на тэлеканале “Белсат” Станіслаў Івашкевіч спрабаваў узяць каментар у дырэктара ААТ “Будтрэст № 1” Уладзіміра Бубліка.
18.03.2020 Блогер MozgON атрымаў 15 сутак за заклікі да акцыі каля “Белнафтахіму”
Блогер Уладзімір Цыгановіч, які вядзе youtube-канал MozgOn, завочна быў асуджаны на 15 сутак арышту за заклікі ў інтэрнэце да ўдзелу ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
05.03.2020 Жыхар Рэчыцы, які нібыта не падпарадкоўваўся міліцыі, абараніў свае правы і прызнаны невінаватым
Раней palesse.press распавядаў, як жыхара Рэчыцы збілі міліцыянты, абвінаваціўшы ў непадпарадкаванні, і суд прызнаў яго вінаватым ды асудзіў да арышту і штрафу. Але мужчына не пагадзіўся з беспадстаўным пакараннем і аспрэчыў рашэнне раённага суда. Гісторыя атрымала станоўчую развязку.
05.03.2020 Штраф за экстрэмісцкі надпіс, які выпадкова патрапіў у кадр
Актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Андрэя Войніча асудзілі за экстрэмісцкі надпіс, які выпадкова патрапіў ў кадр яго відэа. Ён быў зроблены на сцяне пад'езда.
04.03.2020 Канфіскаваную тэхніку Дзмітрыя Паліенкі вярнулі зламанай
Дзмітрый і Наста Паліенкі прыйшлі ў Менскі гарадзкі суд, каб забраць сваю тэхніку, якая раней была канфіскаваная для правядзення следчых дзеянняў па крымінальнай справе Дзмітрыя. Але аказалася, што яна зламаная.
03.03.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Падзея: Паглядзім, якія мерапрыемствы прайшлі ў межах Zero Discrimination Day (Дня нулявой дыскрымінацыі).
07.02.2020 На аглядальніцу «Новай газеты» Алену Мілашыну і адвакатку Марыну Дубровіну здзейснены напад у Грозным
У Грозным, 6 лютага, прыкладна ў 23:20, каля ўваходу ў гатэль "Кантынент» быў здзейснены напад на аглядальніцу «Новай газеты» Алену Мілашыну і вядомую адвакатку Марыну Дубровіну.
24.01.2020 105 сутак мала? “Шэрага ката” выклікалі ў міліцыю і там далі позву на новы суд
Пасля трох сутак на волі блогера Зміцера Казлова (“Шэры кот”) выклікалі ў міліцыю ў яго родным горадзе Барані. Ён не выключаў, што прама адтуль яго адправяць далей адбываць арышт. Аднак усё абышлося.
13.12.2019 Гародня: здзейсненая правакацыя супраць актывіста Саляніка. Фотафакт
У Гародні супраць мясцовага грамадскага актывіста Мікалая Саляніка перад правядзеннем 15 снежня несанкцыянаванай уладамі акцыі ўчынена правакацыя
13.11.2019 Суд задаволіў скаргу Віталя Максімава ў наглядным парадку
Старшыня Мінскага гарадскога суда ў наглядным парадку адмяніў пастановы суда Кастрычніцкага раёна г. Мінска і Мінскага гарадскога суда па справе грамадзяніна Расійскай Федэрацыі Віталя Максімава, якога вінавацілі ў парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства і пагражалі высылкай з Беларусі.
06.11.2019 У Туркменістане спрабуюць выявіць геяў і лесбіянак сярод медыкаў
Пасля гісторыі туркменскага лекара-кардыолага, які расказаў пра сваю гомасэксуальнасць і пасля гэтага прапаў (магчыма, арыштаваны), Міністэрства аховы здароўя Туркменістану спрабуе выявіць людзей гомасэксуальнай арыентацыі сярод медыцынскіх работнікаў, паведамляе Радыё Свабода.
17.10.2019 Супрацоўнікі ДАІ адправілі актывіста Бекалюка на медычны агляд ў наркадыспансер
На думку актывіста Дзмітрыя Бекалюка, яго спынілі для агляду, каб ён не змог у той вечар дабрацца да акумулятарнага завода.
08.10.2019 Праваабаронцы просяць Беларусь не выдаваць Таджыкістану журналіста і актывіста Адзінаева
Праваабарончыя арганізацыі звярнуліся да беларускіх уладаў з просьбай не выдаваць Таджыкістану журналіста і грамадскага актывіста Фархода Адзінаева.
27.09.2019 Затрыманаму ў Беларусі таджыцкаму апазіцыянеру пагражае экстрадыцыя
У Беларусі затрымалі таджыцкага апазіцыйнага актывіста Фархода Адынаева, паведаміла таджыцкай службе Радыё Свабода беларуская праваабарончая арганізацыя Human Constanta.
27.09.2019 Блогер Павук спрабуе спагнаць 25 тысяч рублёў маральнай шкоды з райаддзела міліцыі
У судзе Акцябрскага раёна 26 верасня распачаўся разгляд пазову блогера, сябра ГА “БАЖ” Андрэя Павука да раённага аддзела міліцыі на спагнанне 25 тысяч рублёў маральнай шкоды.










