Навіны на тэму: перасьлед
12.09.2020 Вызваліць Іллю Салея і Максіма Знака, спыніць пераслед юрыстаў і адвакатаў!
Больш за 60 міжнародных праваабарончых, адвакацкіх і юрыдычных арганізацый падпісалі адкрытую заяву ў сувязі з затрыманнем беларускіх адвакатаў Іллі Салея і Максіма Знака.
10.09.2020 Калеснікава звярнулася ў СК: мне пагражалі, надзелі на галаву мяшок
Марыя Калеснікава, сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады, праз адваката звярнулася з заявай у Следчы камітэт. Яе схапілі ў цэнтры Мінска раніцай 7 верасня, цяпер апазіцыйны палітык знаходзіцца ў СІЗА № 1.
10.09.2020 У Беларусі чатыры жанчыны-палітзняволеныя. За што іх пераследуе дзяржава?
Па стане на раніцу 10 верасня ў Беларусі налічваецца 55 палітычных зняволеных. Чатыры з іх — жанчыны. «Вясна» сабрала гісторыі палітычных зняволеных жанчын Беларусі.
09.09.2020 Максім Знак, Ілля Салей, Марыя Калеснікава затрыманыя ў межах крымінальнай справе
Сябра Прэзідыума КР Беларусі юрыст Максім Знак ранкам 9 верасня паспеў напісаць прадзюсару "Эхо Москвы" паведамленне са словам "маскі”. Зараз з ім не могуць звязацца яго памочнікі.
08.09.2020 Ператрусы, допыты, затрыманні. Хроніка пераследу 8 верасня
Супрацоўнікі Следчага камітэту раніцай 8 верасня прыйшлі па месцы жыхарства актывіста "Маладога фронту" Віталя Трыгубава, сілавікі прыйшлі з ператрусам да журналістак TUT.BY
06.09.2020 Вольга Кавалькова, якая адбывала арышт на Акрэсціна, пакінула межы Беларусі. Што кажа яна і МУС?
У суботу, 6 верасня, стала вядома, што сябра прэзідыуму Каардынацыйнай рады Вольга Кавалькова, якая адбывала адміністрацыйны арышт у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна паводле арт. 23.34 КаАП, пакінула тэрыторыю Беларусі. Цяпер яна знаходзіцца ў Варшаве.
04.09.2020 У межах крымінальнай справы затрыманы блогер Павел Спірын
Праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што чацвёртага верасня ў Мінску быў затрыманы блогер Павел Спірын.
02.09.2020 У Савеце бяспекі ААН па ініцыятыве Эстоніі пройдуць слуханні па сітуацыі ў Беларусі
Як паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на МЗС Эстоніі, слуханні ініцыяваныя сумесна з ЗША і Вялікай Брытаніяй, якія з'яўляюцца чальцамі Савета бяспекі ААН, а таксама Канадай, Даніяй, Ісландыяй, Латвіяй, Літвой, Польшчай, Румыніяй і Украінай.
02.09.2020 У кампаніі PandaDoc ператрус - яе заснавальнік дапамагае сілавікам кінуць працу
Як паведамляюць супрацоўнікі кампаніі і Telegram-канал "Матолькопомогі", у менскім офісе кампаніі PandaDoc супрацоўнікі ДФР праводзяць ператрус.
01.09.2020 Узяліся за студэнтаў. У першы дзень восені працягваюцца затрыманні
Раніца 1 верасня ў Мінску і іншых гарадах азмрочылася затрыманнямі грамадзян і студэнтаў.
01.09.2020 Валанцёра "Вясны" падазраюць у арганізацыі масавых беспарадкаў
На валанцёра Валанцёрскай службы "Вясны" Паўла Гарбуза распачалі крымінальную справу паводле артыкула 293 Крымінальнага кодэкса (Масавыя беспарадкі). Яго падазраюць у арганізацыі масавых беспарадкаў 9-12 жніўня ў Мінску. На дадзены момант Павел затрыманы і знаходзіцца ў статусе падазраванага ў ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна.
31.08.2020 Ігару Казмерчаку вынесенае пракурорскае папярэджанне
Пракуратура Оршы 29 жніўня вынесла папярэджанне рэдактару сайта orsha.eu і праваабаронцу Ігару Казмерчаку пра адміністрацыйную адказнасць за ўдзел у неснкцыянаваных масавых мерапрыемствах.
31.08.2020 Сведчаць пацярпелыя. Бармэн з Зыбіцкай – пра трое сутак на Акрэсціна
Бармэна Руслана аднаго з бара на вуліцы Зыбіцкай Мінска затрымалі 9 жніўня ў дзве гадзіны ночы, калі ён вяртаўся з працы дадому. Наступныя трое сутак ён правёў на Акрэсціна. Руслан распавёў "Вясне", што адбывалася ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў 9 па 12 жніўня.
30.08.2020 Amnesty International патрабуе выконваць правы мірных пратэстоўцаў
Amnesty International асцерагаецца, што беларускія ўлады гатовыя зноў звярнуцца да рэпрэсіўных мераў і пачаць прымяняць сілу да мірных пратэстоўцаў, як яны ўжо рабілі ў самым пачатку паслявыбарчых пратэстаў.
28.08.2020 "Давайце яго адвядзем у аўтазак, хай хлопцы пазабаўляюцца". Сведчаць пацярпелыя
21-гадовага мінчука Якава Сухнату затрымалі позна ўвечары 11 жніўня супрацоўнікі міліцыі ў цывільным недалёка ад станцыі метро Уручча, калі ён вяртаўся дадому. Цяпер Якаў пасля жорсткага затрымання, і некалькіх сутак знаходжання на Акрэсціна і ЛПП пад Слуцкам знаходзіцца на лячэнні ў мінскай бальніцы. Хлопец распавёў "Вясне", што з ім адбылося ўвечары 11 жніўня і, што адбывалася наступныя дні.










