Навіны на тэму: перасьлед
05.07.2007 Крымінальную справу супраць лідэра салігорскага «Маладога Фронту» Івана Шылы пракуратура перадае ў суд
У сувязі з гэтым у пятніцу Іван выкліканы да сьледчага дзеля азнаямленьня са справаю. Чакаецца, што Шыла будзе пераведзены са статусу падазраванага ў статус абвінавачанага.
05.07.2007 Суд па справе Юрася Алейніка цягнуўся 7,5 гадзінаў
Пачатак судовага паседжаньня па справе адлічанага з Акадэміі кіраваньня Юрася Алейніка быў досыць нэрвовы. Судзьдзя Пракаповіч выдаліла з залі аднаго са сьведкаў з боку адлічанага студэнта за фатаграфаваньне без дазволу. Праваабаронцу Алену Танкачову падвяла яе ўсьмешка — у выніку яе таксама папрасілі за дзьверы. На судзе прысутнічала досыць народу. Ужо былы кіраўнік офісу АБСЭ ў Менску Оке Пэтэрсан, які сёньня а 5-й раніцы пакінуў Беларусь, заехаў у суд на паўгадзіны і застаўся да канца. Ён нават ахвяраваў фуршэтам у амэрыканскім пасольстве з нагоды нацыянальнага сьвята ЗША Дня незалежнасьці.
04.07.2007 Актывіста Руху “За Свабоду” у Салігорску выклікаюць у Пракуратуру
Актывіста Руху “За Свабоду” і Маладога Фронту Івана Шылу выклікаюць у раённую Пракуратуру для азнаямлення з крымінальнай справай, па якой ён праходзіць у якасці падазраванага. Позва выпісаная на пятніцу, 6 ліпеня.
04.07.2007 Маладых абаронцаў Гародні пераследуе міліцыя
Навучэнцаў гарадзенскіх школ, якія бяруць актыўны ўдзел у грамадзянскай кампаніі “Выратуем Гародню”, выклікаюць у інспекцыю па справах непаўнагадовых. Міліцыянты маюць намер паставіць маладзёнаў на ўлік, і гэтым самым перашкодзіць іх удзелу ў абароне роднага гораду.
29.06.2007 Як КДБ дзейнічае супраць маладых актывістаў у Пінску.
Апошні час актыўнасьць спецслужбаў ськіраваная на моладзевых актывістаў: за імі сочаць, тэлефануюць, запрашаюць на неафіцыйныя гутаркі, дасылаюць позвы на допыты, запалохваюць.
27.06.2007 Аляксей Трубкін: "За паўгады ў маім кампутары магло зьявіцца што заўгодна"
Маладзёвы актывіст, сябра Партыі БНФ Аляксей Трубкін каментуе сюжэт Першага каналу пра затрыманыя ноўтбукі з дапаможнікамі па тэрарызму.
26.06.2007 Сяргея Салаша бяруць у распрацоўку
Цягам двух апошніх дзён у барысаўскую раённую пракуратуру на допыты выкліканыя васьмёра мясцовых апазыцыйных актывістаў, паплечнікаў лідэра барысаўскай суполкі Партыі БНФ Сяргея Салаша.
26.06.2007 Намесьніка старшыні Партыі БНФ папярэдзілі аб крымінальнай адказнасьці
У пятніцу намесьнік старшыні Партыі БНФ Алесь Міхалевіч атрымаў зь менскай гарадзкой пракуратуры афіцыйнае папярэджаньне аб «недапушчальнасьці парушэньня закону». Гэтае папярэджаньне пракурорскія работнікі спрабавалі ўручыць Міхалевічу яшчэ ў мінулую сераду, але палітык адмовіўся яго браць, бо там было напісана па-расейску, а Міхалевіч заявіў, што не разумее напісанага. Наступны дакумэнт быў напісаны ўжо па-беларуску.
25.06.2007 Падрабязнасці пра палітычную правакацыю на БТ
У чатырох актывістаў беларускай апазыцыі, якія навучаюцца ў Польшчы, на мытні сканфіскаваны два наўтбука з электроннымі дапаможнікамі па тэрарызме", - паведаміў у нядзелю Першы нацыянальны тэлеканал.
18.06.2007 Актывістаў пазбаўленага рэгістрацыі Задзіночаньня беларускіх студэнтаў пачалі выклікаць у пракуратуру
Актывістаў пазбаўленага рэгістрацыі Задзіночаньня беларускіх студэнтаў пачалі выклікаць у пракуратуру. Яўген Іванюк кажа, што першыя званкі пачаліся напярэдадні суду над актывістамі “Маладога фронту”. Дванаццаць чалавек мусілі наведваць пракуратуру амаль штодня цягам апошняга тыдня. Ня ўсе пагадзіліся прыйсьці бяз позвы.










