Навіны на тэму: перасьлед

07.08.2007 Леанід Судаленка супраць “Гомельскай праўды”

Прававы інспэктар незалежнага прафсаюзу працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасьці па Гомельскай вобласьці, сябра АГП Леанід Судаленка ў заяве на адрас афіцыйнай газэты “Гомельская праўда” патрабуе абвергнуць распаўсюджаныя несапраўдныя зьвесткі.

03.08.2007 Пад Валожынам студэнтаў прымушаюць згарнуць летні лагер

Сёньня раніцай супрацоўнікі Валожынскага РУУС, а таксама супрацоўнікі раённай санэпідэмстанцыі зьявіліся ў намётавым лягеры ля ракі Іслач на Валожыншчыне, дзе другі дзень адпачываюць прадстаўнікі ЗБС і дэмакратычных моладзевых арганізацый і загадалі моладзі згарнуць лагер.

03.08.2007 Міжнародная падтрымка Франака Вячоркі

Сёньня ў другой палове дня са спецпрыёмніка-размеркавальніка на Акрэсьціна выходзіць на волю сябра Рады моладзі БНФ старшыня культурніцкай камісіі партыі БНФ Франак Вячорка.

У Менску пасьля ператрусу затрыманыя моладзевыя актывісты, лёс Зьміцера Лісіенкі невядомы

02.08.2007 У Менску пасьля ператрусу затрыманыя моладзевыя актывісты, лёс Зьміцера Лісіенкі невядомы

Мінулай ноччу людзі ў цывільным, якія прадставіліся супрацоўнікамі міліцыі па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю, уварваліся ў кватэру на вуліцы Палявой, 26, якую здымае Крысьціна Шацікава ў Менску. Пры гэтым было заяўлена, што ўсіх прысутнічаючых падазраюць у незаконным знаходжаньні ў чужым памяшканьні і крадзяжы маёмасьці. Гэта міліцыянты і запісалі ў рапарце.

27.07.2007 Суд над актывістам Зміцерам Хведаруком завяршыўся

Актывіст незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Зьміцер Хведарук цэлы дзень правёў у будынку суду Маскоўскага раёну Менску. Яго затрымалі ўчора раніцай, калі хлопец ішоў на прыпынак ад будынку Дому правасудзьдзя, дзе ён быў на судзе ў Канстанціна Лукашова. У міліцыі Зьмітра, як і іншых арыштаваных моладзевых актывістаў, абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы і да вечара трымалі ў дзяжурнай частцы. Зьміцер стаў пятнаццатым арыштаваным апазыцыянэрам за апошнія двое сутак.

27.07.2007 Удзельнікаў "Басовішча" звальняюць з працы за прагулы

Супрацоўнікі Берасцейскага тэлебачання збіраюць подпісы супраць рашэння кіраўніцтва. Прычыну расправы з гукарэжысёрамі яны лічаць абсурднай.

27.07.2007 Эўразьвяз занепакоены арыштамі моладзевых актывістаў

Камісар Эўразьвязу у вонкавых сувязях і палітыцы добрасуседзтва Бэніта Фэрэра-Вальднэр выказала трывогу ў зьвязку з паведамленьнямі аб арыштах і затрыманьнях, якія паступаюць зь Менску.

26.07.2007 Менскі абласны суд пацьвердзіў высылку зь Беларусі пастара Я.Лукасіка

Калегія Менскага абласнога суду пакінула ў сіле рашэньне суду Мядзельскага раёну аб высылцы з краіны пастара эвангельскай царквы “Яна Прадвесьніка” Яраслава Лукасіка.

26.07.2007 У Менску затрыманы Зьміцер Хведарук

Супрацоўнікі міліцыі сёньня затрымалі аднаго зь лідэраў незарэгістраванай аргагнізацыі "Малады фронт" Зьмітра Хведарука.

26.07.2007 Музыкаў звальняюць з працы за ўдзел у «Басовішчы»

Пра гэта паведамілі двум удзельнікам гурту «Сьцяна» — вакалісту Паўлу Прохараву і барабаншчыку Аляксею Кузняцову. Яны працуюць гукарэжысёрамі на Берасьцейскай студыі тэлебачаньня. У той жа сытуацыі і гітарыст бярозаўскага гурту «BN» Максім Літвінец. Ён працаваў інжынэрам у калгасе «Прамень».

26.07.2007 Прысуд па справе Лукашова абвесьцяць сёньня

Учора на працэсе па справе Канстанціна Лукашова ў якасьці сведкі з боку абвінаваўцы судом Ленінскага раёна Менска быў заслуханы былы намеснік начальніка Цэнтральнага РУУС сталіцы Анатоль Прузан.

24.07.2007 Затрыманы і збіты міліцыянтамі актывіст рыхтуе скаргі на іх дзеяньні

20 жніўня ў Менску каля плошчы Якуба Коласа за нашэньне майкі «За Свабоду» быў затрыманы Максім Сяргіец. Ужыванне фізічнай сілы з боку міліцыянта справакавала ў затрыманага прыступ хваробы.

18.07.2007 КДБ не выпускае з краіны актывіста Руху “За Свабоду”

Камітэт дзяржаўнай бяспекі заблакаваў выдачу штампа на выезд ва ўсе краіны свету для актывіста Руху “За Свабоду”, аднаго з арганізатараў даезду беларускай моладзі на фестываль “Басовішча”, Андрэя Шарэнды. На думку актывіста, гэта звязана са спробамі ўлады сарваць арганізацыю даезда моладзі на фестываль беларускай музыкі, які пройдзе 19-21 ліпеня ў Польшчы.

17.07.2007 За што звольнілі з універсітэта маладога журналіста

Сяргей Падсасонны некалькі год працаваў у Гомельскім дзяржаўным унівэрсітэце імя Скарыны на кафедры рускай і сусветнай літаратуры. Кантракт у яго скончыўся ў ліпені, а новае кіраўніцтва навучальнай установы новы заключаць не стала.

17.07.2007 Зьнятыя з пасады два вышэйшыя кіраўнікі беларускага КДБ

Кіраўнік Беларусі А. Лукашэнка вызваліў ад займаных пасадаў старшыню КДБ Беларусі генэрала-лейтэнанта Сьцяпана Сухарэнку і яго першага намесьніка генэрала-маёра Васіля Дземянцея.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства