Навіны на тэму: перасьлед

05.09.2007 Бацьку моладзевага актывіста Яраслава Грышчэні пагражаюць звальненьнем

Сяргей Міхайлавіч Грышчэня, бацька рэгіянальнага моладзевага актывіста, быў выкліканы ў аддзел ідэалогіі Баранавічскага заводу будаўнічых дэталяў і канструкцый, дзе ён працуе брыгадзірам, і атрымаў "прапанову" звольніцца па ўласным жаданьні, нягледзячы на тое, што працоўны кантракт з ім падпісаны да 2009 году. У адваротным выпадку, адміністрацыя прадпрыемства пагражае звольніць яго сама.

04.09.2007 Пракуратура папярэдзіла незалежных гарадзенскіх журналістаў

Натальлі Макушынай вынесьлі папярэджаньне за супрацоўніцтва без акрэдытацыі з замежным радыё “Нямецкая хваля”, Івану Роману — з радыё “Рацыя”. Абодвум журналістам аб’явілі, што іх матэрыялы носяць тэндэнцыйны характар і могуць пашкодзіць міжнароднаму іміджу Рэспублікі Беларусь.

04.09.2007 Затрыманай моладзевай актывістцы Тацяне Буланавай выклікалі хуткую

Сілавікі з ужываньнем грубай фізічнай сілы затрымалі 12 моладзевых актывістаў каля будынку Салігорскага суду, дзе сёньня пачаўся разгляд крымінальнай справы над непаўнагадовым маладафронтаўцам Іванам Шылам. Моладзевай актывістцы, зьбітай падчас затрыманьня, выклікалі "хуткую дапамогу" і павезьлі ў шпіталь.

03.09.2007 ІГАР РЫНКЕВІЧ: “У БЕЛАРУСЬ ВЯРТАЕЦЦА ІНКВІЗІЦЫЙНЫ КРЫМІНАЛЬНЫ ПРАЦЭС!”

Каментуючы чарговыя суды па справам у дачыненьні да “маладафронтаўцаў”, былы адвакат Ігар Рынкевіч зноў нагадаў аб тым, што артыкул крымінальнага кодэксу, па якім іх пераследуюць, з’яўляюцца антыканстытуцыйным, неправавым.

31.08.2007 Фашыстамі зоймецца пракуратура

Прадстаўнік РПГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт" (БХК) па Віцебскай вобласці Павал Левінаў звярнуўся ў пракуратуру з просьбай узбудзіць крымінальную справу супраць асоб, якія рассылаюць жыхарам Віцебска лісты з пагрозамі ад імя "РНЕ" з указаннем яго асабістага дамашняга адрасу.

31.08.2007 Магілёўская журналістка спрабуе прыцягнуць да адказнасьці міліцыянта

Незалежная журналістка Ганна Ільіна абвінавачвае маёра Сяргея Андрэенку ў незаконным затрыманьні і гвалце. Сёньня магілёўскія судмэдэкспэрты зафіксавалі на целе Ганны Ільіной некалькі гематомаў. У другой палове дня Магілёўская раённая пракуратура мае прыняць рашэньне пра заяву журналісткі — тая патрабуе прыцягнуць да адказнасьці маёра Андрэенку.

31.08.2007 У Салігорскай міліцыі параноя

Сёньня салігорская міліцыя прыведзена ў надзвычайнае становішча. З самага ранку міліцыянты кантралююць месца знаходжаньне найбольш актыўных прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў гораду. Пільнуюць іх ля пад'ездаў, тэлефануюць дадому і на працу, робяць супрацьпраўныя затрыманьні. Так з ранку быў затрымана Іван Шыла, лідэр Салігорскіх маладафронтаўцаў над якім 4 верасьня адбудзецца суд па крымінальнай справе.

29.08.2007 Маладафронтаўцаў з крымінальнымі справамі можа стаць болей.

Баранавіцкая пракуратура распачала крымінальную справу па факце з'яўленьня палітычных графіці на сьценах Баранавіцкага гарадзкога суду.

27.08.2007 27 жніўня 1937 году ў Менску адбыўся першы масавы расстрэл

Сёньня споўнілася 70 гадоў ад першага масавага расстрэлу прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі. 27 жніўня 1937 году ў Менску закатавалі групу археолягаў, настаўнікаў, каталіцкіх сьвятароў — разам больш за пяцьдзясят чалавек. Сёньня ў Курапатах адбылася жалобная імпрэза ў памяць ахвяраў сталінскага тэрору.

27.08.2007 Міліцыя затрымала ўдзельнікаў сустрэчы пастара Сабілы з жыхарамі Гомеля

У нядзелю ўвечары ў Гомелі міліцыянты блякавалі прыватны дом на вуліцы Палескай,52, дзе праходзіла сустрэча жыхароў гораду з былым вязьнем ГУЛАГу, пастарам закрытай уладамі Беларускай эвангельскай царквы Эрнэстам Сабілам, і затрымалі 9 удзельнікаў сустрэчы.

27.08.2007 Міліцыя затрымала ўдзельнікаў сустрэчы пастара Сабілы з жыхарамі Гомеля

У нядзелю ўвечары ў Гомелі міліцыянты блякавалі прыватны дом на вуліцы Палескай,52, дзе праходзіла сустрэча жыхароў гораду з былым вязьнем ГУЛАГу, пастарам закрытай уладамі Беларускай эвангельскай царквы Эрнэстам Сабілам, і затрымалі 9 удзельнікаў сустрэчы.

24.08.2007 У Пінску ціснуць на маладых актывістаў

16 жніўня 2006 года актыўная моладзь Пінска праводзіла акцыю “Салідарнасці”. У скверу, прысвечанаму 900 гадавіне Пінска, яны запалілі сьвечы, размясцілі ў шэраг партрэты зніклых і палітвязняў. Пад час правядзеньня акцыі быў затрыманы старшыня Пінскай суполкі Ігар Салавей. У яго забралі лічбавы здымальнік і выдалілі ўсе фотаздымкі з акцыі. Пасля Ігара адвезлі ў Пінскі ГАУС, дзе правялі допыт.

23.08.2007 Абласны суд адмовіў Тацяне Севярынец ва ўзнаўленьні на працы

Тацяна Севярынец зьвярнулася да Судовай калегіі Віцебскага абласнога суду з тым, каб адмяніць рашэньне Першамайскага раённага суду, які пацьвердзіў законнасьць ейнага звальненьня. Аднак абласны суд ейнай скаргі не задаволіў. Маці вядомага палітыка, настаўніцу расейскай мовы вышэйшай катэгорыі з амаль 35-гадовым працоўным стажам звольнілі зь сярэдняй школы №40, нібыта, за прагулы.

22.08.2007 Апазіцыі не месца ў «Славянскай гімназіі»

Дачку актывіста грамадзянскай кампаніі “За Свабоду!” Алеся Чыгіра, якая правучылася ў бабруйскай “Славянскай гімназіі” чатыры гады, адмовіліся пераводзіць у 5-ы клас. Адмысловы ліст за подпісам дырэктара навучальнай установы Алесь Чыгір ужо атрымаў.

22.08.2007 Адміністрацыя ААТ “Гродна Азот” аказвае ціск на сяброў незалежнага прафсаюза

Адміністрацыя акцыянернага таварыства “Гродна Азот” пачала ажыццяўляць ціск на сяброў Беларускага незалежнага прафсаюза з мэтай прымусіць іх выйсці з арганізацыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства