Навіны на тэму: перасьлед

27.09.2007 Андрэй Шарэнда зьняволены на 15 сутак за ўдзел у прэзентацыі кнігі Паўла Севярынца

26 верасня суддзя суда Маскоўскага раёна Берасця Вольга Смiрнова пакарала актывiста Руху "За свабоду" Андрэя Шарэнду арыштам тэрмiнам на 15 сутак "за ўдзел у несанкцыянаваным сходзе", якiм мiлiцыянты палiчылi прэзентацыю кнiгi Паўла Севярынца "Лiсты з лесу", што адбылася 19 жнiўня.

27.09.2007 Міліцыя палюе на апошні нумар “Товарища”

Сёння раніцай з офісу рэдакцыі недзяржаўнай газеты “Товарищ” міліцыянты забралі каля 10 тысяч асобнікаў апошняга нумару выдання, які быў прысвечаны запланаванай на 30 верасня грамадзянскай акцыі – Сацыяльнаму маршу.

25.09.2007 Партыі пад пагрозай ліквідацыі

Месяц таму Міністэрства юстыцыі вынесла пісьмовыя папярэджаньні шасьці партыям – Партыі БНФ, Беларускай партыі “Зялёныя”, Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамадзе, а таксама Беларускай сацыяльна-спартовай партыі, Сацыял-дэмакратычнай партыі народнай згоды і Рэспубліканскай партыі. Чыноўнікі выклалі свае прэтэнзіі да іх і прыгразілі прыпыніць дзейнасьць альбо зьліквідаваць у судовым парадку, калі даведзеныя патрабаваньні ня будуць выкананыя.

24.09.2007 Улады працягваюць ціск на вернікаў-пратэстантаў

Жодзінскія ўлады забараняюць вернікам-пратэстантам праводзіць богаслужэньні. Фармальнай прычынай паслужыла тое, што ў 23 лютага па невядомай прычыне ў будынку царквы адбыўся пажар, і зараз яна аднаўляецца, таму богаслужэньні праводзяцца побач у вялікім намёце.

24.09.2007 25 верасьня ТБМ ладзіць семінар на тэму "Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі: гісторыя і сучаснасць"

ГА "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" праводзіць у верасьні шэраг семінараў у рамках цыклу "Гістарычна-культурная адукацыя гарадскога насельніцтва Беларусі ў перыяд складвання грамадзянскай супольнасці". Гэта ўжо другі семінар па тэме "Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі: гісторыя і сучаснасць", першы адбыўся 18 верасьня. Лектар - дасьледчык тэмы сталінскіх рэпрэсій кандыдат гістарычных навук Ігар Кузьняцоў.

24.09.2007 Зварот да беларускага грамадзтва

Падчас пікету, які адбыўся 8 верасьня ля будынка ААН, быў прыняты зварот да генэральнага сакратара ААН Бан Кі-муна. Зварот заклікае яго паўплываць на становішча на Беларусі і ўзьняць пытаньне аб яе дэмакратызацыі ў Радзе бясьпекі ААН. Праз месяц (8-га Кастрычніка) зварот з усімі сабранымі подпісамі будзе адасланы ў ААН.

24.09.2007 Апазыцыянер трапіў з «Дажынак» у рэанімацыю

Васіль Сіліверст, ліквідатар-чарнобылец, знаходзіцца ў рэанімацыі рэчыцкага шпіталя. Ён сёньня наведаў Рэчыцу. Спадар Сіліверст апавёў “Свабодзе”, што калі падышоў да райвыканкаму, да яго раптам кінуліся ахоўнікі са службы бясьпекі Аляксандра Лукашэнкі. Яны закруцілі яму рукі і павалілі на зямлю.

21.09.2007 Моладзь пратэстуе супраць прымусовага ўступлення ў БРСМ

Два жыхары Магілёва накіравалі свае заявы на адрас Аляксандра Лукашэнкі і Генеральнага пракурора краіны з просьбай абараніць іх ад прымусовага ўступлення ў БРСМ. Сяргей Бародзіч вучыцца ў адзінаццатым класе СШ № 33. Павел Чэрвінскі – студэнт другога курсу Магілёўскага прафесійна-тэхнічнага каледжа. Абодва пражываюць у адным раёне, і абодвух хвалюе адна праблема: прымус адміністрацый іх навучальных устаноў да ўступлення ў БРСМ.

21.09.2007 21 верасьня ў Магілёве былі затрыманыя два непаўнагадовыя сябры моладзі БНФ Алесь Анісімаў і Зьміцер Пухоўскі

Падчас затрыманьня ў хлопцаў была канфіскаваная скрыня зь 50 асобнікамі газэты "Навіны БНФ". Праз тры гадзіны маладых актывістаў адпусьцілі.

21.09.2007 Бабруйскую актывістку Таісію Кабанчук дапыталі ў мясцовай управе КДБ

20 верасьня актывістка Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Таісія Кабанчук была выкліканая ў мясцовую ўправу Камітэту дзяржаўнай бясьпекі ў якасьці сьведкі, але сьледчы Аляксандар Харашкевіч удакладніў, што з ёй правядуць толькі тлумачальную гутарку.

21.09.2007 Пракуратура Гомельскай вобласці вынесла пісьмовае папярэджанне сябру ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Алесю Карніенку за супрацоўніцтва з замежным СМІ

Паводле тэксту гэтага дакумента, абласная пракуратура правяла праверку “па матэрыялах Упраўлення КДБ па Гомельскай вобласці”, пад час якой высветліла, што А. Карніенка, не маючы акрэдытацыі пры МЗС Беларусі, “ажыццяўляў дзейнасць на карысць Радыё Рацыя (Польшча)”.

20.09.2007 Нясьвіж: вобшук у кватэры рэдактара недзяржаўнага тыднёвіка “Брама”

Учора пасьля 22-й гадзіны міліцыянты Нясьвіскага РАУС працягвалі вобшук у прыватным доме рэдактара недзяржаўнага тыднёвіка “Брама” Алеся Язьвінскага.

19.09.2007 У Рэчыцы прэвентыўна затрыманы актывіст АГП Леанід Невар

Раніцай міліцыянты прыехалі да дому, дзе пражывае партыйны дзяяч і патрабавалі адчыніць дзьверы. У выніку Леаніда Невара затрымалі і даставілі ў пастарунак.

19.09.2007 Новыя крымінальныя справы супраць “Маладога Фронту”

Супрацоўнікі міліцыі і КДБ зрабілі ўчора ператрус на кватэры актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Кірыла Атаманчыка ў Жлобіне.

18.09.2007 Зьміцер Жалезьнічэнка пакараны арыштам на 8 сутак

Судзьдзя Марына Дамненка сёньня разгледзела адміністратыўныя справы супраць выключанага за грамадзка-палітычную актыўнасьць студэнта-выдатніка Зьмітра Жалезьнічэнкі і пакарала яго арыштам на 8 сутак, а таксама штрафам у памеры 20 базавых велічынь.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства