Навіны на тэму: перасьлед
05.10.2007 Суд адмовіў студэнту Алесу Дзеравянку ў аднаўленні на вучобе
Першамайскі суд Віцебска адмовіў былому студэнту платнага навучання мастацка-графічнага факультэта ВГУ імя Машэрава Алесю Дзеравянку ў аднаўленні на вучобе.
05.10.2007 Пастара з Гомелю выклікаюць у пракуратуру
На пастара царквы ХПЕ “Жывое Слова” г. Гомеля Змітра Падлобку склалі пратакол за парушэнне артыкулу аб правядзенні масавых мерапрыемстваў і вымушаюць з’явіцца ў пракуратуру.
02.10.2007 Студэнтцы 2-га курсу юрфака Гродзенскага дзяржаўнага універсітэту Кацярыне Бычак пагражае адлічэнне
Дзяўчына была актывісткай у кампаніі за захаванне гістарычнай спадчыны Гродна. Па сямейных абставінах Кацярына вымушана была прапусціць 9 дзён заняткаў. Зараз гэты факт выкарыстоўваецца, як падстава для ціску на дзяўчыну.
01.10.2007 У Салігорску быў затрыманы Андрусь Тычына
30?га верасьня салігорскія маладафронтаўцы зладзілі пікет у падтрымку палітвязняў. Раней заявы на правядзеньне некалькіх пікетаў былі разгледжаныя салігорскім райвыканкамам з прадказальным вынікам: пікет забараніць, міліцыі забясьпечыць кантроль грамадскага парадку. З самае раніцы супрацоўнікі праваахоўных органаў "палявалі" на маладзёвых актывiстаў Салігорску.
01.10.2007 Новыя пакараньні ў Гародні: Юры Істомін - 5 сутак, Андрэй Янушкевіч - штраф 3 базавыя велічыні.
У Гародні працягваецца “дзікае паляванне” на грамадска-палітычных актывістаў. Толькі ўчора пасля 5 сутак адміністрацыйнага арышту выйшаў на волю Яўген Скрабутан, а сёння ў Ленінскім і Кастрычніцкім судах гораду адбыліся суды над актывістамі партыі АГП.
01.10.2007 Яраславу Грышчэню не далі дазвол на выезд за мяжу
28 верасьня баранавіцкаму маладафронтаўцу Яраславу Грышчэню мясцовае КДБ адмовіла ў атрыманні штампу на выезд за межы краіны. Маладафронтавец звязвае адмову з тым, што 29 верасня ён мусіў вылецець у Страсбург дзеля ўдзелу ў грамадскіх слуханнях пры Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы.
01.10.2007 Сьветлагорскія актывісты абскарджваюць дзеяньні міліцыі і КДБ
Актывісты падалі скаргу ў мясцовую пракуратуру. Гэты дакумент стаў рэакцыяй на ператрус кватэраў грамадзян, якія выступаюць супраць адмены льгот.
28.09.2007 На 620 тысяч рублёў аштрафаваная берасьцейская актывістка Кацярына Бельская.
Суд палічыў яе ўдзельніцай несанкцыянаванага сходу. Нагадаем, 19 жніўня ў Берасьці адбылася прэзэнтацыя кнігі Паўла Севярынца “Лісты зь лесу”, удзельнікаў якой затрымала міліцыя.
28.09.2007 Старшыню КДБ просяць ушанаваць памяць рэпрэсаваных
27 верасня кіраўнікі грамадскага аргкамітэта па ўвекавечанні памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій накіравалі ліст старшыне Камітэта дзяржбяспекі Юрыю Жадобіну з просьбай дазволіць ускладанне кветак да будынка ўнутранай турмы КДБ у Менску, дзе ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года былі расстраляныя каля 100 чалавек.
28.09.2007 Старшую дачку палітвязня Аляксандра Казуліна звольнілі з працы
Раней ёй вынесьлі дысцыплінарнае спагнаньне. Вольга Казуліна працавала на прадпрыемстве «Альактив» намесьнікам дырэктара ў прававых і кадравых пытаньнях.
27.09.2007 Суд Маскоўскага раёну Берасьця аштрафаваў грамадзкага актывіста Рамана Кісьляка на 2 базавыя велічыні
Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным сходзе 19 жніўня. Сходам суд палічыў прэзэнтацыю кнігі Паўла Севярынца “Лісты зь лесу”. Гэта ўжо другі суд над Раманам Кісьляком. Раней пратакол пра яго затрыманьне суд палічыў недакладным і вярнуў у аддзел міліцыі Маскоўскага раёну Берасьця.
27.09.2007 Зноў падоўжана сьледзтва па справе зьнікненьня генерала Захаранкі
Сьледзтва працягнутае яшчэ на 3 месяцы, да 24-га сьнежня. Пра гэта праваабаронцу Алегу Воўчаку паведамілі з пракуратуры Менска. У лісьце з пракуратуры не ўдакладняецца, якія сьледчыя дзеяньні праводзяцца па гэтай справе.
27.09.2007 Студэнт і моладзевы актывіст Яўген Скрабутан асуджаны на пяць сутак арышту па абвінавачаньні ў нецэнзурнай лаянцы.
Скрабутан быў затрыманы 25 верасьня, калі пры вобшуку ў яго былі знойдзены налепкі і ўлёткі да «Эўрапейскага маршу», заплянаванага на 14 кастрычніка.
27.09.2007 Улады ня хочуць, каб грамадзтву стала вядомая праўда пра массавыя рэпрэссіі мінулых гадоў
Гомельская абласная суполка Партыі камуністаў Беларуская, абласная арганізацыя АГП і Рада гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ атрымалі адказ ад старшыні абласнога Савету дэпутатаў Сіліцкага В.С. на сваю прапанову ўтварыць грамадзкую камісію у сувязі з правядзеньнем раскопак рэшткаў пахаваньня на тэрыторыі Гомельскага раёну. У дакуменце сказана, што паколькі знойдзеныя фрагменты астанкаў перададзеныя ў пракуратуру для правядзеньня судова-медыцынскай экспертызы з наступным узбуджэньнем крымінальнай справы, то няма неабходнасьці стварэньня такой камісіі.
27.09.2007 Актывістаў Моладзі БНФ, якія ўдзедьнічалі ў летніку, пакуль не засудзілі
27 верасьня а 12-ай у судзе Маскоўскага раёну горада Менску адбыўся разгляд адразу трох справаў у дачыненьні да актывістаў “Моладзі БНФ”. Па-ранейшаму маладзёнаў афіцыйна судзяць за “дробнае хуліганства”, г. зн. за ўдзел у летніку МБНФ пад Івацэвічамі.










