Навіны на тэму: перасьлед

14.10.2007 Затрыманых гарадзенскіх актывістаў адпусьцілі

Каля вёскі Верцялішкі а 8-й гадзіне раніцы былі затрыманыя кіраўнік Гарадзенскай абласной арганізацыі партыі БНФ Сяргей Мальчык, а таксама Сяргей Антусевіч і Анатоль Хацько, якія на аўтамабіле накіроўваліся ў Менск.

14.10.2007 У кватэру Яраслава Грышчэні ламіліся невядомыя

Кіраўнік баранавіцкай філіі незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Яраслаў Грышчэня ўчора паведаміў “Свабодзе”, што невядомыя спрабуюць узламаць дзьверы кватэры, якую ён са сваім сябрам здымае ў Менску.

13.10.2007 У Магілёве канфіскаваныя незалежныя выданьні

Паводле пратаколу, міліцыянты забралі 45 асобнікаў “Нашага Магілёву”, 16 – “Народнага фронту” ды 12 брашураў. Канфіскацыі міліцыянты патлумачылі адсутнасьцю ў выданьнях выходных дадзеных.

12.10.2007 У Мастах міліцыянты шукалі актывістаў - Зьмітра Кухлея і Алеся Зарэмбюка

Ім прыносілі дахаты позвы, каб хлопцы прыйшлі ў мясцовы пастарунак 14 кастрычніка.

12.10.2007 ВІЛЕЙКА: Актывістаў папярэдзілі

Актывістаў ?уху “За Свабоду” Міхася Кульца, Алеся Судака і сябра АГП Уладзіміра Малярчука з Вілейкі папярэдзілі сёння, што яны панясуць пакаранне, калі будуць прымаць удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве 14 кастрычніка.

12.10.2007 За кратамі у Гомелі галадаюць апазіцыйныя партыйныя актывісты Уладзімір Кацора і Васіль Палякоў, у Гародні - журналіст Ігар Банцар

Прэвентыўна затрыманыя ў Гомелі лідэр мясцовай арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў і ягоны намесьнік Уладзімір Кацора былі пакараныя судом да адбыцьця 7-суткавага адміністратыўнага арышту за нібыта нецэнзурную лаянку. Пакараны 10 суткамі адміністратыўнага арышту таксама за нецэнзурную лаянку рэдактара часопіса незалежнага Саюзу палякаў Беларусі (СПБ) "Magazyn Polski na uchodzstwie" Ігар Банцар пасля абвяшчэння прысуду на знак пратэсту абвясціў галадоўку.

11.10.2007 Аблога хаты смаргонскага актывіста працягвалася ўсю ноч

Сёньня раніцай Алесь Дзергачоў паведаміў праз тэлефон, што міліцэйская машына стаяла побач зь ягоным домам усю ноч. Час ад часу міліцыянты хадзілі зь ліхтарыкамі пад вокнамі.

11.10.2007 У Горадні затрыманы Ігар Банцар і Анжаліка Борыс

Галоўнага рэдактара польскамоўнага часопісу Ігара Банцара затрымалі ў Горадні ўвечары на аўтобусным прыпынку. Яго даставілі ў Ленінскі ?АУС. Нядаўна ён быў прызначаны галоўным рэдактарам часопісу “Magazyn Polski na uchodzstwie’

10.10.2007 Смаргонскі праваабаронца зьвярнуўся па дапамогу да пракурора

Грамадзкі актывіст Алесь Дзергачоў, дом якога ў міліцэйскай аблозе, патэлефанаваў пракурору раёну. Ён паведаміў, што міліцыя ўчыніла супраць яго правакацыю. Актывіст заявіў, што не адчыніць дзьвярэй, пакуль пракурор не правядзе праверкі.

10.10.2007 Сяргея Парсюкевіча затрымалі за налепку на аўтамабілі

Сёньня ў Віцебску супрацоўнікі абласнога ДАІ спынілі аўтамабіль вядомага прадпрымальніка. Актывіста ?уху “За Свабоду” Сяргея Парсюкевіча. Нагодай для гэтага паслужыла нестандартная налепка “BY”на аўтамабілі.

10.10.2007 Міліцыянты ачапілі хату смаргонскага актывіста

Праваабаронца Алесь Дзергачоў зачыніўся ў хаце й не адчыняе дзьвярэй міліцыянтам, якія дзяжураць перад уваходам. Праз акно ўчастковы сказаў Дзергачову, што яму трэба зьявіцца ў Смаргонскі райаддзел міліцыі.

09.10.2007 "Товарищ" заклікае сваіх чытачоў напісаць скаргі

Сёньня галоўны рэдактар грамадзка-палітычнай левай газэты 'Товарищ' Сяргей Вазьняк праз інтэрнэт-рэсурсы зьвярнуўся з адкрытым лістом да чытачоў выданьня і супрацоўнікаў міліцыі ў Менску і Жлобіне.

08.10.2007 Магілёўская абласная ўправа ўнутраных справаў адмовілася заводзіць крымінальную справу на маёра Сяргея Андрэенку.

30 жніўня ўзмоцнены нарад міліцыі ў лесе непадалёк ад Магілёва затрымаў групу моладзевых актывістаў. Іх гвалтам заштурхнулі ў службовую машыну і даставілі ў Магілёўскі раённы аддзел міліцыі. Пратрымалі больш за тры гадзіны.

06.10.2007 Павел СЕВЯ?ЫНЕЦ: «Хавацца на роднай зямлi не збiраюся»

За апошнiя два месяцы малады палiтык Павел Севярынец, адбываючы адмiнiстрацыйныя пакараннi, правёў за кратамi ажно 47 сутак.

05.10.2007 Пастар царквы ХПЕ "Жывое Слова" Зьміцер Падлобка абвінавачаны ў правядзеньні масавых мерапрыемстваў

Улады Гомеля аказваюць ціск на абшчыну Рэлігійнага Аб'яднання Хрысціянаў Поўнага Евангелля "Жывое Слова"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства