Навіны на тэму: перасьлед

02.11.2007 Раніцай у Магілёве супрацоўнікі міліцыі затрымалі Станіслава Кавалеўскага

Моладзевы актывіст разам з сябрам ішоў на заняткі ва ўніверсітэт, калі да іх пад'ехала міліцэйская машына. Супрацоўнікі міліцыі патлумачылі, што студэнты падобныя на рабаўнікоў, якія паўгадзіны таму зьдзейсьнілі злачынства, і даставілі іх ў пастарунак. Станіслава Кавалеўскага трымалі тры гадзіны, пасьля чаго адпусьцілі.

02.11.2007 Затрыманы адзін з заяўнікаў Сацыяльнага маршу, намесьнік старшыні «Маладых дэмакратаў» Міхаіл Пашкевіч

Хлопец разам са сваім сябрам Зьмітром Кавалгіным распаўсюджваў агітацыйныя матэрыялы да акцыі 4 лістапада. Пасьля затрыманьня іх адвезьлі ў УУС мэтрапалітэну. Сёньня ж у Доме правасудзьдзя мусіць адбыцца суд.

01.11.2007 Сугайр Бэльхасэн стварае камітэт у абарону Андрэя Клімава

Сёньня завяршыўся візыт у Беларусь прэзыдэнта Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Сугайр Бэльхасэн. На выніковай прэсавай канфэрэнцыі яна заявіла, што “палітычны рэжым у Беларусі — самы рэпрэсіўны ў Эўропе”.

01.11.2007 На плошчы Незалежнасці паклалі радыеактыўную плітку

Як даведалася Еўрарадыё, тратуарная плітка, якой выкладзеная плошча Незалежнасці ў Мінску, мае павышаны радыеактыўны фон. Гэтую плітку ўвогуле катэгарычна забаронена прымяняць на тэрыторыі горада. Чыноўнікі яшчэ у траўні даведаліся, што ўзровень радыяцыі ў ёй перавышае нармальны ў 2 разы, аднак небяспечная плітка “ўпрыгожвае” плошчу да гэтага часу.

31.10.2007 У Віцебску канфіскаваная "Народная Воля"

30 кастрычніка ўвечары ў цэнтры Віцебску супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывістаў, якія забралі з камеры захоўваньня чыгуначнага вакзалу асобнікі зарэгістраванага недзяржаўнага выданьня "Народная Воля"

30.10.2007 Суд над палітвязьнем Зьмітрам Дашкевічам прызначаны на 6 лістапада і адбудзецца ў фактычна ў закрытым рэжыме

Пра гэта паведаміў адвакат моладзевага лідэра Алясандр Галіеў. Разам з тым ён зазначыў, што да гэтага часу не атрымаў адпраўленага нібыта 24 кастрычніка судовага паведамленьня.

30.10.2007 Маладафронтаўцы шукаюць заступніцтва ў паслоў

29 кастрычніка моладзевая незарэгістраваная арганізацыя «Малады фронт» зьвярнулася з адкрытым лістом да прадстаўнікоў дыпляматычных місій краінаў Эўрасаюзу, акрэдытаваных у Беларусі.

30.10.2007 У Віцебску затрыманыя ўдзельнікі акцыі памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў

Сёньня, 30 кастрычніка, мясцовыя актывісты дэмакратычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў, а таксама праваабаронцы правялі акцыю памяці на месцы масавых расстрэлаў часоў сталінскіх рэпрэсій ва ўрочышчы Паляі. З самага пачатку за прысутнымі назіралі супрацоўнікі праваахоўных органаў, аднак праз нейкі час усе былі затрыманыя за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве - гэта каля 25 чалавек. Зараз іх вязуць у аддзяленьне міліцыі Віцескага раёну.

29.10.2007 У Магілёве былі моцна збітыя актывісты мясцовай суполкі “Моладзі БНФ”.

Гэта адбылося ў ноч з суботы на надзелю.

29.10.2007 Гомельскія псыхіятры паставілі беларускамоўнаму юнаку дыягназ: «рэакцыя апазыцыі»

Ваенкамат накіраваў юнака ў псыхдыспансэр за тое, што ён патрабаваў сабе дакумэнтаў на беларускай мове. Зьміцер Жалезьнічэнка праходзіў мэдкамісію.

29.10.2007 Пад Гомелем з’явіўся памятны знак “Пакутнікам тваім, Беларусь”

Пад Гомелем з’явіўся памятны знак “Пакутнікам тваім, Беларусь”. Яго ўсталявалі мясцовыя актывісты дэмакратычных партый і грамадскіх арганізацый у месцах масавых расстрэлаў часоў сталінскіх рэпрэсій.

28.10.2007 У студэнта-каліноўца на мяжы забралі “Лісты зь лесу”

Студэнта-каліноўца Яўгена Скрабутана пратрымалі на памежным КПП “Брузгі” тры гадзіны. Гэта адбылося ўдзень у нядзелю. У яго забралі кнігу Паўла Севярынца “Лісты зь лесу” з сэрыі “Кнігарня “Наша Ніва”.

26.10.2007 У Гародні зноў “дзікае паляванне”?

Напярэдадні Дня памяці паўстанцаў 1863 году, які павінен традыцыйна адбыцца ў горадзе Сьвіслачы Гарадзенскай вобласці 26 кастрычніка, у кватэры гарадзенскіх грамадска-палітычных актывістаў завіталі няпрошаныя “госці”.

26.10.2007 Палітвязень Артур Фінькевіч зьмешчаны ў СІЗА

Беларускія ўлады працягваюць рэпрэсіі ў дачыненьні да палітычна асуджаных дэмакратычных лідэраў. Як стала вядома, сёньня за нібыта злоснае парушэньне рэжыму ў СІЗА зьмешчаны моладзевы актывіст Артур Фінькевіч, які адбывае пакараньне ў выглядзе абмежаваньня волі ("на хіміі") ў Магілёве.

25.10.2007 2 лістапада ў Цэнтральным судзе Гомеля працягнецца разгляд пазову студэнта-выдатніка Зьміцера Жалезьнічэнкі

Судовае паседжаньне пачалося 25 кастрычніка. Беспадстаўна адлічаны з універсітэту імя Ф.Скарыны студэнт Зьміцер Жалезьнічэнка спрабуе праз суд аднавіцца ў навучальнай установе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства