Навіны на тэму: перасьлед

17.12.2007 Сёння можа быць падпісаны ўказ аб адмене штампа на выезд за мяжу

Як стала вядома Еўрарадыё, сёння Аляксандр Лукашэнка можа падпісаць указ аб адмене дазвольнага штампа на выезд за мяжу.

Пра гэта паведаміў супрацоўнік прэс-цэнтра ГУУС Мінгарвыканкама Яўген Сачак. Аднак кіраўнік прэс-службы беларускага прэзідэнта Павел Лёгкі гэтую інфармацыю не пацвердзіў, але і не абверг.

14.12.2007 Суд над М.Сергіенкам перанесьлі на 17 сьнежня

У Ленінскім судзе Менску пачаўся працэс супраць актывіста АГП Мікалая Сергіенкі, якога абвінавачваюць у брыдкаслоўі на адрас міліцыянтаў падчас захопу офісу Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў.

14.12.2007 Зьміцер Хведарук:”Яны білі мяне касьцетамі па галаве”

Зьмітру Хведаруку стала значна лепш: ён добра бачыць і размаўляе, можа варушыць рукамі і нагамі, але яшчэ самастойна не ўстае і ня ходзіць. “Сёньня мяне вазілі на рэнген на каталцы, - распавёў Зьміцер, - я не магу нават падняцца з-за моцнага болю ў галаве“.

14.12.2007 Гомель: КДБ праводзіць маштабны ператрус

Сёньня ў Гомелі чатыры супрацоўнікі рэгіянальнай управы КДБ правялі ператрус у офісе абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, які месьціцца ў прыватным доме на вуліцы Палескай, 52. Службоўцы нібыта шукалі ўлёткі пра замову на 16 студзеня мітынгу супраць адмены ільготаў.

14.12.2007 Перамога Зьмітра Жалезьнічэнкі

Гомельская абласная судовая калегія па грамадзянскіх справах пад старшынствам Элеаноры Буянковай 13 снежня разгледзіла скаргу адлічанага з Гомельскага дзяржуніверсітэта ім. Ф.Скарыны актывіста апазіцыі Зьмітра Жалезнічэнкі і адмяніла рашэнне суда Цэнтральнага раёна аб адмове ў задавальненні скаргі на дзеянні адміністрацыі ВНУ. Пра гэта БелаПАН паведаміў адвакат былога студэнта Пётр Барысаў.

14.12.2007 Пракуратура вырашыла не ўзбуджаць крымінальную справу супраць Івана Шылы

Бацька моладзевага актывіста Івана Шылы наведаў пракуратуру. Па выніках праверкі было прынята рашэньне ня ўзбуджаць крымінальную справу супраць Івана. Аднак супрацоўнікі міліцыі яшчэ могуць абскардзіць гэтае рашэньне.

13.12.2007 Берасьце: Спэцназ затрымаў удзельнікаў пікету

Праваабаронца Ўладзімер Вялічкін паведаміў “Свабодзе”, што міліцэйскі спэцназ затрымаў ля будынку Генэральнага консульства Расеі ў Берасьце некалькі грамадзкіх актывістаў.

13.12.2007 У лякарнях знаходзяцца двое пацярпелых пад час жорсткага разгону акцыі на Кастрычніцкай плошчы

Да гэтага часу лідэр "Маладога Фронту" Зміцер Федарук знаходзіцца ў 9-й менскай лякарні. Пасля першага абследаваньня лекары паставілі дыягназ "сатрасеньне мозгу". Не выключана, што гэта не ўсе траўмы, нанесеныя актывісту пад час жорсткага разгону дэманстрацыі ў абарону суверэнітэту Беларусі. Пры падзеньні, калі амапаўцы вырывалі з рук Федарука сьцяг, ён стукнуўся галавой аб асфальт, і амапаўцы прайшліся па ім нагамі.

У Берасьці пашкодзілі асабісты легкавік праваабаронцы Ўладзімера Вялічкіна

12.12.2007 У Берасьці пашкодзілі асабісты легкавік праваабаронцы Ўладзімера Вялічкіна

Свой "Нісан" берасьцеец Уладзімер Вялічкін паркуе ў горадзе ля шматпавярховага дому, дзе жыве. Платныя гаражы і начныя стаянкі – далёка, а адчуваньне бясьпекі надавала заўсёдная прысутнасьць пад вокнамі міліцэйскага "ўазіка".

10.12.2007 Ігнат Дварчанін – выдатны заходнебеларускі дзеяч і літаратуразнаўца

8 сьнежня споўнілася 70 гадоў з дня расстрэлу выдатнага заходнебеларускага паэта, дзеяча й літаратуразнаўцы Ігната Дварчаніна. Было гэта адно з найбольш пачварных злачынстваў сталінізму.

10.12.2007 У Мінску на Кастрычніцкай плошчы прайшла акцыя пратэсту прадпрымальнікаў

Пра яе распавёў карэспандэнт Пагоні.

10.12.2007 Мастоўскага дэмакратычнага актывіста Алеся Зарэмбюка абвінавачваюць у арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу і пагражаюць судом.

Мітынгам пракуратура Мастоў лічыць сустрэчу Аляксандра Мілінкевіча з жыхарамі райцэнтра 4 лістапада.

10.12.2007 Раду бяспекі ААН заклікаюць разгледзець сітуацыю ў Беларусі

Праваабаронцы заклікалі Раду бяспекі ААН вярнуцца да разгляду парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. "Мы заклікаем краіны, якія з'яўляюцца пастаяннымі сябрамі Рады бяспекі ААН, асабліва кіраўніцтва Расейскай Федэрацыі, вярнуцца да разгляду праблем, звязаных з парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі", – гаворыцца ў заяве аргкамітэта па фармаванні ў Беларусі Грамадскай камісіі па рэабілітацыі ахвяр палітычных рэпрэсій.

10.12.2007 Моладзевую актывістку Касю Салаўёву аднавілі ва ўніверсітэце

Пра гэта Касе Салаўёвай паведаміў рэктар Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, выклікаўшы Касю на неафіцыйную размову.

Валерый Міснікаў – ахвяра карнай псіхіятрыі

10.12.2007 Валерый Міснікаў – ахвяра карнай псіхіятрыі

З 16 лістапада у Браслаўскай абласной псіхіятрычнай лякарні "Слабодка" ўтрымліваецца Валерый Міснікаў, былы выкладчык гісторыі і права з Віцебску. Праваабаронца, які сам сябе называў “грамадскім пракурорам”, неаднаразова падвяргаўся судовым перасьледам за сваю актыўную грамадскую дзейнасьць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства