Навіны на тэму: перасьлед

18.01.2008 Алесь Міхалевіч падаў у суд на «Советскую Белоруссию»

Намесьнік старшыні Партыі БНФ Алесь Міхалевіч учора зьвярнуўся ў суд Савецкага раёну Менску з пазовам да газэты «Советская Белоруссия». Палітык абурыўся нядаўнім артыкулам «СБ» Арцёма Чалядзінскага «Крутой мираж».

18.01.2008 Правы чалавека і дэмакратыя ў Беларусі – прыкры пачатак новага году

Старшыня Хельсінскай Камісіі Злучаных Штатаў Кангрэсмэн Элсі Хастынгс выступіў у Кангрэсе па пытаньні Беларусі далей -- тэкст ягонай прамовы

17.01.2008 Жалезьнічэнку аднавілі ва ўнівэрсытэце

16 студзеня a 18 й гадзіне суд Цэнтральнага раёну Гомеля абвясціў рашэньне, якім абавязаў рэктара ўнівэрсытэту імя Францішка Скарыны скасаваць загад аб адлічэньні з трэцяга курсу матэматычнага факультэту студэнта выдатніка Зьмітра Жалезьнічэнкі. Фармальна напачатку бягучага навучальнага году моладзевы грамадзкі актывіст быў адлічаны нібыта за сыстэматычнае парушэньне ўнівэрсытэцкіх правілаў унутранага распарадку. Пры гэтым сам унівэрсытэт дапусьціў шэраг парушэньняў, пазбаўляючыся ад студэнта выдатніка.

16.01.2008 Рэдактара «Газеты Слонімскай» выклікалі ў пракуратуру

Галоўны рэдактар недзяржаўнага выдання «Газета Слонімская» Віктар Валадашчук 15 студзеня быў выкліканы ў міжраённую Слонімскую пракуратуру. Нагодай для гэтага сталі прэтэнзіі да газеты з боку абласнога ўпраўлення юстыцыі.

16.01.2008 17 студзеня ў Менску будуць судзіць маладафронтаўцаў

16 студзеня ў Менску, у Дзень беларускае Салідарнасьці, былі затрыманыя сябры Маладога Фронту: Уладзімер Сяргееў, Кацярына Галіцкая, Кацярына Краснова й Людміла Атакулава. Усе затрыманыя пасьля складаньня незаконных адміністратыўных пратаколаў былі адвезеныя ў спецпрыймальнік-разьмеркавальнік на вуліцы Акрэсьціна.

16.01.2008 Міклашэвіч прапануе гуманізацыю заканадаўства

Генэральны пракурор Беларусі Пётар Міклашэвіч 16 студзеня адказаў на пытаньні журналістаў адносна гучных крымінальных справаў і працы Генэральнай пракуратуры за 2007 год.

16.01.2008 У мікрараёне Сухарава затрымалі актывіста Руху “За Свабоду” Карэна Акопава

Ён дастаўлены ў Цэнтральны РУУС, дзе, відавочна, будзе складзены пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.

16.01.2008 Актывіст патрабуе пакараць загадчыцу аддзелу культуры

Жыхар райцэнтра Гарадок Віцебскае вобласьці Леанід Аўтухоў зьвярнуўся ў райаддзел міліцыі, каб прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасьці за зьнявагу беларускай мовы загадчыцу мясцовага аддзелу культуры.

16.01.2008 У Магілёве затрыманы Яўген Бойка

На адной з цэнтральных вуліц Магілёва супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы моладзевы актывіст Яўген Бойка і дастаўлены ў Ленінскі РУУС. Прычынай затрыманьня стаў распаўсюд спецвыпуску незалежнага выданьня, прысьвечанага прадпрымальнікам.

15.01.2008 Актывістка “Маладога фронту” 21-гадовая студэнтка Юлія Сіўцова заблякаваная ў сваёй кватэры.

Гадзіну таму да яе зайшоў супрацоўнік міліцыі і загадаў пайсьці разам зь ім. Радыё Свабода датэлефанавалася да актывісткі.

15.01.2008 CPJ заклікае спыніць перасьлед журналістаў у Беларусі

Міжнародная арганізацыя Камітэт абароны журналістаў (The Committee to Protect Journalists - CPJ) заклікаў ўлады Беларусі спыніць перасьлед незалежных журналістаў.

15.01.2008 Ці адсудзіць «Ленинский клич» 5 тысяч долараў у «Вольнага горада»?

Чавускі раённы суд 16 студзеня мае абвесціць рашэнне па зыску рэдактаркі дзяржаўнай газеты «Ленинский клич» (г. Крычаў, Магілёўская вобласць) Таццяны Іўкінай да заснавальніка газеты «Вольны горад» Уладзіміра Кудраўцава і былога супрацоўніка сваёй газеты Валерыя Бысава.

15.01.2008 Чарговая справа па наркотыках “рассыпалася” ў судзе

Суд апраўдаў юнака з Мазыра, якога мясцовыя міліцыянты спрабавалі абвінаваціць у распаўсюдзе наркотыкаў. Але пакуль “ахоўнікамі парадку”, якія сфабрыкавалі супраць яго крымінальную справу, займаецца КДБ і пракуратура, хлопец вымушаны хавацца ў іншым горадзе.

14.01.2008 Апазыцыйныя партыі адказалі Мін’юсту

Партыя БНФ і Аб’яднаная грамадзянская партыя накіравалі ў Міністэрства юстыцыі адказы на патрабаваньне патлумачыць удзел іх лідэраў у акцыі прадпрымальнікаў 10 студзеня. Прадстаўнікі партыяў кажуць пра незаконнасьць і палітычную матываванасьць патрабаваньняў міністэрства юстыцыі.

13.01.2008 Пачалося паляваньне на рэгіянальных удзельнікаў мітынгу пратэсту прадпрымальнікаў

Сёньня на рынку ў Віцебску супрацоўнікі міліцыі затрымалі рэгіянальнага прадпрымальніка Сяргея Парсюкевіча. Спачатку яго даставілі ў віцебскі Кастрычніцкі РАУС, зараз вязуць у РУУС Маскоўскага раёну Менску.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства