Навіны на тэму: перасьлед
28.01.2008 Ігара Банцара выклікаюць у міліцыю ў якасьці сьведкі
27 студзеня супрацоўнікі міліцыі Ленінскага раёну Горадні прынеслі позву галоўнаму рэдактару часопіса “Magazyn Polski na uchodzstwie” Ігару Банцару. Журналіста не было ў хаце, таму распісацца за атрыманне дакумента вымушана была маці, якая адчыніла дзверы міліцыянтам.
26.01.2008 Гарадзенскія “даішнікі” ўпалявалі праваабаронцу Віктара Сазонава
У Гародні раніцай 26 студзеня супрацоўнікі ДАІ спынілі аўтамабіль мясцовага праваабаронцы і актывіста Віктара Сазонава. Даішнікі, верагодна доўга чакалі ў двары, калі аўтамабіль кранецца з месца. Але не тэхнічны стан аўтамабіля цікавіў іх: найперш яны намагаліся знайсьці зачэпку, каб затрымаць старшыню Гарадзенскай абласной арганізацыі партыі Грамада (БСДГ) Віктара Сазонава і старшыню Гарадзенскай абласной арганізацыі партыі БНФ Сяргея Мальчыка, які таксама знаходзіўся ў аўтамабілі.
25.01.2008 Зьмітра Жалезьнічэнку тэрмінова забіраюць у войска
Як паведаміла маці адлічанага студэнта Ала Фёдараўна, сёньня раніцай Зьміцер адправіўся ў ваенкамат па позве, каб паведаміць, што ён хварэе і раённы тэрапеўт накіраваў яго ў паліклініку па месцы вучобы (дыягназ - гіпертанія), аднак у ваенкамаце на гэта не зьвярнулі ніякай увагі. Менавіта зараз гомельскага моладзевага актывіста, студэнта-выдатніка, адлічанага з вучобы па палітычных матывах, ужо афармляюць дакументы для службы ў чыгуначных вайсках у Жлобін.
24.01.2008 У Гомелі парушаюцца правы працоўных хімзаводу.
Ужо паўгады супрацоўнікі гомельскага хімічнага заводу вымушаныя штодня пераадольваць больш за тры кіламетры пехатой, каб дабрацца да працы. Учора такая сітуацыя скончылася смяротным сыходам.
24.01.2008 БКДП вінаваціць пракуратуру ў бязьдзейнасьці
Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў зьвярнуўся да гэнэральнага пракурора Пятра Міклашэвіча з заявай на бязьдзейнасьць пракуратуры Ленінскага раёну Менску. Больш за месяц БКДП не атрымоўвае ад раённага пракурора адказу на заяву аб неправамоцных дзеяньнях міліцыі.
23.01.2008 КДБ цікавіцца замежнымі канфэрэнцыямі
КДБ выклікала на гутарку Вольгу Лісаковіч, якая ўдзельнічала ў жаночай канфэрэнцыі ў Вільні.
23.01.2008 Яраслава Грышчэню не выпускаюць за мяжу
Стала вядома імя другога афіцыйна невыязднога з палітычных прычынаў грамадзяніна Беларусі – гэта маладафронтавец Яраслаў Грышчэня, кіраўнік баранавіцкай філіі Маладога Фронту.
23.01.2008 Кацярыну Салаўёву йзноў выключылі з універсітэту
Моладзь пазбаўляюць права на адукацыю. Полацкую маладафронтаўку Кацярыну Салаўёву зноў выключылі з універсітэту.
22.01.2008 Выдатніка Жалезьнічэнку спрабуюць адлічыць з унівэрсытэту
Сёньня прэзыдыюм студэнцкага прафкаму Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Ф. Скарыны чарговы раз выказаўся за немэтазгоднасьць знаходжаньня ва ўнівэрсытэце моладзевага актывіста Зьмітра Жалезьнічэнкі.
21.01.2008 Напярэдадні мітынгу прадпрымальнікаў улада спрабуе ізаляваць і запалохаць грамадскіх дзеячоў і прадпрымальнікаў
Акцыя пратэсту прадпрымальнікаў пачнецца ў 12-00 на Кастрычніцкай плошчы. Напярэдадні чарговага мітынгу прадпрымальнікаў улада спрабуе ізаляваць і запалохаць грамадскіх дзеячоў і прадпрымальнікаў.
19.01.2008 Міліцыя спрабуе затрымаць Алеся Міхалевіча
Напярэдадні мітынгу прадпрымальнікаў, які мае адбыцца ў панядзелак на Кастрычніцкай плошчы, можа быць арыштаваны намеснік старшыні Партыі БНФ Алесь Міхалевіч. Сёння яму тэлефанавалі з міліцыі, каб папярэдзіць, што мусяць уручыць позву ў РУУС. “Як раз перад вамі мне тэлефанавалі з міліцыі. Яны вельмі хацелі дазнацца, калі я буду дома, каб у рукі перадаць мне позву. Але, я думаю, яны не позву хочуць перадаць, а затрымаць мяне”, - паведаміў Алесь Міхалевіч Рацыі.
19.01.2008 Моладзевых актывістаў адсочваюць нават у крамах
Учора, 18 студзеня, а 10 гадзіне вечара Старшыня Моладзі БНФ Алесь Каліта і Сябра Рады Наста Александровіч пазьбеглі прэвентыўнага затрыманьня і відавочнага арышту напярэдадні 21 студзеня. За актывістамі Моладзі БНФ сачылі ад дому. Алесь Каліта заўважыў "хвост" у краме "Беларусачка", што знаходзіцца ў мікрараёне Сухарава.
18.01.2008 Віталь Стажараў арыштаваны на 20 сутак
Моладзевы актывіст быў затрыманы сёньня за распаўсюду ўлётак з інфармацыяй пра запланаваны на 21 студзеня мітынг прадпрымальнікаў. Супрацоўнікі міліцыі даставілі Віталя Стажарава ў пастарунак Цэнтральнага раёну, дзе склалі адміністратыўныя пратаколы.
18.01.2008 Істомін і Ларын засуджаныя да трох сутак арышту
Да трох сутак адміністрацыйнага арышту былі засуджаны ў Гародні Юрый Істомін і Уладзімір Ларын – лідары мясцовай арганізацыі партыі АГП. Абодвум суддзя Дзмітрый Мецеюк інкрымінаваў арганізацыю несанкцыянаванага вулічнага мерапрыемства, якое нібыта мела месца яшчэ ў снежні мінулага году. Можна ўпэўнена сцвярджаць, што гарадзенскія актывісты падпалі пад планавую ўладную “зачыстку” напярэдадні абвешчанага на 21 студзеня страйку прадпрымальнікаў у Мінску.
18.01.2008 Такая арэнда проста даб'е
Напярэдадні Новага года кiраўнiкi адразу некалькiх грамадскiх аб'яднанняў — "Беларускай асацыяцыi юрысконсультаў", "Беларускага саюза прадпрымальнiкаў", "Беларускага таварыства ацэншчыкаў", "Беларускай асацыяцыi журналiстаў", "Беларускага фонду культуры" — звярнулiся да прэм'ер-мiнiстра Сяргея Сiдорскага, кiраўнiка Адмiнiстрацыi прэзiдэнта Генадзя Нявыгласа i дзяржсакратара Савета бяспекi Вiктара Шэймана з лiстом, у якiм просяць перагледзець планы па змяненнi памеру арэнднай платы.










