Навіны на тэму: перасьлед
18.04.2008 Студэнты зьбіраюць подпісы ў абарону Людвісі Атакулавай
Болей за 100 подпісаў за некалькі гадзін сабралі студэнты Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсітэта ў абарону актывісткі Маладога Фронту Людвісі Атакулавай, якой пагражае незаконнае выключэньне з 3-га курсу “Вышэйшай школы турызму” за актыўную палітычную дзейнасьць.
18.04.2008 Жлобінская міліцыя правярае газету «Товарищ» на прадмет «дэструктыўнасці»
Каля 1 200 асобнікаў апошняга нумару недзяржаўнай грамадска-палітычнай газеты «Товарищ», прызначаных для распаўсюду ў Гомельскай вобласці, затрыманыя і знаходзяцца ў Жлобінскім РАУС. Паводле тлумачэнняў супрацоўнікаў міліцыі, выданне мусіць прайсці праверку на прадмет наяўнасці матэрыялаў «дэструктыўнага характару».
17.04.2008 Чарговая “прафілактыка”, КДБ зноў цісьне на моладзь
Моладзевая актывістка з Гародні Хрысьціна Марчук 16 красавіка была выклікана ва Упраўленьне КДБ па Гарадзенскай вобласьці. У позве, якую прынесьлі на філалагічны факультэт Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсітэту імя Янкі Купалы, не пазначалася, у якасьці каго выклікаюць студэнтку ў гэтую дзяржаўную ўстанову. Позву ёй перадаў дэкан факультэту. У КДБ дзяўчына знаходзілася дзве гадзіны.
17.04.2008 Актывісты адпушчаныя, улёткі канфіскаваныя
Актывісты руху “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Канстанцін Жукоўскі і Святаслаў Шапавалаў сёньня былі затрыманыя ў г. Ветка Гомельскай вобласьці за распаўсюд інфармацыйных улётак.
17.04.2008 Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы рыхтуе заяву па сітуацыі са свабодай слова на Беларусі
Падкамітэт па СМІ Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) 16 красавіка на пасяджэнні ў Страсбургу агучыў праект адмысловай заявы па сітуацыі са СМІ ў Беларусі.
17.04.2008 Маці Зьмітра Жалезьнічэнкі будзе дамагацца справядлівага рашэньня
Ала Жалезнічэнка: «Калі Вярхоўны суд пакіне ў сіле рашэнні ніжэйшых інстанцый, я буду вымушана звяртацца ў міжнародныя структуры»
16.04.2008 Незалежным прафсаюзам у 10 разоў падвысілі арэндную плату
З красавіка 2008 году ўступаюць у сілу зьмены ва Ўказ прэзыдэнта №495, згодна зь якімі стаўка арэнднай платы для грамадзкіх арганізацыяў падвышаецца ў 10 разоў. Кіраўніцтва Беларускага незалежнага прафсаюзу зьвярнулася ў Рэспубліканскую камісію па ўпарадкаваньні выкарыстаньня адміністрацыйных будынкаў, у Генэральную пракуратуру, Міністэртства працы з патрабаваньнем абараніць арганізацыі ад дыскрымінацыі.
15.04.2008 Пазьняк параўнаў дэмантаж помніка Багдановічу з парваньнем сьцяга Ціцянковым
«11‑га красавіка, адбылася дрэнная падзея, якая па значэньні для народу роўная публічнаму парваньню Сьцяга зграяй Ціцянкова і зьняцьцю Пагоні з Дому Ўраду. Рэжым дэмантаваў помнік Багдановічу ў Менску пад выглядам пераносу ў іншае месца», — зазначае Зянон Пазьняк у артыкуле на сайце «Беларуская салідарнасьць».
15.04.2008 Віцебскі прадпрымальнік атрымаў палітычны прытулак у Польшчы
Беларускі прадпрымальнік Ануфрый Рамановіч не будзе выдадзены Беларусі. Паводле рашэння Акружнога суда Беластока, экстрадыцыя беларуса з’яўляецца юрыдычна недапушчальнай.
14.04.2008 На Ігара Банцара склалі пратакол
На гродзенскага журналіста Ігара Банцара складзены пратакол за знаходжанне ў памежнай зоне без адпаведных дакументаў.
14.04.2008 Журналіст Андрэй Шобін зьвярнуўся ў пракуратуру са скаргай
Журналісты, у якіх 27 і 28 сакавіка супрацоўнікі спецслужбаў правялі ператрусы і забралі маёмасць, пачалі скардзіцца ў органы правапарадку. Днямі сябра БАЖ з Бабруйску Андрэй Шобін накіраваў у пракуратуру г. Мінска і Генеральную пракуратуру скаргу на дзеянні сілавікоў і хадайніцтва аб вяртанні яго асабістых рэчаў.
14.04.2008 Не выпішаш дзяржаўную раёнку – патрапіш у «чорны» спіс на старонках газеты
«Таму лепш загадзя падумаць пра свой аўтарытэт і паспяшацца на пошту», — піша валожынская дзяржаўная раённая газета «Працоўная слава» (Мінская вобл.), звяртаючыся да жыхароў раёна. Гэткім чынам выданне мясцовага райвыканкама імкнецца заахвоціць да падпіскі сваіх патэнцыйных чытачоў. «Прозвішчы людзей, якія свядома ігнаруюць падпіску на „Працоўную славу“, нам рэгулярна прадстаўляюць паштальёны», — папярэджвае газета.
14.04.2008 У Страсбургу прачытаюць даклад пра злоўжыванні ў Беларусі
Веснавая сесія Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы пачынаецца сёння ў Страсбургу. На ёй 15 красавіка будзе прадстаўлены даклад пра злоўжыванні ў сістэме крымінальнага правасуддзя ў Беларусі.
11.04.2008 Людвісе Атакулавай пагражаюць адлічэньнем з вучобы
10 красавіка ўдзень актывістка Маладога Фронту Людвіся Атакулава была выклікана ў дэканат факультэта БДЭУ “Вышэйшая школа турызму”, дзе дзяўчына навучаецца на 3-ім курсе. Людвісі паведамілі, што ў бліжэйшы час яна будзе адлічана з універсітэту за пропускі заняткаў.
11.04.2008 Генеральны пракурор перанакіраваў зварот БАЖ у мінскую пракуратуру
Генеральная пракуратура РБ перанакіравала зварот БАЖ у пракуратуру г. Мінска. Пра гэта паведамляецца ў лісце, які журналісцкая арганізацыя 10 красавіка атрымала ад генеральнага пракурора Рыгора Васілевіча ў адказ на свой нядаўні зварот у звязку з ператрусамі ў журналістаў.










