Навіны на тэму: войска
11.02.2008 Праваабарончы цэнтр “Вясна” рэкамендаваў кандыдатуру студэнта Зьміцера Жалезнічэнкі для вылучэньня на сусьветную Студэнцкую прэмію за мір.
Праваабарончы цэнтр “Вясна” выступіў ініцыятарам вылучэньня студэнта з Беларусі Зьміцера Жалезьнічэнкі на Студэнцкую прэмію за мір (Student Peace Prize).
Зьміцер Жалезьнічэнка, які для беларускай моладзі зьяўляецца прыкладам адстойваньня права на адукацыю, зараз пазапраўна ўтрымліваецца ў вайсковай частцы ў Жлобіне, дзе яго насуперак пастановы суду змушаюць да прыняцьця прысягі.
09.02.2008 Жалезнічэнка адмовіўся даваць прысягу
Сёння на адмысловай цырымоніі ў вайсковай частцы ў Жлобіне, куды апазіцыянера забралі ў армію, калі чарга прымаць прысягу дайшла да яго, хлопец адмовіўся рабіць гэта . Ён заявіў, што не збіраецца служыць цяперашняму рэжыму ды наогул забранне яго ў войска незаконнае.
08.02.2008 9 лютага ў Зьмітра Жалезьнічэнкі вайсковая прысяга
Нягледзячы на тое, што суд Савецкага раёну Гомелю вынес прыватнае вызначэньне аб прыпыненьні прызыву на вайсковую службу Зьмітра Жалезьнічэнкі, ён да гэтага часу знаходзіцца ў Жлобіне ў вайсковай частцы, бо Гомельскі абласны і гарадзкі ваенкаматы адмаўляюцца выконваць вызначэньне суду. Заўтра ў 10-00 гадзінаў Зьміцер мусіць прыняць прысягу, пасьля чаго і пачынаецца служба ва Узброеных Сілах.
05.02.2008 Маці Зьмітра Жалезьнічэнкі падала ў суд на ваенкамат
Ала Жалезьнічэнка, маці паўторна адлічанага з унівэрсытэту і тэрмінова прызванага ў войска выдатніка і грамадзкага актывіста Зьмітра Жалезьнічэнкі, падала пазоў у суд на Гомельскі гарадзкі ваенкамат.
31.01.2008 Юрась Алейнік патрабуе службы ў беларускамоўнай частцы
Адлічанага летась з Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце студэнта Юрася Алейніка, якія цяпер навучаецца ў Маскве, зьбіраюцца прызваць у беларускае войска.
31.01.2008 Міністр абароны напісаў Зьмітру Жалезьнічэнку, што ў Беларусі дзьве дзяржаўныя мовы
Зьміцер Жалезьнічэнка выйшаў з галадоўкі, аднак працягвае знаходзіцца ў санітарнай часьці вайсковай часьці ў Жлобіне. Як паведаміў адказны сакратар Партыі БНФ Уладзімер Лабковіч, Зьміцер Жалезьнічэнка атрымаў адказ ад Міністра абароны Рэспублікі Беларусь Леаніда Мальцава. У адказе сьцьвярджаецца, што ў Беларусі дзьве дзяржаўныя мовы - руская і беларуская, таму кожны, хто праходзіць службу ў войску, абавязаны выконваць загады на любой зь іх. У выпадку Зьмітра Жалезьнічэнкі - на расейскай.
28.01.2008 Са Зьмітром Жалезьнічэнкам афіцэры ў войску размаўляюць па-беларуску
Намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і сакратар Управы Партыі БНФ Уладзімер Лабковіч наведалі вайсковую частку ў Жлобіне, куды накіраваны для праходжаньня вайсковай службы моладзевы актывіст Партыі БНФ, адлічаны студэнт-выдатнік Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Зьміцер Жалезьнічэнка. Прадстаўнікі кіраўніцтва Партыі перадалі Зьмітру словы падтрымкі, а таксама даведаліся зь першых вуснаў акалічнасьці ганебнага затрыманьня Зьмітра 24 студзеня, напярэдадні яго адпраўкі ў войска.
25.01.2008 Зьміцер Жалезьнічэнка абвясьціў галадоўку
Зранку ў ваенкамаце Зьмітра прымусілі тэрмінова прайсьці мэдычны агляд. Хлопец у апошнія дні цярпеў на высокі крывяны ціск, прымаў лекі, меў даведку, але камісія не зьвярнула ўвагі на гэтую акалічнасьць. Адлічанаму студэнту прыставілі суправаджальніка, і ён вадзіў Зьмітра ад дзьвярэй да дзьвярэй.
25.01.2008 Зьмітра Жалезьнічэнку тэрмінова забіраюць у войска
Як паведаміла маці адлічанага студэнта Ала Фёдараўна, сёньня раніцай Зьміцер адправіўся ў ваенкамат па позве, каб паведаміць, што ён хварэе і раённы тэрапеўт накіраваў яго ў паліклініку па месцы вучобы (дыягназ - гіпертанія), аднак у ваенкамаце на гэта не зьвярнулі ніякай увагі. Менавіта зараз гомельскага моладзевага актывіста, студэнта-выдатніка, адлічанага з вучобы па палітычных матывах, ужо афармляюць дакументы для службы ў чыгуначных вайсках у Жлобін.
22.10.2007 Моладзевага лідэра Мікіту Сасіма зноў збіраюцца прызваць на тэрміновую службу ў беларускае войска.
У менскім спецпрыёмніку-размеркавальніку на Акрэсціна, дзе апазіцыянер адбываў арышт за падрыхтоўку Еўрапейскага Марша, яго наведалі прадстаўнікі баранавіцкага ваенкамата і супрацоўнікі КДБ.










