Навіны на тэму: войска
02.02.2009 Блог Валянціна Стэфановіча: “Мы вас научим Родину любить – мать вашу!”
Фельетон у панядзелак
02.02.2009 Акцыя “Не палітычнаму прызыву!” ля Міністэрства абароны
Болей за дзесятак актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” сталі насупраць будынку Міністэрства абароны з расьцяжкай “Не палітычнаму прызыву!”
02.02.2009 Пікет супраць незаконнага прызыву ў войска прайшоў у Кіеве
Актывісты Маладога Фронту правялі акцыю пратэсту супраць незаконнага прызыву ў войска апазыцыйных моладзевых актывістаў ля беларускай амбасады ў Кіеве.
31.01.2009 “Апазыцыйны” прызыў не прайшоў міма ўвагі Эўразьвязу
Кіраўнік дэлегацыі Эўрапейскага парлямэнту па сувязях зь Беларусьсю Яцэк Пратасевіч патрабуе ад прадстаўнікоў ураду краіны неадкладных тлумачэньняў у сувязі з прымусовым прызывам у войска моладзевых актывістаў, паведамляе БелаПАН. Спадар Пратасевіч таксама “рашуча асуджае” прымусовы прызыў у войска Франка Вячоркі, Івана Шылы, Зьмітра Хведарука.
30.01.2009 У Нью-Ёрку - акцыя супраць “палітычных прызываў”
Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі зьвяртаецца з заклікам да беларусаў Амэрыкі і іншых краін падтрымаць беларускіх моладзевых актывістаў Івана Шылу, Франака Вячорку і Зьміцера Хведарука, выступіць разам супраць палітычна матываваных прызываў у войска беларускіх грамадзян ды правесьці акцыю ў падтрымку маладзёнаў каля беларускіх амбасадаў у розных краінах сьвету ды каля будынку ААН у Ню-Ёрку.
29.01.2009 Папіраючы ўласныя законы, улады распраўляюцца з моладзевымі актывістамі
Як паведамлялася раней, 28 студзеня актывіста Маладога Фронту Зьмітра Хведарука арыштавалі на 10 сутак зьняволеньня – менавіта такі прысуд быў вынесены Зьмітру за ўдзел у акцыі "Беларусь у Эўропу" 1 траўня.
29.01.2009 Заместа войска Хведарук трапіў на Акрэсьціна
28 студзеня актывіста Маладога Фронту Зьмітра Хведарука арыштавалі на 10 сутак зьняволеньня – менавіта такі прысуд быў вынесены Зьмітру за ўдзел у акцыі "Беларусь у Эўропу" 1 траўня.
29.01.2009 Моладзевы Саюз "Наша Україна" правеў пікет супраць незаконных прызываў у войска
Моладзевы Саюз “Наша Україна” правеў пікет ля амбасады Беларусі ў Кіеве з патрабаваньнем спыніць палітычныя рэпрэсіі у дачыненьні да грамадзкіх актывістаў у Беларусі. Нагодаю для пратэсту стаў незаконны прызыў у войска лідэра Моладзі БНФ Франака Вячоркі.
29.01.2009 Іван Шыла абвясьціў галадоўку
Намесьнік старшыні Маладога Фронту Іван Шыла абвясьціў бестэрміновую галадоўку ў знак пратэсту супраць незаконнага прызыву ў войска.
28.01.2009 Хведарука гвалтоўна дастаўляюць у ваенкамат
Некалькі хвілінаў таму ў кватэру да моладзевага актывіста Зміцера Хведарука ўварвалася некалькі міліцыянтаў. Яны патлумачылі, што нібыта ёсьць прадпісаньне ў прымусовым парадку даставіць яго ў прызыўную камісію ў ваенкамат.
28.01.2009 Франак Вячорка адпраўлены ў вайсковую частку ў Баранавічы
Франак Вячорка адпраўлены ў войска. Як стала вядома, яго накіравалі ў Баранавічы, у радыётэхнічную вайсковую частку.
26.01.2009 Суд па справе Франака Вячоркі, як высьветлілася, адбыўся на мінулым тыдні
Сёньня зраніцы адвакат Франака Вячоркі патэлефанавала ў суд Савецкага раёну з мэтай даведацца, ці будзе сёньня паседжаньне па справе абскарджаваньня пастановы мэдкамісіі. У судзе ёй паведамілі, што паседжаньне суду ўжо адбылося ў пятніцу 23 студзеня, суд прызнаў Франака Вячорку годным для службы ў войску, а пастанова высланая Франаку Вячорку на дом.
23.01.2009 Міліцыя называе дату суду над Франакам Вячоркам, а ў судзе пра гэта ня ведаюць
У другой палове дня 23 студзеня на кватэру да Вячоркаў патэлефанаваў мужчына, які прадставіўся маёрам Ачапоўскім з Савецкага РУУСа і паведаміў, што Франаку Вячорку належыць з’явіцца ў суд у панядзелак, у 16 гадзін, маўляў, тут будзе разглядацца скарга на парушэньні пад час ягонага прызыву ў войска.
22.01.2009 Суд прыпыніў прызыў Франка Вячоркі
Суд Савецкага раёну Менску прыпыніў прызыў у войска Франка Вячоркі. Старшыня Моладзі БНФ зьвярнуўся ў суд са скаргай на шматлікія парушэньні, зьдзейсьненыя супраць яго вайскоўцамі і мэдыкамі падчас прызыўной кампаніі.
21.01.2009 Моладзевага актывіста Ігара Салаўя незаконна забіраюць у войска
Актывісту руху «За Свабоду» Ігару Салаўю выпісалі даведку на адпраўку у войска, нягледзячы на хворае сэрца. Ігара Салаўя не хочуць браць у войска прадстаўнікі зенітна-ракетнай часткі №15994, што пад Івацэвічамі, куды яго накіраваў ваенны камісарыят Пінска, паведамляе старонка milinkevich.org










