Навіны на тэму: войска
12.05.2009 Франак Вячорка зноў судзіцца
Сёння, 12 траўня, пачнецца разгляд касацыйнай скаргі Франака Вячоркі. У вайсковым судзе Франак дамагаецца скасаваньня пастановы суду ніжэйшай інстанцыі, які прызнаў дзеяньні вайскоўцаў і вайсковых мэдыкаў законнымі.
11.05.2009 «Палітрэкрутам» забараняюць чытаць недзяржаўную прэсу і весці інтэрнет-дзённікі
«Наша Ніва» збіраецца звярнуцца да міністра абароны Леаніда Мальцава і падаць у суд з-за фактаў забароны вайскоўцам-падпісчыкам атрымліваць газету.
08.05.2009 Карэспандэнцыя вайскоўца Ігара Салаўя кантралюецца
Актывіст руху “За свабоду” Ігар Салавей з Пінска, які цяпер служыць у войску ў Івацэвіцкім раёне, мае праблемы з атрыманнем карэспандэнцыі. Бывае, што яго лісты не даходзяць да адрасатаў, ці наадварот. Бывае, што атрымлівае карэспандэнцыю ў адкрытых канвертах. Хаця салдат-паштальён дастаўляе карэспандэнцыю з пошты заўсёды непашкоджаную, як ён сказаў Салаўю.
06.05.2009 Суд над Вячоркам адбудзецца 12 траўня
5 траўня Цэнтральны вайсковы суд перанес разгляд скаргі Франака Вячоркі з-за няяўкі заяўніка зыску – кіраўніцтва вайсковай часткі яшчэ ўчора вырашыла не адпускаць моладзевага актывіста ў Менск, аднак суддзі запатрабавалі ўсё ж зрабіць гэта 12 траўня.
22.04.2009 Міністр адукацыі запрасіла Івана Шылу здаць апошні школьны іспыт у Польшчы
Моладзевы лідэр Іван Шыла, які быў выключаны са школы па палітычных матывах, а пасля гвалтоўна прызваны ў войска, цяпер можа скончыць сярэднюю адукацыю ў Польшчы.
20.04.2009 Іван Шыла звярнуўся па дапамогу да міністра адукацыі Польшчы
Намесьнік старшыні Маладога Фронту Іван Шыла зьвярнуўся да Міністра адукацыі Польшчы Катаржыны Халь "з просьбаю знайсьці тэхнічную магчымасьць здаць апошні іспыт па ангельскай мове і атрымаць атэстат аб сярэдняй адукацыі", бо такой магчымасьці яго пазбавілі беларускія ўлады.
17.04.2009 Суд не задаволіў скаргу Хведарука
Суд Першамайскага раёну Менску не задаволіў скаргу моладзевага актывіста Зьмітра Хведарука на незаконныя дзеяньні вайскоўцаў падчас прызыву.
06.04.2009 15 красавіка адбудзецца суд па скарзе Змітра Хведарука
Прызначана дата суду па скарзе маладафронтаўца-"палітвайскоўца" Зьмітра Хведарука на незаконныя дзеяньні прызыўной і медычных камісій.
31.03.2009 Івану Шылу не даюць атрымаць атэстат
Івану Шылу адмовілі ў магчымасьці даздаць школьны іспыт. Пра гэта паведамілі бацьку маладафронтаўца Ўладзімеру Шылу у Генэральным штабе узброеных сілаў Беларусі і вайсковай часткі, дзе сын праходзіць службу.
30.03.2009 Шылу вінавацяць у дыскрэдытацыі войска
Франак Вячорка, Зьміцер Хведарук і Іван Шыла, якіх гвалтоўна без адпаведнага мэдычнага абсьледаваньня забралі ў войска, маюць праблемы са здароўем. Франак і Іван сталі героямі абразьлівых фэльетонаў адразу ў двух выданьнях — “Советская Белоруссія” і “Белорусская военная газета”. Тым часам камандаваньне вайсковай часткі пагражае Івану Шылу крымінальнай справай за абразу войска. Падставай сталі публікацыі ў інтэрнэце пра вайсковыя будні.
25.03.2009 Берасцейскіх маладафронтаўцаў у Дзень Волі выклікаюць у ваенкамат
Актывістаў Маладога Фронту з Берасця Івана Стасюка, Міхася Ільіна і Андруся Шарэнду выклікалі ў ваенкамат 25 сакавіка.
24.03.2009 Суд адмовіў Франаку Вячорку
Менскі міжгарнізонны вайсковы суд адмовіўся прызнаць незаконнымі дзеяньні вайскоўцаў і мэдыкаў падчас прызыву ў войска Франка Вячоркі. Нагадаем, 16 студзеня ў палату вайсковага шпіталя, дзе Франак праходзіў мэдычнае абсьледаваньне, уварваліся людзі ў цывільным. Яны зьбілі хлопца й адвезьлі ў ваенкамат. Там яму паведамілі, што праз паўгадзіны завязуць у войска.
23.03.2009 Сёньня суд у справе Франка Вячоркі
На сёньня, 23 сакавіка, у Менскім вайсковым гарнізонным судзе прызначана паседжаньне ў справе лідэра моладзі БНФ Франка Вячоркі. Франак паскардзіўся на дзеяньні вайскоўцаў і мэдыкаў, якімі камандавалі людзі ў цывільным падчас прызыўной кампаніі.
20.03.2009 Сталічныя медыкі не лічаць патрэбным абследваць вайскоўца-апазіцыянера
Пінскі актывіст Руху "За Свабоду" быў накіраваны на абследаванне ў Мінск, аднак сталічныя вайсковыя медыкі праводзіць дасканальнае абследаванне не лічаць патрэбным.
18.03.2009 Супярэчлівы адказ Пракуратуры або “Закон што дышла?”
“Палітычны” прызыў у беларускае войска актывістаў моладзевых рухаў акрамя вялікага грамадскага рэзанансу пакінуў пасьля сябе і шэраг юрыдычна-прававых пытанняў. Да прыкладу – затрыманьне і арышт напярэдадні прызыву ў войска актывіста Зміцера Хведарука.










