Навіны на тэму: пракуратура
11.09.2012 Генпракуратура папярэдзіла Калякіна
Нацыянальны каардынатар грамадзянскай кампаніі «За справядлівыя выбары» Сяргей Калякін сёньня атрымаў ліст з Генэральнай пракуратуры Беларусі.
04.09.2012 Праваабаронца абмеркаваў з пракурорамі Віцебшчыны праблемы недапушчальнасці катаванняў
У Віцебскай вобласці прайшла ўнікальная кампанія: на працягу ліпеня- жніўня 2012 года праваабаронца Павел Левінаў наведаў абласную і ўсе раённыя пракуратуры, каб пазнаёміць пракурорскіх работнікаў з заўвагамі Камітэта супраць катаванняў ААН.
21.08.2012 Пракуратура вынесла папярэджанне журналістцы Алене Сцяпанавай
20 жніўня Алену Сцяпанаву выклікалі ў Віцебскую абласную пракуратуру, каб узяць тлумачэнні адносна працы без акрэдытацыі на замежныя СМІ. Вынікам гаворкі з пракурорам аддзела па нагладу за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў П.М. Зайцавым стала афіцыйнае папярэджанне.
18.08.2012 Сяргей Гоўша скардзіцца на бяздзеянне баранавіцкага пракурора
Пракурор г. Баранавічы ўхіліўся ад выканання ўскладзеных на пракуратуру арт. 125 Канстытуцыі РБ абавязкаў па нагляду за выкананнем законаў і іншых нарматыўных прававых актаў дзяржаўнымі органамі і іх службовымі асобамі.
15.08.2012 Пракуратура папярэдзіла Генадзя Барбарыча за працу на радыё «Рацыя»
Журналіст Генадзь Барбарыч быў выкліканы ў пракуратуру Менску ў сувязі з праверкай, што праводзілася пасля ператрусу ў офісе радыё «Рацыя» 2 траўня, паведамляе прэс-служба БАЖ.
13.08.2012 Карэспандэнта Радыё Рацыя выклікаюць у пракуратуру
Карэспандэнта Радыё Рацыя выклікаюць у Мінскую гарадскую пракуратуру па састарэлай позве. Узяць тлумачэнні ў Генадзя Барбарыча хоча Дзмітрый Пастаялка, а ў выпадку няяўкі пракурор пагражае журналісту штрафам альбо адміністрацыйным арыштам.
25.07.2012 Рука руку мые?
Некалькі гвалтоўна затрыманых пад час сустрэчы з экспертам па праблемах атамнай энергетыкі Георгіем Лепіным у Менску маладых людзей паскардзіліся ў пракуратуру на незаконныя дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі. Праверку ж па скаргах праводзіць Завадскі раённы аддзел Следчага камітэта.
12.07.2012 Маленькая перамога зьбітай міліцыянтамі пенсіянеркі
Амаль год Святлана Вяргейчык спрабуе ўзбудзіць крымінальную справу на міліцыянтаў, якія нанесьлі ёй цялесныя пашкоджаньні.
06.07.2012 Пракуратура патрабуе ўзмоцніць пакаранне Васілю Парфянкову
24 ліпеня Мінскі гарадскі суд павінен разгледзець касацыйную скаргу актывіста.
29.05.2012 Гомельская пракуратура папярэдзіла незалежную журналістку «аб недапушчальнасці парушэння закона»
29 мая пракуратура Гомельскай вобласці вынесла афіцыйнае папярэджанне незалежнай журналістцы Ларысе Шчыраковай за супрацоўніцтва са спадарожнікавым тэлеканалам «Белсат». Дзяўчыну выклікалі ў пракуратуру позвай да супрацоўніка нагляднага ведамства Алесі Рабцавай.
28.05.2012 У справе адвольных затрыманняў былы падпалкоўнік дайшоў да Генеральнага пракурора
Ужо амаль год цягнецца барацьба былога падпалкоўніка салігорскай міліцыі Віктара Малочкі па аднаўленні сваіх грамадзянскіх правоў, парушаных адвольнымі затрыманнямі пад час мінулагадовых акцый “маўклівага” пратэсту ў Салігорску.
18.05.2012 Чарговы экалагічны пракол прадпрыемства пад кіраўніцтвам сенатара Анюхоўскага
На днях дырэктару «Талачынскага кансервавага завода», а па сумяшчальніцтву сябру Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Беларусі Анатолю Анюхоўскаму прыйшлося адказваць на нязручныя пытанні пракурораў у сувязі з залпавым скідам вытворчых сцёкаў у раку Друць.
18.05.2012 Журналістку Ларысу Шчыракову выклікаюць у гомельскую пракуратуру
Гомельскую незалежную журналістку Ларысу Шчыракову выклікаюць позвай у пракуратуру вобласці на 24 мая да пракурора аддзела па нагляду за выкананнем заканадаўства Алесі Рабцавай. Дадзены супрацоўнік пракуратуры – вядомы сярод незалежных журналістаў «спецыяліст па СМІ».
11.05.2012 Баранавіцкі актывіст скардзіцца на пракурораў Лукашэнку
Баранавіцкі грамадскі актывіст Рыгор Грык 11 мая накіраваў скаргу А. Лукашэнку на дзеянні Генеральнага пракурора, пракурораў г.Баранавічы і Брэсцкай вобласці. Генеральны пракурор не стаў разгдядаць справу Грыка па сутнасці, а накіраваў яе да разгляду тым жа пракурорам, на якіх і скардзіўся заяўнік.
30.04.2012 Пракуратура адмовілася вырашаць лёс "Дошкі ганьбы" у Гарадку
Напрыканцы сакавіка Леанід Гаравы звярнуўся да пракурора Гарадоцкага раёна наконт ліквідацыі “Дошкі ганьбы”: паводле актывіста, яна ўсталявана ў выніку самаўпраўных дзеянняў прадпрыемства, якія зняважаюць і абражаюць годнасць жыхароў Гарадоччыны.










