Навіны на тэму: пракуратура
06.08.2014 Лідэр суполкі Свабоднага прафсаюзу скардзіцца ў пракуратуру на падробку дакументаў
Віктар Стукаў мяркуе, што нехта з адказных асоб падрабіў дату ў кнізе скаргаў, дзе ёсць запіс ад ягонага імя. Тым часам адміністрацыя ААТ «Полацк-Шкловалакно» лічыць, што ён знарок шукае зачэпак, каб абвастрыць канфлікт паміж кіраўніцтвам і прафсаюзнай арганізацыяй. Гісторыя вакол кнігі скаргаў атрымалася амаль дэтэктыўная.
29.07.2014 Хоцімск: грамадскі актывіст абскарджвае незконнае затрыманне ў Генеральнага пракурора
Сам Валерый Каранкевіч лічыць, што супрацоўнікі хоцімскай міліцыі затрымлівалі яго неабгрутавана і незаконна з мэтай перашкодзіць яму прысутнічаць пры падліку галасоў выбаршчыкаў, а таксама з мэтай запалохвання грамадскіх актывістаў Хоцімскага раёна.
28.07.2014 Пракуратура Магілёўскай вобласці прыйшла да высновы, што затрымліваць кандыдата ў дэпутаты непасрэдна на выбарчым участку законна
“Гэта проста цырк нейкі, - кажа Валерый Каранкевіч. – Супрацоўнікі хоцімскай міліцыі без усялякіх падстаў затрымлівалі мяне і на парламенцкіх выбарах 2012 года, і на выбарах у мясцовыя Саветы ў гэтым годзе, і пракуратура пастаянна лічыць іх дзеянні законнымі".
17.07.2014 Гомель: дырэктару крамы вынесена папярэджанне пракуратуры за адказ беларускамоўнаму заяўніку на рускай мове
Па скарзе гомельскага праваабаронцы Анатоля Паплаўнага атрымала афіцыйнае папярэджанне пра недапушчальнасць парушэння заканадаўства дырэктар крамы ТАА «Ома» Наталля Урублеўская. Папярэджанне ёй вынес пракурор Гомеля Сяргей Зайцаў.
16.07.2014 Супрацоўнікі “Беларуськалію” просяць абараніць іх ад забароны на кар'ерны рост за адміністратыўныя правапарушэнні
Работнікі ААТ “Беларуськалій” накіравалі афіцыйную заяву ў цэнтральны офіс Беларускага Хельсінскага Камітэту з просьбай адрэагаваць на неправавыя дзеянні адміністрацыі Перашага рудаўпраўлення ды на факт ухілення пакуратуры Салігорскага раёна ад вырашэння пытання.
15.07.2014 Генпракуратура і Мінаблвыканкам праігнаравалі зварот салігорскага актывіста АГП
Яшчэ напрыканцы лютага салігорскі сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктар Малочка звярнуўся да Генеральнага пракурора Беларусі з запытам аб неабходнасці праверкі законнасці выдзялення зямельных участкаў у сталіцы шахцёраў пад будаўніцтва так званых “шматфункцыянальных аптэк”.
14.07.2014 Баранавічы: Мікалай Чарнавус больш за 10 дзён не можа вярнуць пасведчанне інваліда
Мікалай Чарнавус больш за 10 дзён не можа вярнуць пасведчанне інваліда II-ой групы, якое 2 ліпеня ў яго забраў маёр міліцыі Аляксей Гецман падчас складання адміністрацыйнага пратакола па абвінавачанні ў правядзенні несанкцыянаванага мерапрыемства індывідуальных прадпрымальнікаў.
09.07.2014 Жыхар Брэста хоча пакараць чыноўнікаў за замах на знос гісторыка-культурнай каштоўнасці
Грамадскі актывіст Дзяніс Турчаняк накіраваў у Генеральную пракуратуру Беларусі заяву, дзе выказана просьба прыцягнуць да адказнасці прадстаўнікоў мясцовай улады і супрацоўнікаў гарадскога ЖРЭУ, якія збіраліся руйнаваць жылы дом №10 па вуліцы Астроўскага ў Брэсце.
09.07.2014 Тамара Сяргей: чарговы выклік у Генпракуратуру — сродак запужвання
8 ліпеня праваабаронцу Тамару Сяргей у чарговы раз выклікалі ў Генеральную пракуратуру да намесніка начальніка аддзелу за выконваннем правоў і свабодаў грамадзянаў Паўла Елісеева.
05.07.2014 Баранавічы: Мікалай Чарнавус падаў скаргу ў пракуратуру і просіць суд не праводзіць працэс у яго адсутнасць
Індывідуальны прадпрымальнік Мікалай Чарнавус, які знаходзіцца ў гарадской бальніцы пасля затрымання 2 ліпеня, падаў заявы ў суд і пракуратуру. У заявах ён апісвае падзеі 2 ліпеня, калі супрацоўнік ГАУС маёр міліцыі Аляксей Гецман склаў на яго адміністрацыйны пратакол.
22.06.2014 Хоцімск: грамадскі актывіст накіраваў паўторную скаргу ў пракуратуру Магілёўскай вобласці
“У сваім паўторным адказе на маю скаргу пракурор Хоцімскага раёна Ірына Хучава незаконна праігнаравала факты, якія маюць істотнае значэнне для разбіральніцтва па маёй скарзе, - кажа Валерый Каранкевіч. – Яна чамусьці абыйшла маўчаннем месца майго затрымання і мой статус кандыдата ў дэпутаты раённага і абласнога Савета на момант затрымання".
22.06.2014 Салігорская пракуратура адмаўляецца рэагаваць на забарону кар'ернага росту адміністрацына пакараным
Пракуратура Салігорскага раёна “вывучыла” скаргу мясцовага прадстаўніка Беларускага Хельсінскага Камітэту Уладзіміра Шылы на забарону кар’ернага росту работнікам ААТ “Беларуськалій”, якія здзейснілі адміністрацыйнае правапарушэнне любога роду.
19.06.2014 Пракуратура Хоцімскага раёна зноў прыйшла да высновы, што затрымліваць кандыдата ў дэпутаты на выбарчым участку правільна
"Нават памочнік пракурора Хоцімскага раёна малодшы саветнік юстыцыі Белавусаў М. М., які мяне апытваў па маёй скарзе, у прыватнай гутарцы здзіўляўся такім дзеянням супрацоўнікаў Хоцімскай міліцыі, зараз жа ў адказе пракурор піша зусім іншае. Гэта і зразумела, яны прыкрываюць “гонар мундзіра”.
17.06.2014 Анатоль Паплаўны ініцыяваў пракурорскую праверку
Гомельскі праваабаронца Анатоль Паплаўны просіць пракурора Гомеля Сяргея Зайцава правесці праверку таварыства з абмежаванай адказнасцю «ОМА», дзе на яго скаргу на беларускай мове ў кнізе заўваг і прапаноў адказалі на рускай мове.
12.06.2014 Брэст: мясцовыя ўлады ігнаруюць заканадаўства аб абароне правоў дзяцей-інвалідаў
Да такіх высноваў прыйшлі органы пракуратуры Брэсцкай вобласці, якія ладзілі праверку наконт выканання заканадаўства аб абароне правоў і законных інтарэсаў дзяцей-інвалідаў і дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця.










