Навіны на тэму: пракуратура
16.10.2014 Цудаў не адбылося: рашэнне суду Хойніцкага раёна аб незаконнасці адмовы ў правядзенні пікету -- адменена
Гомельскі абласны суд па пратэсту пракуратуры вобласці перагледзеў рашэнне суду Хойніцкага раёна і адмяніў рашэнне раённай інстанцыі па скарзе актывіста АГП Аляксандра Процкі.
15.10.2014 Генеральная пракуратура ў чарговы раз адмовіла былому кандыдату ў дэпутаты ў задавальненні скаргі
Грамадскі актывіст з Хоцімска Валерый Каранкевіч 15 кастрычніка атрымаў адказ з Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь на сваю чарговую скаргу на дзеянні службовых асоб Хоцімскага РАУС.
10.10.2014 У Брэсцкай вобласці выяўлены факты безадказнага стаўлення ўладаў да культурнай спадчыны
Пра гэта гаворыцца ў рашэнні, прынятым па выніках сумеснага пасяджэння калегіі пракуратуры Брэсцкай і Гродзенскай абласцей. Сама калегія была прысвечана выкананню Закона РБ “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны РБ” у гэтых рэгіёнах.
10.10.2014 Мазыр: Уладзімір Целяпун просіць пракуратуру здзейсніць нагляд за законнасцю і абгрунтаванасцю судовага рашэння
Нагодай для звароту ў інстанцыю сталі сумненні заяўніка ў тым, што рашэнне, прынятае судом Мазырскага раёна, з'яўляецца кампетэнтным, справядлівым і бесстароннім.
09.10.2014 Гродзенскія журналісты звяртаюцца да Генеральнага пракурора Беларусі
Гродзенскія незалежныя журналісты напісалі адкрыты зварот да Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Аляксандра Канюка. У ім сябры “Беларускай асацыяцыі журналістаў” звяртаюць увагу на сістэмны пераслед журналістаў-фрылансераў з боку міліцыі і суда.
03.10.2014 Былы кандыдат у дэпутаты ў чарговы раз спрабуе абскардзіць сваё затрыманне на выбарчым участку
Да звароту ў Генеральную пракуратуру Валерый Каранкевіч неаднаразова спрабаваў абскардзіць сваё неабгрунтаванае затрыманне падчас мясцовых выбараў на выбарчым участку ў Хоцімску ў пракуратурах розных узроўняў, у тым ліку і ў Генеральнай, аднак станоўчага выніку гэта не дало.
01.10.2014 Супрацоўнік міліцыі непаўнагадовай: “Ты вінаватая, раз патрабуеш адваката”
Супрацоўнік Маскоўскага РАУС Брэста Яўген Буры прымяніў у сваёй працы недапусцімыя дзеянні. Пра гэта паведаміла ў сваёй скарзе ў Генеральную пракуратуру маці 12-гадовай дзяўчынкі з Брэста А.І.
25.09.2014 Генпракуратура пагадзілася з тым, што затрымліваць кандыдата на выбарчым участку правільна (дакумент)
Грамадскі актывіст з Хоцімска Валерый Каранкевіч 24 верасня атрымаў адказ на сваю скаргу на дзеянні службовых асоб Хоцімскага РАУС з Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь.
25.09.2014 Пракурор Шклоўскага раёна папярэдзіў “асобу”, якая несвоечасова рыхтавала адказы Кастусёву (дакумент)
25 верасня намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў атрымаў адказ з пракуратуры Шклоўскага раёна на сваю скаргу аб парушэннях заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб у Шклоўскім раённым выканаўчым камітэце, якую ён накіраваў у пракуратуру Магілёўскай вобласці 7 верасня.
23.09.2014 Пракуратура Магілёўскай вобласці адправіла скаргу Рыгора Кастусёва па колу
Падставай для напісання скаргі паслужыла тое, што ў парушэнне закона аб зваротах грамадзян шклоўскія чыноўнікі не давалі Рыгору Кастусёву абгрунтаваныя адказы на яго звароты у Шклоўскі райвыканкам ва ўстаноўленыя законам тэрміны на працягу некалькіх месяцаў.
16.09.2014 Хоцімск: грамадскі актывіст абскарджвае затрыманне ў Генеральнай пракуратуры
Валерый Каранкевіч адмыслова паехаў у Мінск, каб асабіста перадаць скаргу, бо 23-га верасня заканчваецца шасцімесячны тэрмін, на працягу якога можна абскардзіць яго затрыманне без складання пратакола супрацоўнікамі хоцімскай міліцыі 23 сакавіка непасрэдна на выбарчым участку падчас правядення выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў.
08.09.2014 Рыгор Кастусёў скардзіцца на шклоўскіх чыноўнікаў у пракуратуру
У сваёй скарзе Рыгор Кастусёў, які стала пражывае ў Шклове, просіць пракурора Магілёўскай вобласці прыняць меры да парушальнікаў беларускага заканадаўства ў пытаннях працы са зваротамі грамадзян супрацоўнікамі Шклоўскага райвыканкама.
04.09.2014 Пракурор Магілёўскай вобласці лічыць, што кандыдата ў дэпутаты на выбарчым участку затрымлівалі правільна
Грамадскі актывіст з Хоцімска Валерый Каранкевіч 3 верасня атрымаў адказ на сваю скаргу, якую ён накіроўваў у Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь, перанакіраваную ў пракуратуру Магілёўскай вобласці.
12.08.2014 Гомельскі праваабаронца не дамогся выкарыстання беларускай мовы на пошце
Гомельскі праваабаронца, сябра БХК Віктар Адзіночанка атрымаў адказ на свой зварот у Генеральную пракуратуру наконт рэалізацыі права на карыстанне роднай беларускай мовай у дакументацыі на пошце.
11.08.2014 Брэсцкіх чыноўнікаў пракуратура папярэджвае за парушэнне закона аб зваротах грамадзян
У пракуратуры Брэсцкай вобласці таксама паведамілі, што па выніках маніторынгу гэтых праверак адменена 2 незаконных акты, 47 службовых асоб прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, 5 - да адміністрацыйнай, а яшчэ 40 афіцыйна папярэджаны аб недапушчальнасці парушэння закона.










