Навіны на тэму: мітынг
27.03.2009 Магілёў: першая перамога прадпрымальнікаў
Сёньня раніцай на плошчы Леніна ў Магілёве ля будынку аблвыканкаму сабралася каля тысячы індывідуальных прадпрымальнікаў. Яны выказалі свой пратэст рашэннем аблвыканкама аб павелічэнні адзінага падатку амаль у два разы. Ад красавіка гандляры будуць вымушаныя плаціць каля 1,1 мільёну рублёў падатку штомесяц. Прадпрымальнікі Магілёва палічылі, што памер падатку эканамічна неабгрунтаваны і завышаны.
18.12.2008 Мітынг бізнэсоўцаў каля гарвыканкаму
Сёньня ў Баранавічах ля будынку гарвыканкаму адбыўся стыхійны мітынг прадпрымальнікаў. Пра гэта “Свабодзе” паведаміў грамадзкі актывіст Мікалай Чарнавус.
15.12.2008 У страйкоўцаў перапісваюць пашпартныя дадзеныя
Сёньня старшыня грамадзкага аб’яднаньня “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” (афіцыйна зарэгістраванае ва Ўкраіне) Віктар Гарбачоў заявіў “Свабодзе”, што практычна ўсе рэгіянальныя арганізацыі ў Беларусі падтрымаюць Марш прадпрымальнікаў у Менску.
15.12.2008 Сёньня ў Менску – шэсьце і мітынг прадпрымальнікаў
Паводле дазволу Менгарвыканкаму, гандляры са сталіцы і рэгіёнаў зьбяруцца а 13.00 каля будынку Нацыянальнай акадэміі навук. Пасьля плянуецца шэсьце па вулічных ходніках у кірунку праспэкту Незалежнасьці, вуліцы Сурганава і плошчы Бангалор. Затым у парку Дружбы народаў адбудзецца мітынг.
09.12.2008 У Астраўцы рыхтуюць мітынг пратэсту
Праціўнікі будаўніцтва АЭС падалі заяўку на мітынг, які маюць намер правесьці ў цэнтры Астраўца 27 сьнежня пад лёзунгам “Астравецкая атамная — гэта злачынства!”
28.09.2008 На Кастрычніцкай плошчы – міліцыянты ў цывільным
На гэты момант на Кастрычніцкую плошчу прайсьці даволі лёгка. Няма ніякіх кардонаў, ніякага ачапленьня. Але ўлады гэтым разам, паколькі нельга зрабіць каток, паставілі восем такіх дэкаратыўных канструкцый, якія займаюць амаль траціну плошчы. Гэта мэталёвыя слупы, на якіх усталяваныя гаршкі зь кветкамі, а ўнізе -- імправізаваныя клюмбы, таксама з кветкамі. Атрымалася, што ўвесь цэнтар плошчы -- дэкаратыўная клюмба, і яшчэ дзьве такія клюмбы крыху на адлегласьці ад гэтага месца.
22.09.2008 На брэсцкім рынку адбыўся стыхійны мітынг прадпрымальнікаў
На Варшаўскім рынку ў Брэсце адбыўся стыхійны мітынг прадпрымальнікаў, паведамляе “Радыё Свабода”. Падставай для гэтага сталі дзеянні супрацоўнікаў падатковай інспекцыі. Яны прыйшлі на рынак і запатрабавалі ад гандляроў дзіцячымі каляскамі сертыфікаты адпаведнасці. Прадпрымальнікі пачалі абурацца, бо яны маюць сертыфікат якасці і ўсе іншыя неабходныя дакументы.
12.09.2008 Першая заўка на правядзеньне мітынгу 28 верасня
Сёньня ад імя намесьніцы старшыні Маладога Фронту Насты Палажанкі ў Менгарвыканкам была пададзена заяўка на правядзеньне мітынгу на 1000 чалавек 28 верасьня на плошчы Каліноўскага.
19.06.2008 20 гадоў назад адбылося першае шэсьце ў Курапаты
Сёньня спаўняецца 20 гадоў першаму масаваму шэсьцю людзей і мітынгу ў Курапатах. Гэта адбылося неўзабаве пасьля публікацыі ў газэце “Літаратура і мастацтва” артыкулу Зянона Пазьняка і Яўгена Шмыгалёва “Курапаты. Дарога сьмерці”. Мітынг і шэсьце былі арганізаваныя актывістамі моладзевай, як тады называлі, нефармальнай суполкі “Талака”. Згадвае яе лідэр Сяржук Вітушка:
11.06.2008 У Пухавічах судзяць настаўніцу
Сёньня ў судзе Пухавіцкага раёну адбудзецца разгляд адміністрацыйнай справы Насты Паповай — жыхаркі пасёлку Дружны. Яна брала ўдзел у недазволеным мітынгу супраць будаўніцтва заводу ядахімікатаў расейскай фірмы “Август-Бел”. Насту Папову пачалі судзіць разам з жыхаркай Дружнага Тацьцянай Дыльковай 5 чэрвеня. У той жа дзень Тацьцяну зьвінавацілі ў парушэньні грамадзкага парадку і далі штраф 350 тысяч рублёў. Наста хадайнічала пра адтэрміноўку паседжаньня і суд над ёй прадоўжыцца сёньня:
05.06.2008 Настаўніц з Дружнага звольнілі, а цяпер судзяць
Сёньня ў судзе Пухавіцкага раёну Менску распачынаюцца слуханьні адносна былых настаўніц з пасёлку Дружны Насты Паповай і Тацяны Дыльковай. Яны былі ўдзельніцамі несанкцыянаванага мітынгу жыхароў пасёлку, якія пратэставалі супраць будаўніцтва ў гэтай мясцовасьці заводу ядахімікатаў. Судзіць іх зьбіраюцца, не паведамляючы пра сутнасьць правапарушэньня.
02.06.2008 Грамадзкі камітэт будзе бараніць інтарэсы жыхароў
Сёньня ў Менску на вуліцы Гамарніка, 20 сабраліся жыхары, які пратэстуюць супраць будаўніцтва дома на месцы дзіцячай пляцоўкі і адзінай ў раёне грамадзкай прыбіральні. Яны абралі грамадзкі камітэт, які будзе абараняць інтарэсы жыхароў.
29.05.2008 Жыхары Менску пратэстуюць супраць свавольства ўладаў
У Менску ў двары дома №20 па вуліцы Гамарніка адбыўся стыхійны мітынг жыхароў, якія пратэставалі супраць будаўніцтва на месцы дзіцячай пляцоўкі 12-павярховага дома.
08.05.2008 Суд па справе Сяргея Абразоўскага працягнецца 12 траўня
Cудзьдзя Пухавіцкага райсуду Сьвятлана Акуліч перапыніла разгляд адміністрацыйнай справы супраць грамадзкага актывіста Сяргея Абразоўскага. Яго вінавацяць у арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу жыхароў у пасёлку Сьвіслач 29 сакавіка.
16.04.2008 У Менску ідзе суд па “Працэсу 14-ці” (аднаўляецца)
У судзе Цэнтральнага раёну сталіцы судзьдзя Алена Ільіна разглядае крымінальную справу па па ч.1 арт. 342 КК РБ – “Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак ", па якой праходзяць 14 моладзевых актывістаў. Сёньня на лаве падсудных 10 чалавек: Андрэй Кім, Міхаіл Пашкевіч, Аляксей Бондар, Уладзімер Сяргееў, Арцём Дубскі, Алесь Стральцоў, Алесь Чарнышоў, Антон Койпіш, Міхаіл Крываў і Тацяна Цішкевіч. Аляксандра Баразенку, Паўла Вінаградава, Міхаіла Субача і непаўнагадовага Максіма Дашука будуць судзіць пазьней, бо яны несвоечасова азнаёмілася з матэрыяламі справы. Андрэй Кім абвінавачваецца адразу па двух крымінальных артыкулах за дзьве акцыі прадпрымальнікаў - 10 і 21 студзеня.






