Навіны на тэму: суды

Віцебскага блогера Аляксандра Дуброўскіх асудзілі на 15 сутак

22.01.2020 Віцебскага блогера Аляксандра Дуброўскіх асудзілі на 15 сутак

Віцяблянін Аляксандр Дуброўскіх знаходзіцца зараз у ізалятары часовага ўтрыманьня, дзе адбывае 15 сутак арышту. Пра гэта паведаміў «Віцебскай вясне» праваабаронца Павал Левінаў, спаслаўшыся на інфармацыю, якую атрымаў у судзе і віцебскім ІЧУ.

Гародня: перформанс актывіста Саляніка ў судзе завяршыўся затрыманнем. Яго месцазнаходжанне дагэтуль невядома

22.01.2020 Гародня: перформанс актывіста Саляніка ў судзе завяршыўся затрыманнем. Яго месцазнаходжанне дагэтуль невядома

У Гарадзенскім абласным судзе 21 студзеня адбыўся разгляд скаргі Мікалая Саляніка, якога суд Кастрычніцкага раёна Гародні абвінаваціў ў арганізацыі і ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі “За Незалежнасць”.

У Віцебску суддзя разгледзела справу Алены Янушкоўскай за 5 хвілін: штраф – 675 рублёў

21.01.2020 У Віцебску суддзя разгледзела справу Алены Янушкоўскай за 5 хвілін: штраф – 675 рублёў

Крыху больш за 5 хвілін доўжыўся суд над актывісткай і блогеркай Аленай Янушкоўскай, якую вінавацілі ў парушэнні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (ч.1 арт. 23.34 КаАП). Суд Чыгуначнага раёну Віцебска 21 студзеня прызнаў яе вінаватай і ў «хуткасным рэжыме» пакараў штрафам у памеры 25 базавых велічынь (675 рублёў).

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

21.01.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

Падзея:  Паспрабуем разабрацца ў “чэрыкаўскай трагедыі” (10 снежня там былі вынесеныя адразу два смяротныя прысуды братам Іллі і Станіславу Косцевым за забойства настаўніцы Наталлі Кастрыцы).

Вячаслава Сіўчыка не могуць асудзіць ужо сёмы раз

21.01.2020 Вячаслава Сіўчыка не могуць асудзіць ужо сёмы раз

Сёння, 21 студзеня, у судзе Партызанскага раёна г. Мінска прызначаны два суды над палітыкам, лідарам руху салідарнасці «Разам» Вячаславам Сіўчыкам. Яго, як і многіх іншых актывістаў, судзяць за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту супраць інтэграцыі з Расіяй.

Арышт “Шэрага Ката”: ўжо не 45, а 60 сутак

18.01.2020 Арышт “Шэрага Ката”: ўжо не 45, а 60 сутак

Паводле звестак праваабаронцы Паўла Левінава, відэаблогер Дзмітрый Казлоў, вядомы пад нікам “Шэры Кот”, ужо тройчы асуджаны за кратамі паводле ч.3 арт.23.34 КоАП. Пра гэта паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

50 скаргаў дапамагла скласці «Вясна» ўдзельнікам акцый пратэсту

17.01.2020 50 скаргаў дапамагла скласці «Вясна» ўдзельнікам акцый пратэсту

Падчас судовага канвеера, які пачаўся 26 снежня над удзельнікамі антыінтэграцыйных мітынгаў, грамадская прыёмная "Вясны" актыўна аказвае ім юрыдычную дапамогу.

“Бобруйский курьер” павінен выплаціць маральную кампенсацыю сакратарцы выбарчай камісіі

17.01.2020 “Бобруйский курьер” павінен выплаціць маральную кампенсацыю сакратарцы выбарчай камісіі

У Бабруйску 16 студзеня працягваліся судовыя слуханні па зыску сакратаркі Бабруйскай участковай выбарчай камісіі № 22 Юліі Фурман да выдання “Бобруйский курьер”. Сёння – вынесенае рашэнне. І яно не на карысць інтэрнэт-выдання.

Віцебск: Чарговыя штрафы за пікет на плошчы Перамогі

16.01.2020 Віцебск: Чарговыя штрафы за пікет на плошчы Перамогі

Суд Чыгуначнага раёну Віцебску пакараў 16 студзеня яшчэ двух удзельнікаў пікету, які адбыўся ў Віцебску 29 снежня 2019 году. Наталля Трошчанка аштрафаваная на 24 базавыя велічыні, Юры Мазкоў – на 22 базавыя

Суд над блогерам Маслоўскім: у якасці доказу – дадзеныя ад аператара сеткі МТС

15.01.2020 Суд над блогерам Маслоўскім: у якасці доказу – дадзеныя ад аператара сеткі МТС

У судзе Фрунзенскага раёна прайшло судовае паседжанне над блогерам Мікалаем Маслоўскім. Той сцвярджае, што яго не было на акцыі у той час, які пазначаны ў пратаколе.

83-гадовага ўдзельніка пратэстаў Яна Грыба аштрафавалі на 60 базавых велічынь

15.01.2020 83-гадовага ўдзельніка пратэстаў Яна Грыба аштрафавалі на 60 базавых велічынь

Суд Кастрычніцкага раёна Мінска 15 студзеня аштрафаваў на 810 рублёў 83-гадовага Яна Грыба за ўдзел у пратэстах супраць інтэграцыі Беларусі з Расеяй. Пастанову ад прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці вынесла суддзя Лаўрыновіч. Чакаецца разгляд яшчэ аднаго пратакола.

Суды за ўдзел за акцыі пратэсту працягваюцца ў Віцебску

15.01.2020 Суды за ўдзел за акцыі пратэсту працягваюцца ў Віцебску

Сёння ў  ў судзе Чыгуначнага раёна Віцебска плануюцца працэсы над удзельнікамі акцыі за незалежнасць, што прайшла ў Віцебску 29 снежня.

Штраф за “Ланцуг Незалежнасці” прыйдзецца сплаціць

14.01.2020 Штраф за “Ланцуг Незалежнасці” прыйдзецца сплаціць

Гарадзенскі абласны суд разгледзеў касацыйную скаргу Ежы Грыгенчы, асуджанага раней да штрафу за акцыю “Ланцуг Незалежнасці” ў Гродна.

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

14.01.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

Хроніка: Чарговая хваля судоў прайшла 8, 9 і 10 студзеня.

Віцяблян, што выйшлі "за незалежнасць", чакаюць суды

13.01.2020 Віцяблян, што выйшлі "за незалежнасць", чакаюць суды

Актывісткі Таццяна Севярынец і Алена Сцяпанава сабралі інфармацыю ў фэйсбуку пра суды над віцеблянамі, што выйшлі ў падтрымку незалежнасці Беларусі і мінскіх актывістаў, што былі прыцягнутыя да адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыествах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства