Навіны на тэму: суды
12.02.2020 Алесь Круткін атрымаў новыя 15 сутак арышту
Суд Кастрычніцкага раёна Віцебска пакараў актывістаў "Еўрапейскай Беларусі" Наталлю Спірыдонаву і Алеся Круткіна за расклейку ўлётак на адміністрацыйных будынках горада па артыкуле 23.34 КаАП. Наталля Спірыдонава атрымала 30 базавых велічынь штрафу (810 рублёў), а Алесь Круткін - 15 сутак арышту. Дагэтуль актывіст адбываў 15-суткавы арышт за удзел у снежаньскай акцыі пратэсту супраць інтэграцыі.
12.02.2020 На актывіста, штраф якому адмяніў Мінгарсуд, склалі новы пратакол
Як паведаміла журналістка "Новага Часу" Дзіяна Серадзюк, 11 лютага Мінскі гарадскі суд адмяніў пастанову суда Цэнтральнага раёна г. Мінска, якім актывіста Яўгена Батуру прызналі вінаватым у парушэнні ч. 3 артыкула 23.34 КаАП і аштрафавалі на 50 базавых велічыняў (1350 рублёў).
12.02.2020 Суд прызначыў вялікія тэрміны зняволення актывістам анархісцкага руху Емяльянаву і Комару
У судзе Савецкага раёна Мінска 12 лютага абвешчаны прысуд па справе актывістаў анархісцкага руху Мікіты Емяльянава і Івана Комара. Пачатак паседжання быў прызначаны на 14-30.
11.02.2020 На Змітра Лупача склалі новы пратакол за супрацу з "Белсатам"
Журналіста-фрылансера Змітра Лупача зноў выклікалі ў Глыбоцкі РАУС для складання новага пратакола паводле арт. 22.9 КаАП (Парушэнне заканадаўства аб СМІ) за супрацу з тэлеканалам “Белсат”, піша "Беларуская асацыяцыя журналістаў".
10.02.2020 За акцыю супраць «паглыбленай інтэграцыі» Кастусёва пакаралі штрафам у 810 рублёў
10 лютага суд Шклоўскага раёну разгледзеў справу лідара Партыі БНФ Рыгора Кастусёва.
10.02.2020 Дзве адміністрацыйныя справы супраць Вячаслава Сіўчыка спыненыя
Дзве адміністрацыйныя справы за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах супраць лідара Руху салідарнасці "Разам" Вячаслава Сіўчыка спыненыя.
10.02.2020 Журналістаў будуць судзіць за рэпартаж на "Белсаце"
У Магілёве 8 лютага супрацоўнікі Кастрычніцкага РАУС затрымалі мясцовую журналістку Аліну Скрабунову. Крыху пазней быў таксама затрыманы журналіст-фрылансер, аператар Аляксандр Сідарэўскі.
07.02.2020 Не атрымаў пастанову – не можаш абскарджваць
83-х гадовы актывіст Ян Грыб не змог абскардзіць рашэнні суда, бо той не даслаў яму пастановы.
07.02.2020 Блогеру Сяргею Ціханоўскаму ўсё ж давядзецца адбываць 15 сутак
Сёмага лютага суддзя Гомельскага абласнога суда Анатоль Сотнікаў пакінуў у сіле паўторны 15 сутак адміністратыўнага арышту youtube-блогеру Сяргею Ціханоўскаму за ўдзел і асвятленне акцыі ў падтрымку незалежнасці 20 снежня.
06.02.2020 Магілёўскі аблсуд адправіў на новы разгляд справу аб дыслайку
У Магілёўскім абласным судзе 6 лютага разгледзелі скаргу Андрэя Юркова на штраф за дыслайк у «Аднакласніках».
06.02.2020 Суды за акцыі ў падтрымку незалежнасці. Расклад на пачатак лютага
Праваабаронцам сталі вядомыя новыя даты судоў за акцыі ў падтрымку незалежнасці, якія праходзілі ў Мінску на працягу снежня 2019 года. Мы зноў склалі спіс судовых пасяджэнняў па сумнавядомым артыкуле 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве), якія мусяць адбыцца бліжэйшым часам.
05.02.2020 За заклік да акцыі і ўдзел у ёй — два пасяджэнні. Што вядома пра суд над Статкевічам
Судовае пасяджэнне над палітыкам Мікалаем Статкевічам прайшло сёння ў Ленінскім судзе г. Мінска. Палітыку ставіліся ў віну незаконныя публічныя заклікі да несанкцыянаванага масавага мерапрыемства.
05.02.2020 Чарговы суд над Вячаславам Сіўчыкам перанесены на 10 лютага. Што будзе заўтра?
Пачынаючы ад панядзелка 3 лютага суд Партызанскага раёна Мінска штодзень разглядае адміністрацыйныя справы, заведзеныя на лідара Руху салідарнасці «Разам» Вячаслава Сіўчыка. Сённяшні дзень - не выключэнне.
04.02.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Хроніка: Як судовы махавік дзейнічае ў дачыненні да тых, хто знаходзіўся на акцыях за незалежнасць дзеля таго, каб іх асвятляць? У рубрыцы прасочым, як прайшлі суды над журналістам-фрылансерам Іллёй Дабратворам і блогерам Мікалаем Маслоўскім.
03.02.2020 Вячаслаў Сіўчык атрымаў 15 сутак арышту за акцыю супраць інтэграцыі
Наперадзе ў актывіста яшчэ 4 судовыя пасяджэнні.










