Навіны на тэму: суды
01.04.2020 Суд па справе Аскарава перанеслі з-за каронавіруса
На 30 сакавіка было прызначанае папярэдняе пасяджэнне па разглядзе Міжраённым судом Бішкека адміністрацыйнага пазову зняволенага праваабаронцы Азімжана Аскарава да ўрада Кыргызскай Рэспублікі.
31.03.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Пра правы чалавека ў сувязі з сітуацыіяй пандэміі падчас COVID-19 — у новым выпуску.
31.03.2020 Дзмітрый Серада: Чарговая перамога ў судзе паказвае правамоцнасць патрабаванняў да МУС
Следчы камітэт неаднаразова адмаўляў Дзмітрыю Серадзе ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі, якія збілі мужчыну пры затрыманні. Нядаўна суд стаў на бок мінчука і абавязаў СК правесці дадатковую праверку па заяве Дзмітрыя. Але ці будзе вынік?
31.03.2020 У Магілёве пачаўся суд па масавым забойстве 15-гадовай даўніны
Магілёўскі абласны суд распачаў працэс у дачыненні да чатырох мужчын, якіх абвінавачваюць ў зверскім забойстве шасцярых чалавек. Сярод ахвяр былі дзеці.
27.03.2020 Мінгарсуд змяніў прысуд актывістам анархічнага руху Емельянаву і Комару
Судовая калегія Мінскага гарадскога суда 27 сакавіка разгледзела апеляцыйныя скаргі актывістаў анархісцкага руху Мікіты Емельянава і Івана Комара
27.03.2020 Павел Сапелка: Нягледзячы на змякчэнне прысуду Емельянаў і Комар, па-ранейшаму, палітвязні
Значнае змякчэнне прысуду - гэта відавочны вынік жорсткай крытыкі, якой праваабарончая супольнасць Беларусі падвергла прысуд суда першай інстанцыі.
26.03.2020 Мінгарсуд разгледзіць апеляцыю Комара і Емяльянава. Што не так са справай палітвязняў?
На падставе прававога абгрунтавання пазіцыі "Вясны" па прысуду палітвязняў, распавядаем, што не так са справай Івана Комара і Мікіты Емельянава.
24.03.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Журналістам цяжка трапіць у суды; зняволеныя працягваюць пакутаваць ад "раснічак"; да анархістаў назіраецца перадузятае стаўленне з боку сілавых структур. Але ёсць і пазітыўная навіна: калі своечасова звярнуцца па дапамогу да правааабронцаў, то можна пазбегнуць накіравання ў ЛПП.
23.03.2020 Аскараў просіць суд прызнаць бяздзейнасць уладаў Кыргызстана ў выкананні міжнародных абавязацельстваў
Міжраённы суд Бішкека 30 сакавіка разгледзіць у папярэднім паседжанні адміністрацыйны пазоў зняволенага праваабаронцы Азімжана Аскарава да Ураду Кыргызскай Рэспублікі.
23.03.2020 Магілёўскую журналістку Дар’ю Чульцову будуць судзіць
Магілёўскую журналістку Дар’ю Чульцову збіраюцца прыцягнуць да адказнасці паводле ч. 2 арт.22.9 КаАП — нібыта за незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ.
20.03.2020 Суд не ўбачыў парушэнняў у неналежным разглядзе Следчым камітэтам заявы Людмілы Кучура
19 сакавіка суд Партызанскага раёна г. Мінска разгледзеў скаргу Людмілы Кучура на неправамерныя дзеянні Следчага камітэта, які без належнай увагі перанакіраваў заяву аб здзяйсненні злачынства ў дачыненні да асуджанага Пятра Кучуры ў Дэпартамент выканання пакаранняў.
20.03.2020 «Апошняе папярэджанне»: як 24-гадоваму мінчуку ўдалося пазбегнуць ЛПП
Суд адмовіў у накіраванні ў ЛПП 24-гадовага жыхара Мінска Ігара Кісялёва. Нягледзячы на нібыта падробленыя, па словах маладога чалавека, дакументы і захворванні сэрца ў яго, суд у сваім рашэнні ўсё ж прыняў да ўвагі іншыя довады.
19.03.2020 Суддзі не могуць вызначыцца, у якім судзе судзіць праваабаронцу Аляксандра Вайцешыка
Праваабаронцу “Вясны” і юрыста Прафсаюза РЭП з Баранавічаў Аляксандра Вайцешыка чакае суд за дробнае хуліганства (артыкул 17.1 КаАП). З моманту складання пратаколу прайшло амаль тры тыдні, аднак суддзі ніяк не могуць вызначыцца, у якім з судоў яго судзіць.
19.03.2020 Віцебск: Алена Янушкоўская не дамаглася адтэміноўкі па выплаце штрафаў
Віцебскую актывістку і блогерку Алену Янушкоўскую шэсць разоў судзілі за ўдзел і заклікі да ўдзелу ў акцыях за незалежнасць Беларусі. Агульная сума штрафаў, прысуджаных Янушкоўскай, складае 4725 рублёў.
18.03.2020 Што адкажа Мінгарсуд на скаргу праваабаронцаў па праблеме турэмных “раснічак”?
Выкарыстанне «раснічак» на вокнах камер сёння незаконна, бо прыводзіць да грубага парушэння санітарных норм і правілаў - такая была пазіцыя заяўнікоў.










