Навіны на тэму: суды
15.05.2020 За фота каля дома БНР маладафронтаўцаў аштрафавалі на 150 базавых
Cуд Маскоўскага раёна Мінска 15 траўня разглядзеў адміністрацыйныя справы маладафронтаўцаў Дзяніса і Максіма Урбановічаў, Віталя Трыгубава паводле артыкула 23.34 КаАП (парушэнне арганізацыі ці правядзення масавых арганізацый) за пікет 25 сакавіка.
15.05.2020 Другі суд над затрыманым праваабронцам “Вясны” Уладзімірам Вялічкіным скончыўся яшчэ адным штрафам
Сёння, 15 траўня, у судзе Ленінскага раёна г. Брэста нарэшце распачалося судовае паседжанне ў дачыненні да сябры ПЦ “Вясна” Уладзіміра Вялічкіна, які быў затрыманы яшчэ 10 траўня.
14.05.2020 Да 110 базавых аднаму. У Брэсце масава штрафуюць праціўнікаў завода АКБ
У Брэсце працягваюцца суды над праціўнікамі завода АКБ, якія кожную нядзелю выходзяць на цэнтральную плошчу горада на акцыю па "кармленні галубоў".
14.05.2020 У Мінску і Вілейцы новыя суды над прыхільнікамі Ціханоўскага і іншымі актывістамі
У Беларусі працягваюцца суды над прыхільнікамі блогера Сяргея Ціханоўскага і актывістамі, якія выходзілі ў сваіх гарадах на плошчы "карміць галубоў" у знак салідарнасці з затрыманымі актывістамі і актывістамі Брэста.
14.05.2020 У Магілёве за 15 хвілін асудзілі блогера, якога раней забралі ў лякарню з падазрэннем на COVID-19
Праваабаронца «Магілёўскай вясны» Барыс Бухель паведаміў, што днём 13 траўня ў судзе Кастрычніцкага раёна вынеслі рашэнне ў дачыненні да блогера, сябра каманды «Краіна для жыцця» Кастуся Сярогіна.
14.05.2020 Вярхоўны суд Кыргызстана пакінуў у сіле прысуд праваабаронцу Азімжана Аскарава
Вярхоўны суд Кыргызстана 13 траўня, разгледзеўшы касацыйную скаргу праваабаронцы Азімжана Аскарава, пакінуў у сіле прысуд аб пажыццёвым пазбаўленні волі.
14.05.2020 Орша: Міхаіла Чамураку арыштавалі на 12 сутак, яшчэ на некалькі чалавек цісне міліцыя
Як паведамляе праваабаронца з Оршы Ігар Казмерчак, 13 траўня днём ў Дуброўна быў затрыманы Міхаіл Чамурака. Мужчына паспеў паведаміць праваабаронцу пра сваё затрыманне, пазней яго адвезлі ў Оршу.
13.05.2020 Травеньскі тыдзень затрыманняў і арыштаў. Лічбы, факты, геаграфія
У Беларусі ў перыяд з 6 траўня былі затрыманы каля 120 чалавек, якія ўдзельнічалі ў акцыях пратэсту, прыходзілі на сустрэчу з блогерам Сяргеем Ціханоўскім ці выходзілі на акцыі ў яго падтрымку пасля затрымання блогера.
13.05.2020 Трэці дзень судоў у Брэсце. Павінны былі ізноў судзіць праваабаронцаў, але...
У Брэсце трэці дзень запар працягваецца судовы канвеер. Запланаваны суд над праваабаронцам Уладзімірам Вялічкіным. Ён ужо некалькі дзён запар знаходзіцца ў ІЧУ. Суд над Раманам Кісляком запланаваны на наступны дзень.
13.05.2020 Актывіста Пятра Маркелава асудзілі на 10 сутак за "ляжанне на лаўцы"
Судовы працэс адбываўся праз відэасувязь Skype. Па інфармацыі "Моладзевага блоку", трансляцыя з Пятром Маркелава адбывалася з ЦІП.
13.05.2020 Блог Паўла Сапелкі: Аддаленая справядлівасць
Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка ў новым выпуску блога "Слова аб праве" у "Белгазеце" аналізуе практыку дыстанцыйнага вядзення адміністрацыйнага працэсу ва ўмовах пандэміі каранавіруса.
13.05.2020 Вілейка: 1350 рублёў штрафу за акцыю салідарнасці з берасцейцамі
Актывіста з Вілейкі Андрэя Кудзіка аштрафавалі на 50 базавых велічынь (1350 рублёў) за заклікі да ўдзелу ў акцыі салідарнаслі з затрыманымі берасцейцамі і за ўдзел у гэтай акцыі 26 красавіка.
13.05.2020 У Гомелі 15 сутак адбывае блогер Іван Рэмязоўскі
У Гомелі на 15 сутак асуджаны youtube-блогер Іван Рэмязоўскі (канал Real Belarus). Як стала вядома праваабаронцам, выйсці на волю ён мусіць 23 траўня.
12.05.2020 Магілёў і Бабруйск: суды над журналістамі і актывістамі. Усіх адправілі на суткі
"Вясне" стала вядома, што суд над журналістам БелаПАН Алесем Асіпцовым прызначаны ў судзе Кастрычніцкага раёна на 9:30. Аб'явілі, што на судзе можа прысутнічаць толькі тры чалавекі. Ад адваката Алесь Асіпцоў адмовіўся.
12.05.2020 Другі дзень судоў у Брэсце. Асудзілі праваабаронцу Уладзіміра Вялічкіна
У Брэсце працягваюцца суды над праціўнікамі завода АКБ, якія кожную нядзелю выходзяць на цэнтральную плошчу на "кармленні галубоў". Таксама сёння, 12 траўня, асудзілі праваабаронцаў Рамана Кісляка і Уладзіміра Вялічкіна. Абодва былі затрыманы 10 траўня пасля нядзельнай акцыі і пра іх месцазнаходжанне не было дакладна вядома больш за суткі. Жонка праваабаронцы "Вясны" Маргарыта Вялічкіна звярнулася ў пракуратуру з заявай аб знікненні чалавека. Тое самае зрабіла і маці Рамана Кісляка.










