Навіны на тэму: суды
01.06.2020 Наваполацак: чатыром удзельнікам сустрэчы з блогерам Ціханоўcкім – чатыры штрафы
У Наваполацкім судзе 1 чэрвеня разбіраліся 6 адміністрацыйных справаў, пачатых супраць чатырох чалавек. Усе яны – удзельнікі сустрэчы з блогерам Сяргеем Ціханоўскім, які рабіў стрым з Наваполацку 29-га красавіка.
01.06.2020 Суды над затрыманымі на "Камароўцы": суткі і штрафы
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска пачаўся разгляд адміністрацыйных спраў затрыманых напярэдадні актывіста “Еўрапейская Беларусі” Максіма Вінярскага і лідара “Маладога фронту” Дзяніса Урбановіча.
29.05.2020 Яшчэ адзін удзельнік сустрэчы з Ціханоўскім у Лідзе атрымаў 15 сутак
Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру "Вясна", 29 траўня ў Лідзе адбыўся суд над Леанідам Насовічам - удзельнікам сустрэчы з youtube-блогерам Сяргеем Ціханоўскім, якая праходзіла ў горадзе 22 красавіка.
29.05.2020 Жыхара Маладзечна аштрафавалі за назву персальнай старонкі ў Instagram
Яўгена Радзівілку вінавацяць у тым, што назва яго персанальнай старонкі ў Instagram утрымлівае абрэвіятуру з чатырох літар, якая паўтары гады таму была ўнесена ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
29.05.2020 Суды ў Віцебску: Барсуковай – 810 рублёў штрафу, Ільінцу – 675
29 траўня суд Кастрычніцкага раёну Віцебску аштрафаваў на 30 базавых велічынь адміністратарку Тэлеграм-каналу «Краіна для жыцця» Юлію Барсукову ўсяго за адно паведамленне ў чаце. Актывіст Аляксандар Ільінец быў пакараны штрафам у памеры 25 базавых велічынь за ўдзел у сустрэчы з Ціханоўскім 30 красавіка.
29.05.2020 Штраф за плакат "Выбары без Лукашэнкі і Ярмошынай"
Актывіста Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі з Міёраў Сяргея Васільева суд Міёрскага раёна пастанавіў аштрафаваць за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве на суму 135 рублёў.
29.05.2020 Позву ў суд прафсаюзнаму актывісту ўручылі ў грамадскай лазні
Суд Ленінскага раёна Берасця 28 траўня разглядаў адміністрацыйную справу сябра прафсаюза РЭП Аляксандра Куцанка.
28.05.2020 Непоўнагадовым удзельнікам гомельскай акцыі ў падтрымку Ціханоўскага зацікавілася міліцыя
У Гомелі дагэтуль працягваецца пераслед удзельнікаў акцыі салідарнасці з Сяргеем Ціханоўскім, якая прайшла 7 траўня ў цэнтры горада і скончылася масавымі затрыманнямі.
27.05.2020 Новыя штрафы і "суткі". Вынікі судоў у Брэсце, Маладзечне, Віцебску і Гродне
У Брэсце завяршыўся суд над праваабаронцам Раманам Кісляком, якога абвінавачвалі ва удзеле ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах 12 красавіка і 3 траўня (шэсце “кармленне галубоў”). Суддзя суда Ленінскага раёна, вядомы вынясеннем палітычна матываваных рашэнняў, Аляксандр Семянчук пакараў Кісляка штрафам у 30 базавых велічынь (810 рублёў).
26.05.2020 У Шаркаўшчыне за "апытанку" аштрафавалі журналіста Лупача
У Шаркаўшчыне суддзя Аксана Табола аштрафавала журналіста Змітра Лупача за супрацу з «Белсатам». Пратакол на Змітра Лупача паводле артыкула 22.9 КаАП (парушэнне заканадаўства аб СМІ) склалі 15 траўня за сюжэт 23 красавіка пра сітуацыю з каранавірусам у Шаркаўшчыне.
26.05.2020 У Брэсце судзяць праваабаронцу Рамана Кісляка. Суды прайшлі і ў Мінску з Лідай
Вінавацяць Кісляка ў несанкцыянаваным удзеле ў масавых мерапрыемствах 12 красавіка і 3 траўня (шэьце “кармленне галубоў”). Але праваабаронца падкрэслівае, што быў на гэтых сходах у якасці менавіта назіральніка, а не ўдзельніка.
25.05.2020 Суды над удзельнікамі мірных акцый і сустрэч працягваюцца
У Беларусі працягваюцца суды над удзельнікамі сустрэч з блогерам Сяргеем Ціханоўскім і акцый па "кармленні галубоў".
25.05.2020 Суд адмовіў Уладзіміру Кацору ва ўключэнні ў Гомельскую абласную камісію
Суд не задаволіў скаргу сябры АГП з Гомеля Уладзіміра Кацоры на неўключэнне яго ў склад Гомельскай абласной камісіі па выбарах прэзідэнта.
24.05.2020 Станіслаў Паўлінковіч выйшаў з магілёўскага ІЧУ і паведаміў, што яму далі яшчэ 15 сутак
У чацвер 21 траўня магілёўскага актывіста Станіслава Паўлінковіча, які адбываў 15-суткавы арышт, таемна вывезлі з ізалятара ў суд Ленінскага раёна, дзе суддзя Ратнікава прысудзіла яго да 15 сутак арышту за непадпарадкаванне работнікам міліцыі і да 1000 рублёў штрафу за абразу міліцыянта. Пра гэта паведамляе сайт пра правы чалавека ў Магілёве mspring.online.
24.05.2020 Гомельскі актывіст Юрый Уласаў на волю так і не выйшаў. Ён атрымаў яшчэ 15 сутак
Асуджаны на 15 сутак за ўдзел у акцыі салідарнасці з Сяргеем Ціханоўскім у Гомелі Юрый Уласаў мусіў выйсці 22 траўня ў 18.35 з гомельскага ІЧУ, але, са словаў яго жонкі Юліі, якой патэлефанавалі супрацоўнікі ІЧУ, ён будзе адбываць яшчэ 15 сутак за ўдзел у іншым несанкцыянаваных масавым мерапрыемстве (арт. 23.34 КоАП РБ). Такое рашэнне вынес суд Цэнтральнага раёну Гомля.










