Навіны на тэму: суды
16.06.2020 У Віцебску адбыліся суды над актывістамі
У судзе Кастрычніцкага раёна г. Віцебска адбыліся судовые разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да Юліі Барсуковай і Яраслава Кійко.
16.06.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
У Беларусі працягваюць судзіць за удзел у стрымах і пікетах па збору подпісаў. Дзе мяжа паміж такім пікетам і несанкцыянаваным масавым мерапрыемствам? Як падтрымаць палітвязняў па "справе Ціханоўскага"?
15.06.2020 На судах за пікеты па зборы подпісаў зноў раздаюць "суткі"
У панядзелак 15 чэрвеня ў Мінску і Наваполацку працягваюцца суды над удзельнікамі пікетаў па зборы подпісаў за альтэрнатыўных вылучэнцаў у кандыдаты ў прэзідэнты.
15.06.2020 Вярхоўны Суд у трэці раз адмовіў у рэгістрацыі грамадскаму аб’яднанню “Дзея”
Вярхоўны Суд Беларусі разглядзеў грамадзянскую справу па скарзе заснавальнікаў рэспубліканскага праваабаронча-асветніцкага грамадскага аб’яднання “Дзея” на рашэнне Міністэрства юстыцыі пра адмову ў рэгістрацыі арганізацыі.
14.06.2020 Аркадзя Жызнеўскага з Маладзечна аштрафавалі
Прычынай адміністрацыйнай справы стала выступленнне Аркадзя Жызнеўскага ў стрыме блогера Сяргея Ціханоўскага, які адбыўся вечарам 15 красавіка.
12.06.2020 Блогер "Шэры кот" і два актывісты "Еўрапейскай Беларусі" асуджаны на "суткі"
Актывісты "Еўрапейскай Беларусі" Арцём Чарняк і Міхаіл Бандарэнка, а таксама блогер Дзмітрый Казлоў (шэры кот) асуджаныя на "суткі" і знаходзяцца на ізалятары часовага ўтрымання на вул. Акрэсціна ў Мінску.
10.06.2020 Серада: суды і затрыманні працягваюцца
Суды і затрыманні працягваюцца 10 чэрвеня. Пад рэпрэсіі трапілі тыя, хто тым ці іншым чынам быў звязаны з пікетамі па збору подпісаў: сябра ініцыятыўнай групы, удзельнікі пікетаў, журналісты "Белсат", якія яго асвятлялі.
10.06.2020 У суд – са станоўчым тэстам на каранавірус
Суд Цэнтральнага раёна Гомеля на 10 чэрвеня прызначыў разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненні да актывіста Віталя Смоліча.
09.06.2020 Аляксандра Якушкова асудзілі праз скайп на 10 сутак арышту
Суддзя суду Кастрычніцкага раёну Віцебску Уладзімер Царыкаў палічыў, што актывіст «Народнай Грамады» Аляксандр Якушкоў браў удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і асудзіў яго да 10 сутак адміністрацыйнага арышту.
09.06.2020 “Пікет па збору подпісаў — гэта несанкцыянаваны мітынг?” Актывіст Валер Рабцаў атрымаў буйны штраф
Валера Рабцава пакаралі штрафам у памеры 40 базавых велічынь – за удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 31 траўня каля Камароўскага рынку ў Мінску. Менавіта там праводзіліся шматлікія пікеты ініцыятыўных груп альтэрнатыўных кандыдатаў.
08.06.2020 Адміністрацыйныя суды над затрыманымі праходзяць у некалькіх гарадах Беларусі
У розных гарадах Беларусі ў панядзелак восьмага чэрвеня будуць праходзіць суды над затрыманымі ў пятніцу і на выходных. Нагадаем, што ў апошнія тры дні па краіне было затрымана каля 40 чалавек, частку з іх пакінулі ў ізалятарах часовага ўтрымання да судоў. Гэта актывісты "Народнай грамады", "Еўрапейскай Беларусі", валанцёры ініцыятыўнай групы святлана Ціханоўскай і іншыя людзі.
05.06.2020 Суды і затрыманні па ўсёй Беларусі працягваюцца ў пятніцу
У Магілёве раніцай 5 чэрвеня судзяць яшчэ адну ўдзельніцу сустрэчы 5 траўня з камандай блогера Сяргея Ціханоўскага – Вольгу Лобан.
04.06.2020 Суды ў Наваполацку і Мінску. Арышты і затрыманні. Татальная блакіроўка актывістаў
Андрэй Зуеў і Артур Сінега сёння, чацвёртага чэрвеня, былі асуджаныя судом горада Наваполацка да 15 сутак арышту кожны.
03.06.2020 Блогера Шэрага ката і лідара АГП асудзілі за акцыю салідарнасці з Ціханоўскім
У Цэнтральным судзе Мінска 3 чэрвеня працягнуліся суды над удзельнікамі акцыі ў падтрымку блогера Сяргея Ціханоўскага. На гэты раз судзілі палітыка, лідара АГП Мікалая Казлова і youtube-блогера Дзмітрыя Казлова (Шэрага ката). Абодвух судзілі за акцыю шостага траўня ля Нямігі - калі неабыякавыя грамадзяне сабраліся разам, каб выказаць недавольства тады яшчэ першаму затрыманню Ціханоўскага.
02.06.2020 Прыхільнікаў Ціханоўскага аштрафавалі ў Віцебску агулам на 2430 рублёў
У Віцебску 1 чэрвеня адбыліся суды над чатырма прыхільнікамі блогера Сяргея Ціханоўскага, затрыманымі напярэдадні. Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікетаваньні з выкарыстаньнем плякату «Свабоду Ціханоўскаму!» і выявы перакрэсленага таракана.










