Навіны на тэму: суды

Суды ў рэгіёнах працягваюцца ў аўторак, складаюцца новыя пратаколы

23.06.2020 Суды ў рэгіёнах працягваюцца ў аўторак, складаюцца новыя пратаколы

Разгляд адміністрацыйных спраў над затрыманымі падчас стыхійных акцый "Ланцугі салідарнасці" працягваюцца сёння ў розных гарадах Беларусі. Складаюцца новыя пратаколы.

Затрыманых у Ганцавічах журналістаў асудзілі: Пазняку - 30 базавых, Багрову - 15 сутак

22.06.2020 Затрыманых у Ганцавічах журналістаў асудзілі: Пазняку - 30 базавых, Багрову - 15 сутак

У панядзелак у Ганцавічах пачынаюцца суды над журналістамі выдання "Ганцавіцкі час" Аляксандрам Пазняком і Сяргеем Багровым.

Суды за ўдзел у "Ланцугах салідарнасці" у рэгіёнах. Спіс

22.06.2020 Суды за ўдзел у "Ланцугах салідарнасці" у рэгіёнах. Спіс

У панядзелак, 22 чэрвеня, у розных гарадах Беларусі распачаліся суды над затрыманымі падчас стыхійных акцый "Ланцугі салідарнасці".

У Мінску судзяць удзельнікаў пятнічнага ланцуга салідарнасці. Спісы абнаўляюцца

22.06.2020 У Мінску судзяць удзельнікаў пятнічнага ланцуга салідарнасці. Спісы абнаўляюцца

22 чэрвеня ў Мінску праходзяць суды над затрыманымі ў пятніцу 19 чэрвеня падчас стыхійных акцый "Ланцуг салідарнасці". "Вясна" публікуе спіс тых, каго дакладна мусяць судзіць у гэты дзень. Інфармацыя ўвесь час будзе абнаўляцца і дапаўняцца.

Праваабаронцу "Вясны" Сяржука Лацінскага асудзілі на 10 сутак, але адпусцілі з-за тэмпературы

22.06.2020 Праваабаронцу "Вясны" Сяржука Лацінскага асудзілі на 10 сутак, але адпусцілі з-за тэмпературы

У другой палове дня 22 чэрвеня ў суд г. Бабруйска даставілі затрыманых падчас "Ланцугу Саліданасці", што праходзіў 19 чэрвеня. Сярод затрыманых - праваабаронца "Вясны" Сяржук Лацінскі.

Прымушаюць прызнаць віну ва ўдзеле ў акцыі. Што рабіць?

22.06.2020 Прымушаюць прызнаць віну ва ўдзеле ў акцыі. Што рабіць?

Многія затрыманыя на вуліцах горада распавядаюць, што супрацоўнікі міліцыі ставілі перад імі ультыматум: альбо прызнанне віны і чалавека адпусцяць дадому або паедзе на суткі. Што гэта азначае, наколькі гэта законна і што рабіць чалавеку ў такой сітуацыі – распавёў юрыст "Вясны" Аляксей Лойка.

Дзесяць сутак арышту – за сарваны дзяржаўны сцяг

21.06.2020 Дзесяць сутак арышту – за сарваны дзяржаўны сцяг

У выніку пошукавых дзеянняў міліцыянты выйшлі на віцебскага актывіста і блогера Аляксандра Дуброўскіх. Ад тлумачэння матываў свайго ўчынку мужчына адмовіўся.

Судзяць Сяргея Калмыкова – сведку па справе Ціханоўскага

19.06.2020 Судзяць Сяргея Калмыкова – сведку па справе Ціханоўскага

У Гродне ідзе судовы працэс над Сяргеем Калмыковым, які яшчэ 29 траўня  быў затрыманы разам з Сяргеем Ціханоўскім і 10 дзён правёў за кратамі па ўзбуджанай крымінальнай справе (зараз ён у статусе сведкі). Судовы працэс яшчэ не скончыўся.

У Мінску масава судзяць удзельнікаў пікетаў каля Камароўкі

19.06.2020 У Мінску масава судзяць удзельнікаў пікетаў каля Камароўкі

У Мінску 19 чэрвеня праходзіць каля 20 судоў па адміністрацыйных справах па артыкуле 23.34 КаАП – за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. А фактычна судзяць тых, хто прыходзіў на акцыі падчас нядзельных збораў подпісаў за альтэрнатыўных вылучэнцаў у кандыдаты каля Камароўскага рынку. 

Свабода слова таксама не даспадобы ўладам: гарадзенскім белсатаўцам - штрафы, Меркісу - таксама

18.06.2020 Свабода слова таксама не даспадобы ўладам: гарадзенскім белсатаўцам - штрафы, Меркісу - таксама

У судзе Ленінскага раёна Гародні 18 чэрвеня пройдзе адміністрацыйны працэс супраць журналіста Белсату Зміцера Міцкевіча і аператара Сяргея Кавалёва, у Гомелі - супраць Яўгена Меркіса.

Арыштаваным актывістам працягваюць дадаваць новыя "суткі"

18.06.2020 Арыштаваным актывістам працягваюць дадаваць новыя "суткі"

У Мінску арыштаваныя на "суткі" актывісты працягваюць атрымліваць дадатковыя арышты на судах, якія праводзяцца праз Skype-канферэнцыі.

“Трымаюць у карцэры 10 дзён без рэчаў”. Паўла Севярынца асудзілі яшчэ на 15 сутак

18.06.2020 “Трымаюць у карцэры 10 дзён без рэчаў”. Паўла Севярынца асудзілі яшчэ на 15 сутак

У судзе Фрунзенскага раёна ў 11.00 распачаўся разгляд адміністрацыйнай справы па артыкуле 23.34 у дачыненні да Паўла Севярынца. Судовае пасяджэнне вядзе суддзя А. Млячко. Праходзіць яно праз Skype-канферэнцыю.

Людмілу Валадкевіч з Віцебску аштрафавалі

18.06.2020 Людмілу Валадкевіч з Віцебску аштрафавалі

У 10 гадзін раніцы 18 чэрвеня ў судзе Кастрычніцкага раёна г. Віцебска адбыўся суд над Людмілай Валадкевіч.

Блогеру Аляксандру Кабанаву суд вынес 15 сутак арышту

17.06.2020 Блогеру Аляксандру Кабанаву суд вынес 15 сутак арышту

Разгляд адміністрацыйнай справы прэс-сакратара ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў кандыдаты ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай і вядомага блогера Аляксандра Кабанава працягваецца17 чэрвеня ў судзе Брэсцкага раёна.

Тром актывістам "Народнай Грамады" прысудзілі праз Skype яшчэ па 15 сутак арышту

16.06.2020 Тром актывістам "Народнай Грамады" прысудзілі праз Skype яшчэ па 15 сутак арышту

Актывістам "Народнай Грамады" Валянціну Троцкаму, Аляксандру Грэчышнікаву і Вераніке Мішчанка прысудзілі новыя 15 сутак арышту за ўдзел у "несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве" (арт. 23.34 КаАП). Судзілі іх праз Skype-канферэнцыю, бо зараз яны адбываюць іншыя 15 сутак арышту.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства