Навіны на тэму: суды
30.06.2020 Справу Міраслава Мацкевіча суд адправіў на дапрацоўку
На яго былі складзеныя два пратаколы па ч. 1 арт. 23.34 і арт. 23.4 КаАП за тое, што Міраслаў 6 траўня нібыта ўдзельнічаў у акцыі каля ГЦ MILE у Мінску, дзе збіралася калона на аўтапрабег у падтрымку затрыманага Сяргея Ціханоўскага, а таксама аказваў супраціў пры затрыманні.
30.06.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Рэпрэсіўныя суды працягваюцца, частка з іх праходзіць праз Skype-відэасувязь. У склад УВК трапіў 1,1% вылучаных ад апазіцыйных партый. А мінчука Віктара закінулі ў аўтазак, а потым і ў ЦІП толькі за тое, што той меў пры сабе бчб-сцяг.
29.06.2020 Больш за 50 судоў над удзельнікамі мінскага "Ланцугу салідарнасці". Вынікі
Панядзелак 29 чэрвеня ў Мінску зноў пачынаецца з судоў над удзельнікамі "Ланцугу салідарнасці", які прайшоў 19 чэрвеня. Мерапрыемства суправаджалася масавымі затрыманнямі з розных часках горада. Па падліках "Вясны", у сталіцы ў той вечар было затрымана больш за 260 чалавек.
29.06.2020 Суды ў рэгіёнах: аршанцам даюць суткі, у Гродне судзяць палітвязняў
29 чэрвеня працягваюцца суды над удзельнікамі "ланцугоў салідарнасці" у Оршы і ў Навагрудку. У Гродне прызначаныя разгляды адміністрацыйных спраў палітвязняў Васіля Баброўскага і Уладзіміра Навуміка.
29.06.2020 Юрась Губарэвіч не змог пераканаць Мінгарсуд у сваёй невінаватасці – пастанова аб арышце пакінутая ў сіле
Старшыня "Руху за Свабоду” Юрась Губарэвіч абскардзіў 29 чэрвеня пастанову суда Першамайскага раёна Мінска, згодна з якой ён быў прыцягнуты да адказнасці ў выглядзе арышту на 15 сутак.
29.06.2020 Мінгарсуд адмяніў штраф Міраславу Мацкевічу за акцыю каля ГЦ MILE
Суддзя Іван Касцян аштрафаваў яго на 40 базавых велічыняў (1080 рублёў) за тое, што Міраслаў Мацкевіч 6 траўня нібыта ўдзельнічаў у акцыі каля ГЦ MILE у Мінску, дзе збіралася калона на аўтапрабег у падтрымку затрыманага Сяргея Ціханоўскага, а таксама аказваў супраціў пры затрыманні.
29.06.2020 Віктар Скрундзік 30 чэрвеня абскарджвае смяротны прысуд ў Вярхоўным судзе
Калегія Вярхоўнага суда па крымінальных справах 30 чэрвеня разглядае апеляцыйную скаргу жыхара Слуцкага раёна на смяротны прысуд Віктара Скрундзіка. Пачатак судовага паседжання прызначаны на 9-30.
27.06.2020 Новая хваля судоў над затрыманымі ў Мінску 19 чэрвеня. Спіс
У панядзелак 29 чэрвеня і ў аўторак 30 чэрвеня ў Мінску масава будуць судзіць удзельнікаў "ланцуга салідарнасці", які прайшоў 19 чэрвеня і скончыўся затрыманнямі. Большую частку людзей тады выпусцілі праз некалькі гадзін поле затрымання, склаўшы на іх пратаколы паводле артыкулаў 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) і 23.4 КаАП (непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі).
26.06.2020 Аляксандр Грэчышнікаў: Умовы ў ЦІП, суд праз Skype і аднаўленне "крыміналкі"
Актывіст і журналіст Аляксандр Грэчышнікаў 22 чэрвеня вызваліўся з ЦІП і даведаўся пра Зноў распачатую на яго крымінальную справу. Ён распавёў «Вясне» аб тым, што яму давялося перажыць у ЦІП, а таксама пра тое, як гэта — калі судовае пасяджэнне праходзіць праз які стаў у апошні час папулярным фармат Skype-канферэнцыі.
26.06.2020 72-гадоваму Канстанціну Пачэпку суд выпісаў штраф
26 чэрвеня ў 16.30 адбыўся суд над Канстанцінам Пачэпкам у Маладзечна. Мужчыну судзілі за ўдзел у несанкцыянавым масавым мерапрыемстве, што адбылося ў горадзе 3 траўня.
25.06.2020 Суды і затрыманні працягваюцца 25 чэрвеня
У Наваполацку, Віцебску, Мінску 25 чэрвеня працягваюцца суды і затрыманні.
25.06.2020 Эксперты "Вясны": Правядзенне адміністрацыйнага судовага працэсу па відэасувязі незаконнае
З пачатку прымянення сістэм відэасувязі судамі ў адміністрацыйным працэсе эксперты ПЦ "Вясна" заяўлялі аб парушэнні працэсуальнага заканадаўства такім парадкам, што ў сваю чаргу парушала правы людзей, якія прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці.
25.06.2020 За інцыдэнт з Ціханоўскім у Гродне асудзілі трох чалавек
У Гродне 25 чэрвеня прайшлі суды над трыма чалавекамі. Усіх судзілі па артыкуле 17.1 КаАП (дробнае хуліганства) за інцыдзент, які здарыўся 29 траўня, калі прыязджаў Сяргей Ціханоўскі.
24.06.2020 Ірыну Траццякову аштрафавалі на 20 базавых велічынь
У 15 гадзін 24 чэрвеня прайшоў суд над доўгатэрміновай назіральніцай кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Ірынай Траццяковай.
24.06.2020 Навагрудак: Аляксандра Камісарава і іншых – аштрафавалі, Рамана Сазановіча і Вікторыю Жук – затрымалі
Як стала вядома праваабаронцам “Вясны”, позна ўвечары 24 чэрвеня пасля судоў з-пад варты быў адпушчаныя затрыманыя ўдзельнікі акцыі салідарнасці ў Навагрудку.










