Навіны на тэму: суды

Магілёўца, які выйшаў з БЧБ-сцягам 3 ліпеня, падманам завабілі ў міліцыю і потым таемна асудзілі

10.07.2020 Магілёўца, які выйшаў з БЧБ-сцягам 3 ліпеня, падманам завабілі ў міліцыю і потым таемна асудзілі

Праваабаронцам «Магілёўскай вясны» стала вядома, што Глеба Будкова, на якога заведзена адміністрацыйная справа за «несанкцыянаванае масавае мерапрыемства», таемна асудзілі на 5 сутак 8 ліпеня.

Скарга Ціханоўскага аб карцэры разглядаецца ў закрытым фармаце. Ці ёсць для гэтага законныя падставы?

09.07.2020 Скарга Ціханоўскага аб карцэры разглядаецца ў закрытым фармаце. Ці ёсць для гэтага законныя падставы?

9 ліпеня, у 10.30 у судзе Маскоўскага раёна г. Мінска прайшоў разгляд скаргі Сяргея Ціханоўскага на пастанову начальніка ўстановы «СІЗА №1» аб прымяненні мер спагнання (змяшчэння ў карцэр). Аднак судовае пасяджэнне праходзіць у закрытым рэжыме.

Абвінавачванне запрасіла для Юрыя Дзмітрыева 15 гадоў калоніі строгага рэжыму

08.07.2020 Абвінавачванне запрасіла для Юрыя Дзмітрыева 15 гадоў калоніі строгага рэжыму

7 ліпеня на спрэчках у Петразаводскім гарадскім судзе бок абвінавачвання запытаў 15 гадоў калоніі строгага рэжыму для кіраўніка Карэльскага аддзялення Праваабарончага цэнтра "Мемарыял" Юрыя Дзмітрыева.

«Пасадзім цябе потым». Актывісту Уладзіміру Кійко прысудзілі 10 сутак, а потым нечакана вызвалілі

08.07.2020 «Пасадзім цябе потым». Актывісту Уладзіміру Кійко прысудзілі 10 сутак, а потым нечакана вызвалілі

Актывісту Уладзіміру Кійко сёмага ліпеня прысудзілі 10 сутак, адвезлі ў ЦІП адбываць арышт, але неўзабаве вызвалілі. 

Павел Севярынец атрымаў яшчэ 15 сутак арышту — пятыя запар

08.07.2020 Павел Севярынец атрымаў яшчэ 15 сутак арышту — пятыя запар

Восьмага ліпеня ў судзе Савецкага раёна Мінска суддзя Вера Галаўкова прысудзіла чарговыя 15 сутак Паўлу Севярынцу. Суд праходзіў праз Skype.

У Беларусі асудзілі трох чалавек, затрыманых трэцяга ліпеня

06.07.2020 У Беларусі асудзілі трох чалавек, затрыманых трэцяга ліпеня

Шостага ліпеня ў Магілёве, Маладзечне і Гродне прайшлі суды над затрыманымі трэцяга ліпеня падчас святкавання Дня незалежнасці. Тры чалавекі ўсе выходныя правялі ў ізалятарах у чаканні судовых пасяджэнняў.

Дахаты не вярнуўся. Новы адміністрацыйны арышт у Оршы

06.07.2020 Дахаты не вярнуўся. Новы адміністрацыйны арышт у Оршы

У Оршы працягваюцца рэпрэсіі супраць удзельнікаў "Ланцуга салідарнасці", які прайшоў у горадзе 19 чэрвеня.

Актывіст атрымаў 15 сутак арышту за тое, што махаў рукой аўтамабілям

06.07.2020 Актывіст атрымаў 15 сутак арышту за тое, што махаў рукой аўтамабілям

Суд Жлобінскага раёну (суддзя Сергяевіч) пакараў маладзёна Віталя Грыцкова 15 суткамі арышту паводле артыкула 23.34 КаАП РБ (парушэнне закону “Аб масавых мерапрыемствах”) за нібыта ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу, піша "Гомельская Вясна".

1800 сутак і амаль 190000 рублёў штрафаў з пачатку выбарчай кампаніі. Суды працягваюцца

02.07.2020 1800 сутак і амаль 190000 рублёў штрафаў з пачатку выбарчай кампаніі. Суды працягваюцца

З пачатку бягучай выбарчай кампаніі 125 чалавек атрымалі агулам 1800 сутак арышту па адміністрацыйных артыкулах, выкарыстаных у мэтах палітычнага пераследу. 246 чалавек атрымалі штрафы агульным памерам амаль у 190000 рублёў. Праваабаронцам вядома як мінімум пра 680 выпадкаў адвольных затрыманняў, якія адбыліся ў перыяд з 6 траўня па 1 ліпеня.

У Віцебску, Лідзе і Навагрудку прайшлі чарговыя суды за акцыі салідарнасці

02.07.2020 У Віцебску, Лідзе і Навагрудку прайшлі чарговыя суды за акцыі салідарнасці

У сераду 1 ліпеня ў Віцебску, Лідзе і Гомеле прайшлі чарговыя суды над актывістамі за ўдзел у акцыях салідарнасці, якія праходзілі ў гарадах цягам апошніх двух тыдняў. 

У Гродне на 15 сутак асудзілі Сяргея Ціханоўскага, на 10 — Дзмітрыя Фурманава. Як гэта было?

01.07.2020 У Гродне на 15 сутак асудзілі Сяргея Ціханоўскага, на 10 — Дзмітрыя Фурманава. Як гэта было?

Распачаўся адміністрацыйны разгляд справы па артыкуле 23.4 КаАП (непадпарадкаванне законным патрабаванням службовай асобы) ў дачыненні да Сяргея Ціханоўскага. Прычына — інцыдэнт 29 траўня ў Гродне, з-за якога Ціханоўскага затрымалі, а потым завялі крымінальную справу.

АГП абскарджвала неўключэнне прадстаўнікоў ва УВК, але безвынікова

30.06.2020 АГП абскарджвала неўключэнне прадстаўнікоў ва УВК, але безвынікова

Аб'яднаная грамадзянская партыя звярнулася ў суды са скаргамі на неўключэнне яе прадстаўнікоў у склады ўчастковых выбарчых камісій у Магілёве і Бабруйску.

У Гродне асудзілі фігурантаў "справы Ціханоўскага", а у Лідзе — удзельнікаў аўтапрабегу

30.06.2020 У Гродне асудзілі фігурантаў "справы Ціханоўскага", а у Лідзе — удзельнікаў аўтапрабегу

У Гродне прайшлі адміністрацыйныя суды над трыма фігурантамі "справы Ціханоўскага", а у Лідзе — над удзельнікамі аўтапрабегу салідарнасці. Усіх асудзілі. 

Вярхоўны суд адмяніў смяротны прысуд Віктару Скрундзіку

30.06.2020 Вярхоўны суд адмяніў смяротны прысуд Віктару Скрундзіку

У 9.30 раніцы 30 чэрвеня ў Вярхоўным судзе пачаўся разгляд апеляцыйнай скаргі жыхара Слуцкага раёна на смяротны прысуд Віктара Скрундзіка. У 14.30 судовая калегія па крымінальных справах агучыла рашэнне, якім задаволіла апеляцыйную скаргу і адмяніла смяротны прысуд асуджанаму. 

Суды за «Ланцугі салідарнасці» працягваюцца 30 чэрвеня. Спіс абнаўляецца

30.06.2020 Суды за «Ланцугі салідарнасці» працягваюцца 30 чэрвеня. Спіс абнаўляецца

У Мінску 30 чэрвеня працягваюцца суды над удзельнікамі "Ланцугу салідарнасці", які прайшоў 19 чэрвеня. Сёння ў мінскіх судах прызначана больш за 40 судовых паседжанняў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства