Навіны на тэму: суды
20.07.2020 Зміцер Паліенка асуджаны на 45 сутак адміністрацыйнага арышту
Пра гэта піша «Новы Час» са спасылкай на жонку вязня Насту Паліенка.
20.07.2020 Павел Сапелка: Разгляд адміністрацыйных спраў па відэасувязі служыць інтарэсам "канвеернага правасуддзя"
Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка прааналізаваў станоўчыя і адмоўныя аспекты становішча адміністрацыйна затрыманых і іншых асобаў, у дачыненні да якіх вядзецца адміністрацыйны працэс з дапамогай відэаканферэнцыі.
17.07.2020 Братоў Аляксандра і Віктара Куўшынавых асудзілі на суткі
Другія суткі браты-айцішнікі Віктар і Аляксандр Куўшынавы, якія выпадкова сустрэліся ў аўтазаку, сядзяць у ізалятары на Акрэсціна, піша TUT.BY.
17.07.2020 У Гродне за выбарчы пікет 29 траўня асудзілі па "адміністрацыйцы" Сяргея Калмыкова
Яго абвінавачвалі ў здзяйсненні двух правапарушэнняў па артыкулам 23.4 (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі) і 17.1 (дробнае хуліганства) КаАП 29 траўня на выбарчым пікеце па збору подпісаў па вылучэнню кандыткай у прэзідэнты Святланы Ціханоўскай.
17.07.2020 Суды праходзяць у Брэсце і 17 ліпеня: затрыманых штрафуюць і адпраўляюць на суткі
17 ліпеня ў Брэсце працягваюць судзіць затрыманых па адміністрацыйных справах за акцыю салідарнасці з незарэгістраванымі кандыдатамі ў прэзідэнты Віктарам Бабарыкам і Валерыем Цапкалам.
16.07.2020 Чацвер: суды над затрыманымі 14 ліпеня працягваюцца
16 ліпеня ў раённых судах Мінска (а таксама ў Брэсце, Пружанах і Барысаве) працягваецца разгляд адміністрацыйных спраў затрыманых 14 ліпеня удзельнікаў мірнай акцыі супраць нерэгістрацыі кандыдатамі на пост прэзідэнта Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы.
16.07.2020 Справу супраць актывісткі каманды Ціханоўскай з Віцебска – скасавалі
Суд Кастрычніцкага раёну Віцебску 14 ліпеня разгледзеў адміністрацыйную справу паводле ч. 3 арт. 23.34 КаАП у дачыненьні да актывісткі "Краіны для жыцьця" Юліі Барсуковай.
16.07.2020 У Слаўгарадзе за экстрэмізм пакаралі жанчыну з інваліднасцю
Суд Слаўгарадскага раёна аштрафаваў Анжаліку Калатазішвілі на 10 базавых велічынь за рэпост ў «Аднакласніках» фільма блогера NEXTA "Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы".
15.07.2020 "Я за справядлівасць". Чаму асуджаныя за "Ланцуг салідарнасці" абскарджваюць рашэнне суда?
69 чалавек, пакараных за акцыі «Ланцуг салідарнасці», звярнуліся ў ПЦ «Вясна» за дапамогай у абскарджанні рашэнняў судоў першай інстанцыі. Некаторыя з іх падзяліліся з «Сясной» сваімі гісторыямі і распавялі, што іх падштурхнула прайсці шлях абскарджання.
15.07.2020 У Беларусі пачаліся суды над затрыманымі 14 ліпеня. Некаторым даюць "суткі"
15 ліпеня ў раённых судах Мінска пачынаецца разгляд адміністрацыйных спраў затрыманых напярэдадні удзельнікаў мірнай акцыі супраць нерэгістрацыі кандыдатамі на пост прэзідэнта Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы.
15.07.2020 У Бабруйску ўдзельнікам "ланцугу салідарнасці" прысудзілі штрафы
Раніцай 15 ліпеня ў судзе Бабруйска і Бабруйскага раёна адбыліся два судовыя пасяджэнні над удзельнікамі "ланцуга салідарнасці", што прайшоў у горадзе 19 чэрвеня.
14.07.2020 Аўтар канала "Ліда для жыцця" атрымаў 15 сутак арышту
У Гродне на 15 сутак арышту асудзілі блогера Дзяніса Рудзевіча, які вядзе youtube-канал "Ліда для жыцця".
13.07.2020 Па 10 сутак, штраф і затрыманне. У Мінску і Гродне судзяць актывістаў за акцыі салідарнасці
Тыдзень зноў пачынаецца з судоў над актывістамі. Яны праходзяць у Мінску і Гродне.
10.07.2020 Хроніка пераследу актывістаў 10 ліпеня
Праваабаронцам "Вясны" 10 ліпеня паведамляецца пра затрыманні, пераслед актывістаў і простых людзей на розных падставах: удзел у велапрабегах салідарнасці, акцыях, крытычныя каментары ў сацсетках і інш.
10.07.2020 Чатырох жлобінцаў пакаралі за чэрвеньскі «ланцуг салідарнасці»
У Жлобіне прайшлі чарговыя суды над мясцовымі жыхарамі, якіх міліцыя абвінаваціла ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве — «ланцугу салідарнасьці» 19 чэрвеня.










