Навіны на тэму: суды
29.07.2020 Працяг судоў над тымі, хто стаяў у чарзе ў symbal.by, перанесены на нявызначаны тэрмін
У судзе Савецкага раёна горада Мінска 29 ліпеня павінны былі працягнуцца судовыя пасяджэнні над трыма чалавекамі, якія стаялі ў чарзе ў краму symbal.by і якіх не асудзілі папярэдне
29.07.2020 Яшчэ адну скаргу на неўключэнне ў склад УВК пакінуў без задавальнення Брэсцкі аблсуд
Брэсцкі абласны суд не ўлічыў довады скаргі і адмовіў у яе задавальненні. Cуддзя Т. Ісаева паказала, што бок абскарджвання – гэта менавіта ўсе грамадзяне, якія вылучалі кандыдатам у сябры камісіі, а не частка, якая падпісала скаргу.
28.07.2020 Новыя суды над удзельнікамі акцыі 14 ліпеня масава пераносяць на невызначаны тэрмін
У раённых судах Мінска 28 ліпеня прызначан шэраг судоў над удзельнікамі масавай мірнай акцыі салідарнасці, якая прайшла 14 ліпеня і скончылася вялікай колькасцю затрыманняў. Судовыя пасяджэнні масава пераносяць на невызначаныя даты, у асноўным з-за няяўкі сведкаў.
28.07.2020 На разгляд скаргі аб неўключэнні ў склад УВК суду спатрэбілася 20 хвілін
У Брэсцкім абласным судзе 28 ліпеня разгледжаная прыватная скарга групы грамадзян на рашэнне адміністрацыі Ленінскага раёна Брэста аб утварэнні ўчастковай выбарчай камісіі №32 па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусі.
27.07.2020 Разгляд справы Ціханоўскага перанеслі ў СІЗА. Там яго аштрафавалі за парушэнне ПДР
На блогера складзены пратакол па арт. 18.23 КаАП «Парушэнне правілаў дарожнага руху пешаходам і іншымі ўдзельнікамі дарожнага руху».
27.07.2020 Міхаіла Чамураку асудзілі да сутак і штрафу
Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру "Вясна", 27 ліпеня ў судзе Дубровенскага раёна адбыўся адміністрацыйны працэс у дачыненні да Міхаіла Чамуракі.
24.07.2020 За катанне на роварах – штрафы і выклік у Інспекцыю па справах непаўналетніх
Дзве мінчанкі — Алеся Жыгадла і Паліна Чарняўская — атрымалі штрафы ў 20 і 25 базавых велічынь адпаведна за "ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве" (арт. 23.34 КаАП) — гэтым суд палічыў катанне на ровары 8 ліпеня. Судовыя паседжанні над імі прайшлі 24 ліпеня ў судзе Цэнтральнага раёна горада Мінска.
24.07.2020 Суд-абсурд. У Магілёве анлайн засудзілі Сяргея Ціханоўскага за пікет двухмесяцовай даўнасці
Суддзя Ленінскага суда Алена Літвіна 23 ліпеня правяла працэс над блогерам Сяргеем Ціханоўскім, паведамляе mspring.online. На думку ўладаў, лідэр каманды «Краіна для жыцця» зладзіў несанкцыянаванае масавае мерапрыемства прама падчас законнага пікету па зборы подпісаў за вылучэнне Святланы Ціханоўскай кандыдаткай у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь 27 траўня перад ГЦ «Атрыум» у Магілёве.
23.07.2020 У Мінску прайшлі суды над затрыманымі ў чарзе ў краму symbal.by. Асудзілі не ўсіх
У судзе Савецкага раёна горада Мінска прайшлі судовыя пасяджэнні над тымі, хто стаяў 23 чэрвэня ў чарзе каля крамы symbal.by.
23.07.2020 Таццяну Севярынец аштрафавалі на 810 рублёў: скандавала «Жыве Беларусь!» і «Стоп таракан!»
Чарговы судовы працэс над актывісткай БХД Таццянай Севярынец прайшоў 22 ліпеня ў судзе Чыгуначнага раёну Віцебску.
22.07.2020 “У іх загад “тэрорыць” усіх палітычных”. Яўген Міхасюк пра арышт за велапрабег
Яўген распавёў “Вясне”, чаму ўчастковы ў РУУС не хацеў складаць на яго пратакол, якое стаўленне “на сутках” да палітычных, чаму палову арышту ён правёў у карцары, а таксама іншыя падрабязнасці свайго затрымання і ўтрымання пад вартай.
21.07.2020 У Гомелі судзяць сына журналістаў, якога затрымаў АМАП за "дробнае хуліганства"
Як паведамляюць naviny.by, 20 ліпеня суд Цэнтральнага раёна Гомеля пачаў разгляд адміністрацыйнага пратакола, складзенага ўчастковым Цэнтральнага РАУС Краўчанкам на 18-гадовага гамяльчаніна Юрыя Германавіча.
21.07.2020 Затрыманні на мірных акцыях 14 і 15 ліпеня. Лічбы і геаграфія
Па дадзеных праваабаронцаў “Вясны”, на мірных акцыях супраць нерэгістрацыі кандыдатамі ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы, а таксама на іншых акцыях салідарнасці (і пасля іх), якія праходзілі 14 і 15 ліпеня, у Беларусі было затрымана як мінімум 420 чалавек.
21.07.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
14 і 15 ліпеня – чарговая хваля затрыманняў. Многіх асудзілі на суткі, і таму іх блізкім прыходзіцца вывучаць, што можна перадаваць у ЦІП. Гэта "рэпрэсіі, якія мы ніколі не бачылі", – так адзначаюць праваабаронцы.
21.07.2020 Актывіста кампаніі супраць акумулятарнага заводу ў Брэсце асудзілі на 15 сутак
20 ліпеня суд Ленінскага раёну Брэста асудзіў актывіста Віталя Казака на 15 сутак адміністрацыйнага арышту па ч. 3 арт. 23.34 КаАП («Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў паўторна на працягу году»).










