Навіны на тэму: суды
11.08.2020 Да 25 сутак, судовыя канвееры ў ізалятарах. Суды 11 жніўня ў Мінску і рэгіёнах
Валанцёры і валанцёркі Валанцёрскай службы «Вясны» працягваюць маніторыць суды ў Мінску і некаторых рэгіёнах.
10.08.2020 Суды ў Мінску і рэгіёнах 10 жніўня. Спісы
Па афіцыйных дадзеных падчас мірных акцый па усёй Беларусі былі затрыманыя каля трох тысяч чалавек. «Вясна» працягвае збіраць дадзеныя пра гэтых людзей у Мінску і рэгіёнах.
07.08.2020 Улёткі, ровары і аўтамабілі. За што судзяць сёмага жніўня?
Судовыя працэсы праходзяць ў Баранавічах, Мастах, Гродне, Магілёве ды іншых населеных пунктах. Людзям даюць арышты і штрафы.
07.08.2020 Па 10 "сутак". Асудзілі гукарэжысёраў, якія ўключылі ў Кіеўскім скверы песню "Перамен"
Стала вядома, што супрацоўнікі міліцыі затрымалі дыджэяў, супрацоўнікаў Палаца моладзі, Кірыла Галанава і Уладзя Сакалоўскага, якія ўключылі ў Кіеўскім скверы песню "Перамен".
07.08.2020 У Магілёве судзяць праваабаронцаў "Вясны": кожнаму Аляксандру Буракову - 10 сутак арышту
7 жніўня ў 10.30 распачаўся суд на нашым калегам, праваабаронцам і журналістам з Магілёва Аляксандрам Бураковым-старэйшым.
06.08.2020 Затрыманні на выбарчых участках працягваюцца, назіральнікаў адпраўляюць на суткі
У трэці дзень датэрміновага назірання на выбарчыя ўчасткі сябры камісіі працягваюць выклікаць міліцыю, каб пазбавіцца ад альтэрнатыўных назіральнікаў. У той жа час раней затрыманых назіральнальнікаў судзяць, некаторых адпраўляюць на суткі.
06.08.2020 Суткі і штрафы. У Слуцку асудзілі ўдзельнікаў адмененага мітынгу Ціханоўскай
За ўдзел у адмененым мітынгу Святланы Ціханоўскай слуцкі суд за два дні асудзіў 18 чалавек. Дваіх асудзілі на 5 сутак арышту. 16 чалавек аштрафавалі ў агульнай суме на 1 350 рубля.
04.08.2020 Новыя затрыманні, суды і выпадкі ціску. Хроніка пераследу за чацвёртае жніўня
Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць звесткі са ўсёй краіны пра факты палітычна матываванага пераследу грамадзян. Паведамляем пра затрыманні, пагрозы затрыманнямі, складанне пратаколаў і выклікі ў міліцыю, якія адбыліся ці пра якія стала вядома чацвёртага жніўня.
03.08.2020 Ізаляцыя актывістаў перад выбарамі працягваецца. Хроніка пераследу 2 і 3 жніўня
Другога і трэцяга жніўня ў Беларусі працягваецца пераслед актывістаў. Некаторых затрымліваюць і адпраўляюць у ізалятары для адбыцця раней прысуджаных арыштаў, над іншымі праходзяць суды па адміністрацыйных справах.
03.08.2020 Праваабаронца паскардзіўся ў суд на барысаўскія бальніцы на непрадастаўленне інфармацыі па COVID-19
У суд Барысаўскага раёну са скаргай звярнуўся праваабаронца “Вясны” Алег Мацкевіч. Ён абскарджвае адмову ў прадстаўленні дэталёвай інфармацыі па эпідэміялагічнай сітуацыі ў сувязі з COVID-19 у барысаўскім раёне.
31.07.2020 На час выбараў актывістаў ізалююць: затрымліваюць для адбыцця папярэдне прызначаных арыштаў
Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", 31 ліпеня для адбыцця раней вынесеных адміністрацыйных арыштаў затрымліваюць актывістаў у Оршы, Наваполацку і іншых гарадах краіны.
30.07.2020 У Мінску на "суткі" асудзілі затрыманых каля КДБ
У раённых судах Мінска пачаліся разгляды адміністрацыйных спраў затрыманых у будынку КДБ і каля яго 28 ліпеня. Нагадаем, у той дзень людзі пайшлі туды, каб стаць паручыцелямі за Віктара Бабарыку. Аднак замест прыёма дакументаў іх адпраўлялі ў аўтазакі.
30.07.2020 Віцебскі аблсуд не задаволіў сем скаргаў на штрафы за "ланцуг салідарнасці"
У Віцебскім абласным судзе 29 ліпеня разглядаліся скаргі актывістаў на пастановы раённых судоў, якія пакаралі іх штрафамі за ўдзел у перадвыбарчых пікетаваннях, у тым ліку – у "ланцугу салідарнасці" ў Віцебску.
29.07.2020 Расклад судоў па адміністрацыйных палітычна матываваных справах да канца ліпеня
На бягучым тыдні ў Беларусі працягнуцца суды над удзельнікамі акцый салідарнасці і іншых акцый, якія міліцыя кваліфікуе як несанкцыянаваныя масавыя мерапрыемствы. Напрыклад, на частку затрыманых на стыхійнай акцыі ў Мінску 14 ліпеня і адпушчаных без складання пратаколаў гэтыя пратаколы па арт. 23.34 КаАП усё ж склалі пазней.
29.07.2020 Лідскі блогер Дзяніс Рудзевіч атрымаў новыя 15 сутак арышту
Лідскі блогер Дзяніс Рудзевіч (Youtube-канал "Ліда для жыцця"), які адбываў 15 сутак арышту за ўдзел у "Ланцуга салідарнасці", 29 ліпеня атрымаў новыя 15 сутак арышту за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Такое рашэнне вынес суд Лідскага раёна. За якую менавіта акцыю судзілі Дзяніса, пакуль невядома.










