Навіны на тэму: суды

У Маладзечне пачаўся суд за патасоўку з сілавікамі, дзе АМАПавец дастаў пісталет. Рэпартаж

16.09.2020 У Маладзечне пачаўся суд за патасоўку з сілавікамі, дзе АМАПавец дастаў пісталет. Рэпартаж

Суд Маладзечанскага раёна 16 верасня пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцягнеева, удзельнікаў акцыі салідарнасці 19 чэрвеня, на якой маладзечанцы адбілі ў сілавікоў затрыманага. Кадры патасоўкі каля міліцэйскага мікрааўтобуса выклікалі вялікі рэзананс, бо адным з відэа бачна, што ў нейкі момант у руках аднаго з АМАПаўцаў апынуўся пісталет.

Судовы канвеер: у Мінску пратэстоўцаў каралі больш жорстка, чым этапаваных у ІЧУ Жодзіна

16.09.2020 Судовы канвеер: у Мінску пратэстоўцаў каралі больш жорстка, чым этапаваных у ІЧУ Жодзіна

Праваабарончы цэнтр "Вясна" з дапамогай валанцёраў праманіторыў судовыя пасяджэнні над затрыманымі ў Мінску з 11 па 13 верасня, а пасля прааналізаваў, якія пакаранні прызначалі суддзі ў Мінску і Жодзінскім ІЧУ.

Хроніка судовага пераследу 16 верасня

16.09.2020 Хроніка судовага пераследу 16 верасня

Разгляды адміністрацыйных спраў затрыманых на пратэстах 13 і 14 верасня працягваюцца 16 верасня ў судах Мінска і ў рэгіёнах.

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

15.09.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

Як затрымлівалі на Машэрава, як судзілі шахцёраў, студэнтаў ды шматдзетных маці, як жывуць жыхары "Каскада" разам з АМАПам у двары — пачуем у рубрыцы "Хроніка"

Хроніка судовага пераследу 15 верасня

15.09.2020 Хроніка судовага пераследу 15 верасня

Суды над затрыманымі пратэстоўцамі 12 і 13 верасня працягваюцца і ў аўторак, 15 верасня.

Cуды на затрыманымі на акцыях пратэсту 11-13 верасня

14.09.2020 Cуды на затрыманымі на акцыях пратэсту 11-13 верасня

У Мінску і рэгіёнах у панядзелак чакаюцца суды над затрыманымі на акцыях пратэсту ў пятніцу, суботу і нядзелю.

Лагойск: траіх жыхароў будуць судзіць на падставе сюжэту «Еўраньюс»

12.09.2020 Лагойск: траіх жыхароў будуць судзіць на падставе сюжэту «Еўраньюс»

Акрамя Бароўскай і Ціхановіча, у ІЧУ знаходзіцца яшчэ адзін жыхар Лагойска Руслан Драздовіч. Ён хоць і не даваў інтэрвію «Еўраньюс», але быў заўважаны ў кадры.

Судовы пераслед удзельнікаў мірных акцый пратэсту працягваецца 11 верасня

11.09.2020 Судовы пераслед удзельнікаў мірных акцый пратэсту працягваецца 11 верасня

На 11 верасня прызначаны шэраг судоў у Мінску і рэгіёнах над удзельнікамі мірных акцый пратэстаў, затрыманых у папярэднія дні.

9 верасня. Хроніка судоў над удзельнікамі акцый пратэсту

09.09.2020 9 верасня. Хроніка судоў над удзельнікамі акцый пратэсту

У Мінску і іншых гарадах Беларусі працягваюцца суды над затрыманымі ўдзельнікамі акцый пратэсту, якія адбываліся з 27 жніўня па 8 верасня. "Вясна" абнаўляе вынікі судоў анлайн. 

Хроніка з судоў 7 і 8 верасня над удзельнікамі акцый пратэсту

08.09.2020 Хроніка з судоў 7 і 8 верасня над удзельнікамі акцый пратэсту

У Мінску і іншых гарадах Беларусі пачынаюцца суды над затрыманымі ўдзельнікамі акцый пратэсту, якія адбываліся з 4 па 6 верасня. "Вясна" абнаўляе вынікі судоў анлайн. 

"Мужчыны ў балаклавах забралі маму з дому". Суд адправіў на дапрацоўку справу эколага Ірыны Сухій

07.09.2020 "Мужчыны ў балаклавах забралі маму з дому". Суд адправіў на дапрацоўку справу эколага Ірыны Сухій

6 верасня старшыню праўлення грамадскага аб'яднання "Экадом" Ірыну Сухій забралі з кватэры яе 93-гадовай маці трое міліцыянтаў. Двое былі ў балаклавах. Родныя кажуць, у кватэры таксама правялі ператрус (або агляд). Сёння справу Ірыны, якая правяла ноч у ізалятары, разгледзелі ў судзе, матэрыялы вярнулі ў РУУС для ліквідацыі недахопаў, піша TUT.BY. Пасля суда стала вядома, што дадому яе не адпусцілі, а адправілі на Акрэсціна.

7 сутак арышту. Як асудзілі журналістку Анастасію Захарэвіч

07.09.2020 7 сутак арышту. Як асудзілі журналістку Анастасію Захарэвіч

У судзе Цэнтральнага раёна горада Менска прайшло судовае паседжанне над журналісткай-фрылансеркай Анастасіяй Захарэвіч. Паказанні сведкі Цітова (міліцыянта Цэнтральнага РУУС) не супалі з пратаколам і рапартам, падпісаным яго імем, аднак гэта не перашкодзіла суддзі Шабуне вынесці рашэнне аб арышце ў 7 сутак.

Як судзілі затрыманага на студэнцкай акцыі хлопца, якога зацягвалі ў міліцэйскі бус за ноздры

06.09.2020 Як судзілі затрыманага на студэнцкай акцыі хлопца, якога зацягвалі ў міліцэйскі бус за ноздры

Пры затрыманні ў раёне мінскага стадыёна “Дынама” на студэнцкай акцыі пратэсту актывіста анархісцкага руху Іллю Сянько 1 верасня збілі, у міліцэйскі аўтобус яго зацягвалі за ноздры, пасля чаго ў РУУС выклікалі хуткую. Негледзячы на тое, што медыкі яму дыягнаставалі сатрасенне мозгу, яго адправілі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.

Судовыя канвееры працягваюцца 4 верасня

04.09.2020 Судовыя канвееры працягваюцца 4 верасня

У Мінску працягваюцца суды над затрыманымі актывістамі, студэнтамі і журналістамі незалежных выданняў. 

Шэсць журналістаў прызналі вінаватымі ва ўдзеле у несанкцыянаванай акцыі. Іх асудзілі на трое сутак арышту

04.09.2020 Шэсць журналістаў прызналі вінаватымі ва ўдзеле у несанкцыянаванай акцыі. Іх асудзілі на трое сутак арышту

У пятніцу, 4 верасня, у судзе Кастрычніцкага раёна мусяць разглядацца справы затрыманых на студэнцкай акцыі пратэсту журналістаў. Сярод іх — Надзея Калініна, Аляксей Суднікаў (TUT.BY), Сяргей Шчогалеў (Святаслаў Зоркі), Мікіта Дубалека (Недаверкаў), Марыя Элешэвіч (“Комсомольская правда в Беларуси), Андрэй Шаўлюга (БелаПАН).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства