Навіны на тэму: суды
29.09.2020 "Улада пачынае пазбаўляцца ад фанатаў". Двое братоў і іх сябар сталі фігурантамі справы аб масавых беспарадках пасля інаўгурацыі Лукашэнкі
На выходных стала вядома аб затрыманні трох мінчукоў: двух братоў Тамаза і Цімура Піпій і іх сябра Віталя Шышлова. Іх падазраюць у арганізацыі масавых беспарадкаў (ч.1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса) у Мінску 23 верасня пасля інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі.
29.09.2020 Судовыя працэсы над удзельнікамі мірных акцый пратэсту працягваюцца 29 верасня
29 верасня ў судах Мінска і рэгіянальных гарадоў працягваюцца судовыя разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да мірных дэманстрантаў.
29.09.2020 Двух маладзечанцаў пазбавілі волі на тры гады за патасоўку, падчас якой амапавец дастаў пісталет
У судзе Маладзечанскага раёна 29 верасня вынеслі прысуд двум маладзечанцам Паўлу Пяскову і Уладзіславу Еўсцігнееву, якіх судзілі па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса за супраціў супрацоўнікам АМАПу з ужываннем гвалту падчас патасоўкі з сілавікамі на акцыі 19 чэрвеня, на якой амапавец дастаў пісталет.
28.09.2020 Маладзечанцаў, якія адбівалі затрыманага ў сілавікоў на акцыі, пракурор просіць пазбавіць волі
Пракурор Сяргей Габруковіч прапанаваў Паўла Пяскова, якому падчас судовых разбіральніцтваў змянілі меру стрымання з хатняга арышту на заключэнне пад варту, пазбавіць волі на 3 гады і 3 месяцы ў калоніі агульнага рэжыму, а Уладзіслава Еўсцягнеева на тры месяцы менш — 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
28.09.2020 Вынікі судовых працэсаў за панядзелак, 28 верасня
У панядзелак, 28 верасня, у Беларусі праходзяць судовыя працэсы па адміністрацыйных справах у дачыненні да затрыманых на акцыях пратэсту, якія адбыліся ў суботу і нядзелю ў многіх гарадах.
25.09.2020 Судовыя працэсы над удзельнікамі мірных акцый пратэсту працягваюцца 25 верасня
25 верасня працягваюцца судовыя працэсы па адміністрацыйных справах у дачыненні да затрыманых на акцыі пратэсту пасля таемнай інаўгурацыі і на ранейшых мірных сходах.
24.09.2020 Хроніка судовых працэсаў на ўдзельнікамі акцый за 24 верасня
Увечары 23 жніўня ў Мінску і рэгіёнах адбыліся стыхійныя акцыі пратэсту ў адказ на парвядзенне таемнай інагурацыі А. Лукашэнка.
23.09.2020 Хроніка судовых працэсаў над удзельнікамі акцый за 23 верасня
У сераду 23 верасня ў судах працягваюцца разбіральніцтвы адміністрацыйных спраў у дачыненні да ўдзельнікаў мірных акцый пратэсту, якія праходзілі ў розныя дні пасля 9 жніўня.
22.09.2020 "Трэба было спыніць гэты канфлікт". Што на судзе кажуць абвінавачаныя маладзечанцы па справе за патасоўку з АМАПаўцамі
На чацвёрты дзень судовага разгляду крымінальнай справы маладзечанцаў Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцягнеева ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў, спалучаным з ужываннем гвалту), заслухоўваюць паказанні абвінавачаных.
22.09.2020 Суд пакінуў без задавальнення скаргу каардынатаркі “Вясны” Марфы Рабковай
У судзе Партызанскага раёна Мінска 22 верасня разглядалася скарга каардынатаркі Валанцёрскай службы ПЦ “Вясна” Марфы Рабковай на неабгрунтаванае затрыманне.
22.09.2020 Судовы пераслед працягваецца 22 верасня
У аўторак у судах працягваюцца разбіральніцтвы адміністрацыйных спраў у дачыненні да затрыманых пратэстоўцаў.
22.09.2020 Віцебск: актывістаў судзілі за ўдзел у мірных акцыях пратэсту
У судзе Першамайскага раёна Віцебска 21 верасня судзілі паводле арт.23. 34 КаАП удзельнікаў мірных акцый пратэсту.
22.09.2020 Марыя Калеснікава і Ілля Салей застаюцца пад вартай - суд адхіліў скаргу абароны
Cябра прэзідыума Каардынацыйнай рады Марыя Калеснікава застаецца пад вартай — суд Партызанскага раёна 21 верасня адхіліў скаргу абароны аб прымяненні да яе дадзенай меры стрымання.
21.09.2020 Панядзелак пачынаецца з судоў
У субботу на Жаночым Маршы ў Мінску і ў нядзелю на Маршы Салідарнасці па ўсёй краіне адбыліся массавыя затрыманні мірных пратэстоўцаў.
17.09.2020 Хроніка судовага пераследу 17 верасня
У судах Мінска і іншых гарадоў краіны працягваюцца разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да мірных дэманстрантаў.










