Навіны на тэму: суды
12.11.2020 Суд арыштаваў мінчанку на два месяцы за надпіс "Жыве Беларусь"
Суд Ленінскага раёна Мінска пакараў 21-гадовую мінчанку Марыю Сафонаву за надпіс "Жыве Беларусь" і выяву БЧБ-сцяга на жылым доме на вуліцы Балтыйскай і тратуарнай дарожкі паводле арт. 341 Крымінальнага кодэкса на 2 месяцы арышта.
12.11.2020 Слуцк: Пракурор запрасіў тры гады калоніі за супраціў супрацоўніку міліцыі
У судзе Слуцкага раёна 12 лістапада працягваўся разгляд крымінальнай справы Рамана Караневіча, якога абвінавачваюць па ч. 2 артыкула 363 Крымінальнага кодэксу за супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў
12.11.2020 Суд за сарваную маску з сілавіка не адбыўся. Дзяўчыну абвясцілі ў вышук
Суд Ленінскага раёна Мінска прызначыў 12 лістапада разгляд крымінальнай справы паводле артыкула 364 Крымінальнага кодэкса (Гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі) у дачыненні да Юліі Лушчэўскай за тое, што яна 11 верасня сарвала маску з супрацоўніка АМАПа каля будынка Мінаблсуда. Аднак суд прыйшлося перанесці на нявызначаны час — месцазнаходжанне Юліі Лушчаўскай невядомае. Верагодна, дзяўчына з'ехала з Беларусі. Суд абвясціў мінчанку ў вышук.
12.11.2020 Хойнікі: суд за абразу прэзідэнта зрабілі закрытым
У судзе Хойніцкага раёна 12 лістапада пачаўся разгляд крымінальнай справы гомельскага актывіста Аляксея Раманава за абразу прэзідэнта (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса РБ).
12.11.2020 Што новага ў чацвер? Судзяць, штрафуюць і садзяць
Штодзень колькасць разгледжаных адміністрацыйных спраў па артыкуле 23.34 КаАП нашмат перавышае сотню.
11.11.2020 Суд над сынам і бацькам Букасамі ў Бабруйску: заслухалі трох сведак
У судзе Бабруйскага райна і г. Бабруйска працягнуўся разгляд крымінальнай справы супраць Ігара і Алега Букасаў, абвінавачаных у гвалце над супрацоўнікам міліцыі (арт. 364 КК РБ).
11.11.2020 "Надпісам "Жыве Беларусь" знізіла эстэтычныя прыкметы дзвярэй і скрыні для смецця". За гэта пракурор просіць пакараць мінчанку двума месяцамі арышту
У судзе Ленінскага раёна Мінска пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 21-гадовай мінчанкі Марыі Сафонавай за надпіс "Жыве Беларусь" і выяву БЧБ-сцяга на жылым доме на вуліцы Балтыйскай, дзвярах у падвал, парэнчах, тратуарнай дарожкі і скрыні для смецця. Расказваем пра абставіны справы і суд.
11.11.2020 Яшчэ адно судовае пасяджэнне па справе збітага амапаўцамі ў Гародні таксіста – сведкі блытаюцца ў паказаннях
У судзе Кастрычніцкага раёна Гародні 11 лістапада працягнуўся суд над таксістам Аляксеем Лапам. Мужчыну абвінавачваюць паводле арт. 364 КК (Гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).
11.11.2020 Справа Аляксандра Патаповіча: Сведак дапыталі паўторна, бо шмат супярэчнасцяў у паказаннях
У судзе Ваўкавыскага раёна 11 лістапада працягнуўся разгляд крымінальнай справы Аляксандра Патаповіча, якога вінавацяць у гвалтоўных дзеяннях у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі
11.11.2020 Вынікі судоў над удзельнікамі мірных акцый пратэсту за 11 лістапада
Суды ў Мінску і іншых гарадах працягваюць 11 лістапада разглядаць адміністрацыйныя справы удзельнікаў акцый і тых, каго затрымлівалі кропкава ў мінулыя выходныя і раней.
10.11.2020 Бабруйчаніна судзяць за гвалт у дачыненні да міліцыянта. Пазоўнік патрабуе кампенсацыю ў 5 тысяч рублёў
Яшчэ адна крымінальная справа за гвалт над супрацоўнікам міліцыі (арт. 364 Крымінальнага кодэкса) пачала разглядацца ў судзе Бабруйскага раёна. На лаве падсудных – мясцовы жыхар Ягор Храменя.
10.11.2020 Суд над Юзафам Нямерам: абвінавачванне просіць 2 гады калоніі і 200 базавых штрафу
У Гародні 10 лістапада працягваўся разгляд крымінальнай справы Юзафа Нямеры, якога вінавацяць у гвалце над супрацоўнікам міліцыі і арганізацыі або актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
10.11.2020 "Відэа трапіла ў сацсеткі "Карнікі" і ад гэтага пацярпелі мае блізкія". Судзяць мінчанку, якая ўкусіла сілавіка за сцягно
У аўторак, 10 лістапада, пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да мінчанкі Наталлі Раентавай, якая пры затрыманні 29 жніўня ў тралейбусе пасля Жаночага маршу салідарнасці ўкусіла супрацоўніка АМАПа за сцягно. "Вясна" распавядае, як адбываецца суд.
10.11.2020 Арышты і штрафы: судовы марафон працягваецца ў аўторак
10 лістапада працягваецца няспынны судовы марафон за ўдзел у мірных акцыях пратэсту. Суды ў Мінску і іншых гарадах разглядаюць адміністрацыйныя справы удзельнікаў акцый і тых, каго затрымлівалі кропкава.
09.11.2020 Ідуць суды за гвалтоўныя дзеянні ў дачыненні да сілавікоў
У судах Беларусі сёння разглядаліся крымінальныя справы, узбуджаныя за прымяненне гвалту альбо пагрозы прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў.










