Навіны на тэму: суды
19.11.2020 Справа Фаміных: сварка з супрацоўнікам міліцыі перарасла ў бойку
Яшчэ адна крымінальная справа за гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі пачала разглядацца ў судзе Ваўкавыскага раёна. На лаве падсудных - сям'я Фаміных.
19.11.2020 Суд над Аляксеем Кудзіным не адбыўся. Яго абвясцілі ў вышук
Суд Маладзечанскага раёна прызначыў 19 лістапада разгляд крымінальнай справы паводле артыкула 363 Крымінальнага кодэкса (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў) у дачыненні да адзінаборца Аляксея Кудзіна. Аднак суд прыйшлося перанесці на нявызначаны час — месцазнаходжанне Аляксея Кудзіна невядомае. Суд абвясціў маладзечанца ў вышук.
19.11.2020 Суд па справе Сяргея Рымшы: сведкі ня ведаюць, хто кінуў камень у міліцэйскую "Газэль"
У судзе Ленінскага раёна Гародні 19 лістапада - чарговае пасяджэнне па крымінальнай справе, заведзенай на мясцовага жыхара Сяргея Рымшу. Яго абвінавачваюць адразу па 2 артыкулах Крымінальнага кодэксу.
19.11.2020 Суд над Патаповічам: згадка пра белую кашулю і хвароба пацярпелага
У судзе Ваўкавыскага раёна ў чацвер, 19 лістапада, працягнуўся разгляд крымінальнай справы Аляксандра Патаповіча, якога вінавацяць у гвалтоўных дзеяннях у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі (арт. 364 КК РБ).
19.11.2020 Суды над удзельнікамі акцый пратэсту ператварыліся ў жахлівую яву: вынікі за 19 лістапада
Сёння, 19 лістапада, суды ў Мінску і ў іншых гарадах працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў шматлікіх акцый пратэсту і тых, каго затрымлівалі кропкава.
19.11.2020 Працягваецца суд над гарадзенцамі за гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў ДАІ
Суд Кастрычніцкага раёна Гродна 18 лістапада працягнуў судовыя слуханні па крымінальнай справе мясцовых жыхароў Канстанціна Паляка і Дзмітрыя Зімніцкага.
18.11.2020 Заключэнне экспертаў і юрыстаў ПЦ «Вясна» па крымінальнай справе Станіслава Паўлінковіча па арт. 391 КК
29 кастрычніка 2020 года Станіслаў Паўлінковіч быў асуджаны суддзёй суда Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці М.С. Курпачэнкам паводле артыкула 391 КК да пакарання ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 3 гады. У адпаведнасці з артыкулам 7 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2020 г. №17-З «Аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў» Паўлінковіч падлягае вызваленню ад пакарання ў выглядзе абмежавання волі часткова тэрмінам на 1 год. Прадстаўнікі ПЦ "Вясна" ажыццяўлялі бесперапынны маніторынг судовага пасяджэння.
18.11.2020 Мінгарсуд пакінуў скаргу праваабаронцы Марыны Кастылянчанкі без задавальнення
Сёння, 18 лістапада, Мінскі гарадскі суд разглядзеў касацыйную скаргу незалежнай журналісткі і праваабаронцы «Вясны» Марыны Кастылянчанкі на пастанову суда Заводскага раёна ад 2 лістапада, якой яна была асуджана на 15 сутак арышту па Мінска па двух артыкулах КаАП: 23.34 і 23.4.
18.11.2020 Чатыры гады калоніі за распылены пярцовы газ на супрацоўнікаў міліцыі на «Пушкінскай»
Суд Фрунзенскага раёна Мінска 18 лістапада асудзіў 25-гадовага інжынера-праграміста Паўла Манкіненку паводле артыкула 364 Крымінальнага кодэкса за распылены пярцовы газ на супрацоўнікаў міліцыі 5 верасня на "Пушкінскай" да чатырох гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.
18.11.2020 Мінчаніна асудзілі на тры гады калоніі за напад на АМАПаўца 14 ліпеня на "Нямізе"
Суд Цэнтральнага раёна 18 лістапада асудзіў 21-гадовага тэхніка Антона Лакішыка за напад на АМАПаўца Яўгена Дудкіна 14 ліпеня на Нямізе да трох гадоў калоніі.
18.11.2020 18 лістапада працягваюцца суды па адміністрацыйных справах
У сераду, 18 лістапада, суды ў Мінску і ў іншых гарадах працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў шматлікіх акцый пратэсту і тых, каго затрымлівалі кропкава.
17.11.2020 Журналістку Марыну Кастылянчанка зноў асудзілі на 15 сутак. Агулам у СІЗА яна правядзе месяц
У аўторак, 17 лістапада, у следчым ізалятары №6 у Баранавічах, дзе цяпер таксама ўтрымліваюцца адміністрацйныя асуджаныя, на выязным судовым паседжанні асудзілі на 15 сутак арышту незалежную журналістку і праваабаронцу “Вясны” Марыну Кастылянчанка.
17.11.2020 Працягваюцца суды за восеньскі сцягапад у Беларусі: сёння - Гомель, Берасце і Івацэвічы
У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 17 ліпеня пачаўся разгляд яшчэ адной крымінальнай справы за “звяржэнне” дзяржаўнага сцяга.
17.11.2020 З-за паказанняў сведкі-міліцыянта справу валанцёра "Вясны" адправілі на дапрацоўку
У судзе Маскоўскага раёна Мінска адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы валанцёра “Вясны”, назіральніка за судовымі пасяджэннямі Аляксандра Паплаўскага.
17.11.2020 Суд даў 15 сутак хлопцу з інваліднасцю
17 лістапада суддзя Партызанскага раёна Кацярына Чайко прысудзіла 15 сутак Мікіце Лявіцкаму — хлопец мае інваліднасць другой групы.










