Навіны на тэму: суды
01.12.2020 Жыхара Горак пазбавілі свабоды за надпіс на прыпынку грамадскага транспарта
Стэфану Лазавіку абяцалі свабоду ў абмен на прызнальныя паказанні. Ён іх даў – і відавочна шкадуе аб гэтым.
30.11.2020 72-гадовага мінчука асудзілі за гвалт у дачыненні да АМАПаўца. Пакаранне — пяць гадоў "хатняй хіміі"
У сталіцы 72-гадовага мужчыну суд Савецкага раёна 27 лістапада асудзіў па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса за гвалт 8 верасня ў дачыненні да супрацоўніка АМАПа. Пакаранне — пяць гадоў "хатняй хіміі". Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінскага гарадскога суда.
30.11.2020 Падлеткам у Мазыры прысудзілі па годзе пазбаўлення волі ўмоўна за камяні ў бок міцэйскага аўтамабіля
Падлеткі ўдзельнічалі ў мірным сходзе, падчас якога група людзей у адказ на жорсткасць сілавікоў кінула некалькі камянёў у бок машыны ўнутраных войскаў.
30.11.2020 У нядзелю – маршы пратэсту, у панядзелак – суды над затрыманымі удзельнікамі акцый
У панядзелак 30 лістапада, суды ў Мінску і ў іншых гарадах разглядаюць адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў шматлікіх акцый пратэсту і тых, каго затрымлівалі кропкава ў розных месцах Беларусі.
30.11.2020 Суд за абразу прэзідэнта адкладзены ў Хойніках, на чарзе - Гародня
Суды Беларусі разглядаюць крымінальныя справы за публічную абразу прэзідэнта, адна з іх рыхтуецца для перадачы ў суд.
29.11.2020 Віцебск: На пасяджэнне па крымінальнай справе Цімафеенкі не пусцілі журналістаў і праваабаронцаў
У судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску 27 лістапада працягнуўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да віцябляніна Андрэя Цімафеенкі. 46-гадовага мужчыну вінавацяць у гвалце ў дачыненні да супрацоўніка МУС.
28.11.2020 Мазыр: Судзяць падлеткаў, якія кінулі камяні ў аўтазак падчас жнівеньскіх пратэстаў
У судзе Мазырскага раёна 27 лістапада пачаўся разгляд крымінальнай справы па арт 342 КК РБ (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
27.11.2020 Паўтары гады калоніі прысудзіў суд Іллю Лабцэвічу, які бараніў ад амапу сваю маці
Жыхару Наваполацка Іллю Лабацэвічу 27 лістапада суд Наваполацкага раёна вынес прысуд па крымінальнай справе за нібыта гвалтоўныя дзеянні ў адносінах да супрацоўніка міліцыі.
27.11.2020 Сталічнага студэнта асудзілі ў пяты раз: агульны тэрмін арышту — 71 суткі
Маці студэнта мяркуе, што гэты тэрмін можа быць яшчэ большым
27.11.2020 Пачаўся суд за надпіс памяці забітага пратэстоўца Тарайкоўскага
Праваабаронцы катэгарычна не згодныя з такой кваліфікацыяй і лічаць, што напісанне на асфальце надпісу “Не забудзем” не з’яўляецца праявай хуліганства.
27.11.2020 Бабруйск: Ігара і Алега Букасаў асудзілі на чатыры і два гады калоніі адпаведна
27 лістапада ў судзе Бабруйскага раёна і горада Бабруйска вынесены прысуд па справе Ігара і Алега Букасаў.
27.11.2020 Два з паловай гады за выкарыстанне пярцовага балончыка
Суд Фрунзенскага раёна Мінска пакараў збітага пры затрыманні менчука на два з паловай гады пазбаўлення волі за выкарыстанне газавага балончыка супраць прапаршчыка.
27.11.2020 Пятнічныя суды за ўдзел у масавых мерапрыемствах: што даюць?
У пятніцу 27 лістапада, суды ў Мінску і ў іншых гарадах працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў шматлікіх акцый пратэсту і тых, каго затрымлівалі кропкава ў розных месцах.
27.11.2020 Расце колькасць крымінальных спраў за абразу супрацоўнікаў міліцыі ў інтэрнэце
Жыхар Віцебска атрымаў два гады "хіміі" за абразу супрацоўніка АМАПу ў адным з тэлеграм-каналаў, паведамляе Генпракуратура.
27.11.2020 Берасце: Праваабаронцу Вялічкіну суд вынес вялікі штраф, нібыта за парушэнне ўмоваў самаізаляцыі
Суддзя суду Берасцейскага раёну Сяргей Маручык 26 лістапада прысудзіў праваабаронцу Уладзіміру Вялічкіну 50 базавых велічыняў штрафу (1350 рублёў), нібыта за парушэнне самаізаліцыі па артыкуле 23.4 КаАП РБ.










