Навіны на тэму: суды
08.12.2020 За другі надпіс "Не забудзем!" на Пушкінскай мінчукоў асудзілі да "хіміі" і калоніі строгага рэжыму
Суд Фрунзенскага раёна Мінска 8 снежня асудзіў яшчэ трох чалавек па крымінальнай справы за абнаўленне надпіса 9 верасня "Не забудем!" каля народнага мемарыяла, прысвечанага забітаму пратэстоўцу Аляксандру Тарайкоўскаму.
08.12.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Трэцяга снежня адзначаўся міжнародны Дзень людзей з іванліднасцю, а з 25 лістапада праходзяць 16 дзён актывізма супраць гендэрнага гвалту. Што з гэтымі тэмамі ва ўмовах сённяшняй грамадска-палітычнай сітуацыі ў Беларусі?
08.12.2020 Першы прысуд за надпіс "Не забудзем" на Пушкінскай: 2 гады калоніі і 18 месяцаў "хатняй хіміі"
Суд Фрунзенскага раёна 8 снежня вынес прысуд па гучнай крымінальнай справе за надпіс "Не забудзем" на Пушкінскай. Суддзя Юлія Блізнюк асудзіла па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса Беларусі палітычных зняволеных Максіма Паўлюшчыка да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, а Марыю Бабовіч – да 18 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія").
08.12.2020 Разгляд адміністрацыйных спраў ўдзельнікаў акцый пратэсту: аўторак, 8 снежня
Восьмага снежня суды ў Мінску і ў іншых гарадах працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў шматлікіх акцый пратэсту і тых, каго затрымлівалі кропкава ў розных месцах як у нядзелю, 6 снежня, так і ў ранейшыя дні.
08.12.2020 У Гародні судзяць жанчыну, якая ўкусіла супрацоўніцу АМАП
У судзе Ленінскага раёна Гародні 7 снежня пачаўся разгляд крымінальнай справы мясцовай жыхаркі Марыны Палікарпавай, якую абвінавачваюць у гвалце ў дачыненні да жанчын-міліцыянераў.
08.12.2020 Жыхара Віцебска вінавацяць у гвалце над супрацоўнікам МУС. Журналістаў на працэс не пусцілі
Акрамя непасрэдных удзельнікаў судовага працэсу, увайсці ў судовую залу дазволілі толькі траім сваякам падсуднага. Слухачоў, праваабаронцаў, журналістаў у залу не пусцілі.
07.12.2020 Паставы: суд пакараў юнака вялікім штрафам за надпіс на прыпынку
Суддзя Пастаўскага суда Наталля Жукава 7 снежня пакарала штрафам памерам 80 базавых велічыняў Аляксея Казлоўскага.
07.12.2020 Мінчука асудзілі на два гады "хатняй хіміі" за абразу экс-намесніка міністра ўнутраных справаў Барсукова
Суд Маскоўскага раёна Мінска асудзіў 7 снежня 25-гадовага прадаўца-кансультанта, мужа супрацоўніцы ГУУС Мінгарвыканкама Івана Артуса па арт. 369 Крымінальнага кодэкса Беларусі за абразу былога намесніка міністра ўнутраных спраў, а цяпер памочніка Аляксандра Лукашэнкі па Мінску Аляксандра Барсукова.
07.12.2020 За падраную балаклаву грамадзянка Швейцарыі атрымала 2 гады і 6 месяцаў калоніі
Суддзя Сяргей Шаціла 7 снежня агучыў прысуд па крымінальнай справе грамадзянкі Швейцарыі Наталля Хершэ — 2 гады і 6 месяцаў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Таксама спагнаць з Наталлі на карысць пацярпелага супрацоўніка АМАП Сяргея Кончыка матэрыяльную кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 1000 рублёў. Рэчы Наталлі, канфіскаваныя пры затрыманні (мабільны тэлефон, гадзіннік Apple Watch) пакінуць пад арыштам, а яе бел-чырвона-белы сцяг знішчыць. Сапсаваную балаклаву (раней у судзе агучваўся яе кошт —1 рубель) — адрадзіць.
07.12.2020 Прэзентацыя сумеснага дакладу «Беларусь, жнівень 2020: "правасуддзе" для пратэстоўцаў»
Дзявятага снежня адбудзецца онлайн-прэзентацыя даклада аб парушэнні стандартаў справядлівага судовага разбіральніцтва падчас разгляду адміністрацыйных спраў.
07.12.2020 Суды над затрыманымі ўдзельнікамі акцый пратэсту за панядзелак, 7 снежня
Сёмага снежня суды ў Мінску і ў іншых гарадах працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў шматлікіх акцый пратэсту і тых, каго затрымлівалі кропкава ў розных месцах як у нядзелю, 6 снежня, так і ў ранейшыя дні.
04.12.2020 Вынікі судоў над удзельнікамі акцый пратэсту: пятніца
У пятніцу, чацвертага снежня, суды ў Мінску і ў іншых гарадах працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў шматлікіх акцый пратэсту і тых, каго затрымлівалі кропкава ў розных месцах.
04.12.2020 Паставы: пракурор просіць для юнака месяц арышту за надпіс на прыпынку
У Паставах 3 снежня пачаўся разгляд крымінальнай справы мясцовага жыхара Аляксея Казлоўскага.
03.12.2020 Пачаўся суд над грамадзянкай Швейцарыі за падраную балаклаву
У судзе Савецкага раёна горада Мінска пачаўся працэс па крымінальнай справе ў дачыненні да Наталлі Хершэ па частцы 2 артыкула 363 (Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў). 51-гадовую жанчыну абвінавачваюць у тым, што пры аказанні супраціву пры затрыманні на жаночым маршы 19 верасня яна сарвала маску амапаўцу і падрапала яго.
03.12.2020 Працягваецца суд за надпіс "Не забудзем!" на Пушкінскай. Пра што кажуць палітвязні?
Суд Фрунзенскага раёна Мінска працягвае разгляд крымінальнай справы за абнаўленне надпіса 9 верасня "Не забудем!" каля метро "Пушкінская" каля народнага мемарыяла, прысвечанага забітаму пратэстоўцу Аляксандру Тарайкоўскаму.










