Навіны на тэму: суды
11.12.2020 Справа “скрадзенай” у амапаўца рацыі: акалічнасці высвятляе суд
Інцыдэнт, за які судзяць берасцейца Змітра Шчурко, адбыўся 20 верасня. У гэты час на рагу вуліц Савецкай і Гогаля сабраліся ўдзельнікі акцыі пратэсту. Да іх пад'ехаў мікрааўтобус з сілавікамі, пачаліся затрыманні.
11.12.2020 Вынікі разгляду адміністрацыйных спраў удзельнікаў акцый пратэсту за 11 снежня
У пятніцу, 11 снежня, суды ў Мінску і ў іншых гарадах працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў шматлікіх акцый пратэсту і тых, каго затрымлівалі кропкава ў розных месцах як у нядзелю, 6 снежня, так і ў ранейшыя дні.
10.12.2020 Справа Мікіты Самарына: на судзе мастак прызнаўся, што яго прымусілі агаварыць сябе
На судзе Самарын заявіў, што яго фізічным прымусам заставілі гаварыць на відэа тое, што і як ён рабіў, пры тым фактычна ён агаварыў сябе.
10.12.2020 Справа аб гвалце над міліцыянтам: падсуднага абвясцілі ў вышук
У судзе Савецкага раёна горада Мінска пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Аляксея Каралёва, сістэмнага архітэктара з "EPAM". Яго абвінавачваюць у артыкуле 364 КК РБ (Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).
10.12.2020 Палітвязень Дзяніс Граханаў: Гэта быў паказальны працэс, каб запалохаць іншых людзей
Восьмага снежня суд Фрунзенскага раёна Мінска асудзіў пяць палітычных зняволеных за абнаўленне надпісу "Не забудзем!" 9 верасня на Пушкінскай каля народнага мемарыяла, прысвечанага забітаму пратэстуючаму Аляксандру Тарайкоўскаму.
10.12.2020 Справа Сяргея Рымшы: cуд разбіраецца з кавалкамі бетону ў заплечніку абвінавачанага
З судовых матэрыялаў вядома, што Сяргей Рымша быў на Савецкай плошчы Гародні 9 жніўня ў 23.15, калі ў таніраваны мікрааўтобус з сілавікамі паляцеў камень. Неўзабаве Сяргея затрымалі, збілі, завезлі ў Ленінскі РАУС.
10.12.2020 Адміністрацыйны пераслед у Беларусі ў Дзень правоў чалавека, 10 снежня
10 снежня суды ў Мінску і ў іншых гарадах працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў шматлікіх акцый пратэсту і тых, каго затрымлівалі кропкава ў розных месцах як у нядзелю, 6 снежня, так і ў ранейшыя дні.
10.12.2020 Мастака Уладзіслава Макавецкага судзяць за тое, што замахнуўся на міліцыянта дубінкай
Макавецкаму інкрымінуецца, што 6 верасня падчас вулічнага шэсця на вуліцы Праўды ў Віцебску ён перашкаджаў законным дзеянням пацярпелых, схіляў іх да змены характару гэтай дзейнасці, замахваўся на Фядотава «рукамі і нагамі»,
10.12.2020 Віцебск: 4 з паловай гады калоніі за падсечку супрацоўніку міліцыі
9 снежня суд Першамайскага раёну Віцебску завяршыў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 39-гадовага віцябляніна Алега Яфрэменкі.
09.12.2020 Справа Палікарпавай: суд чакае паказанняў судмедэксперта
На папярэднім судовым паседжаннні адвакат заявіў хадайніцтва пра выклік у суд судмедэксперта, які рабіў медычны агляд Марыны Палікарпавай, пасля яе збіцця супрацоўніцамі міліцыі.
09.12.2020 Адбылася прэзентацыя даклада «Беларусь, жнівень 2020: "правасуддзе" для пратэстоўцаў»
Ён асвятляе парушэнні стандартаў справядлівага судовага разбіральніцтва над ўдзельнікамі мірных дэманстрацый супраць фальсіфікацый вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
09.12.2020 Справа Гэсс: пацярпелы міліцыянт не з’явіўся па прычыне самаізаляцыі
У судзе Заводскага раёна горада Мінска працягваецца разгляд крымінальных справаў у дачыненні да Алены Гэсс. Мінчанка абвінавачваецца па двух артыкулах — 341 КК РБ (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці) і 364 КК РБ (Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).
09.12.2020 Судзяць удзельнікаў мірных акцый пратэсту – вынікі за 9 снежня
Дзевятага снежня суды ў Мінску і ў іншых гарадах працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў шматлікіх акцый пратэсту і тых, каго затрымлівалі кропкава ў розных месцах як у нядзелю, 6 снежня, так і ў ранейшыя дні.
08.12.2020 Гародня: Пачаўся разгляд крымінальнай справы аўтарэстаўратара Мікіты Самарына
Мікіту Самарына затрымалі супрацоўнікі органаў 6 кастрычніка. Яго жорстка збівалі і здзекваліся, пры катаваннях хлопцу нажом адрэзалі доўгія валасы, а таксама пырскалі ў вочы газавым балончыкам.
08.12.2020 Справа Палікарпавай: амапаўкі збівалі і фізічна душылі жанчыну. Цяпер яе абвінавачваюць у гвалце над імі
Відэаролікі і фота з падзей, якія адбыліся ў міліцэйскай машыне, у справе адсутнічаюць.










