Навіны на тэму: суды
18.12.2020 Жыхара Жлобіна асудзілі на 4 гады калоніі за гвалт у адносінах да намесніка начальніка РАУС
Жлобінскі раённы суд 18 снежня асудзіў за гвалт у адносінах да супрацоўніка міліцыі (арт. 364 Крымінальнага кодэкса) на чатыры гады калоніі 27-гадовага Аляксандра Французава, таксама ён мусіць сплаціць міліцыянту 1500 рублёў.
18.12.2020 Суд па справе аб "скрадзенай" міліцэйскай рацыі: пракурор запрасіў два гады "хіміі"
20 верасня 2020 года ў Брэсце была чарговая акцыя пратэсту. Каля 16 гадзін дня Дзмітрый Шчурко апынуўся ў эпіцэнтры падзей. А пасля стаў абвінавачаным па крымінальнай справе паводле ч. 1 арт. 205 Крымінальнага кодэкса.
18.12.2020 Шуміліна: тры з паловай гады "хіміі" за пагрозу гвалту і абразу
18 снежня суд Шумілінскага раёна агучыў прысуд у адносінах да Дзмітрыя Кулакова.
18.12.2020 Хроніка пераследу і судовыя рашэнні за 18 снежня
18 снежня ў Беларусі працягваюцца затрыманні, выклікі ў міліцыю, суды і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў. ПЦ "Вясна" фіксуе факты палітычнага пераследу.
18.12.2020 Справа па блакаванні дарогі ў Серабранцы: для Вольгі Класкоўскай запрасілі два гады пазбаўлення волі
18 снежня ў судзе Ленінскага раёна Мінска працягнуўся разгляд крымінальнай справы ў адносінах Вольгі Класкоўскай, Максіма Бабіча і Артура Булаўскага
18.12.2020 Наваградак: пракурор запрасіў восем гадоў пазбаўлення волі для палітвязня Гароха
16-18 снежня ў судзе Наваградскага раёна працягнуўся разгляд крымінальнай справы ў адносінах да палітвязняў Уладзіміра Гароха і Дзяніса Кірэшчанкі.
18.12.2020 У Гарадку за выраз «Ур...д в погонах» рабочага асудзілі на 1,5 гады калоніі
Cуд Гарадоцкага раёну 15 снежня асудзіў 33-гадовага рабочага Мікалая Чарняўскага на паўтары гады калоніі агульнага рэжыму за пагрозы і абразу супрацоўніка МУС.
17.12.2020 За балончык з фарбай — тры гады "хіміі" і 1000 рублёў кампенсацыі
Суддзя суда Заводскага раёна горада Мінска Кацярына Мурашка 17 снежня агучыла прысуд у дачыненні да мінчанкі Алены Гэсс. Яе прызналі вінаватай у пашкоджанні маёмасці (шляхам нанясення фарбай надпісы "Яна з намі") — артыкул 341 КК РБ, а таксама ў супраціве супрацоўніку органаў унутраных спраў пры выкананні ім абавязкаў па ахове грамадскага парадку, спалучаны з ужываннем гвалту — частка 2 артыкула 363 КК РБ.
17.12.2020 Справа Патаповіча: суд вырашыў паўтарыць следчы эксперымент
У судзе Ваўкавыскага раёна 16-17 снежня, працягнуўся разгляд крымінальнай справы Аляксандра Патаповіча.
17.12.2020 Мінчука асудзілі на год “хатняй хіміі” за ўдар па машыне ДАІ. Шкоду ацанілі амаль у 15 рублёў
Суд Цэнтральнага раёна 17 снежня асудзіў па ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства) 46-гадовага мантажніка Паўла Янкоўскага за ўдар нагой па бамперу аўтамабіля ДАІ на нядзельным маршы "Народная інаўгурацыя".
17.12.2020 Марыне Палікарпавай прысудзілі два гады "хатняй хіміі"
У судзе Ленінскага раёна Гародні ў чацвер, 17 снежня, вынесены прысуд Марыне Палікарпавай
17.12.2020 Нешматлікія адміністрацыйныя працэсы адбываюцца 17 снежня
У раённых судах Мінска праходяць паседжанні па адміністрацыйных справах у дачыненні да мірных дэманстрантаў. Судзяць за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах і за вывешванне бела-чырвона-белых сцягоў на вокнах і балконах кватэр.
17.12.2020 Суд пачаў разгляд крымінальнай справы Іллі Туркова па падзеях 14 ліпеня
17 снежня ў судзе Першамайскага раёна г. Мінска пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць Іллі Туркова. Яго вінавацяць паводле арт. 342 і 364 Крымінальнага кодэкса за падзеі, якія адбываліся каля ст. м. Плошча Перамогі 14 ліпеня.
16.12.2020 "Так выказваць сваю палітычную пазіцыю недапушчальна" — пацярпелы міліцыянт нарэшце прыйшоў на справу Гэсс
У судзе Заводскага раёну горада Мінска 16 снежня працягнуўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да мінчанкі Алены Гэсс. Пацярпелы міліцыянт Кажамякін нарэшце прыйшоў на судовае пасяджэнне і заявіў аб матэрыяльнай кампенсацыі маральнай шкоды ў 1000 рублёў, а абвінавачванне Алены Гэсс раптам перакваліфікавалі.
16.12.2020 Справа Фаміных: адна са сведак паказала, што сям'я Івановых збівала Фаміна
У судзе Ваўкавыскага раёна 15-16 снежня працягнуўся разгляд крымінальнай справы мужа і жонкі Алега і Анастасіі Фаміных.










