Навіны на тэму: суды
24.12.2020 Сям'ю з Ваўкавыску абвінавацілі ў гвалце над міліцыянтам: жонку асудзілі да "хатняй хіміі", мужа — да калоніі
Суд Ваўкавыскага раёна 24 снежня вынес прысуд па крымінальнай справе па арт. 364 Крымінальнага кодэкса мужу і жонцы Алегу і Анастасіі Фаміным.
24.12.2020 Заводскі суд разглядзеў справу па блакаванні дарогі 10 жніўня. Міхаіла Фірага асудзілі на 3 гады "хіміі"
У судзе Заводскага раёна 23 снежня пачаўся разгляд крымінальнай справы па арт. 342 Крымінальнага кодэкса ў дачыненні да Міхаіла Фірага.
24.12.2020 Да чатырох гадоў калоніі асудзілі мінчука за тое, што адбіваў пратэстоўца ад затрымання 14 ліпеня
Суд Маскоўскага раёна Мінска 24 снежня асудзіў паводле артыкула 364 Крымінальнага кодэкса 29-гадовага Іллю Фрэня. Яго абвінавацілі ў гвалце ў дачыненні да двух супрацоўнікаў АМАПа 14 ліпеня на плошчы Перамогі – ён адбіваў пратэстоўца ад затрымання.
23.12.2020 Суд пачаў разглядаць другую справу па блакаванні дарог у сталічнай Серабранцы
У судзе Ленінскага раёна Мінска пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Іллі П., якога вінавацяць па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за падзеі 23 верасня.
23.12.2020 Суды працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы мірных дэманстрантаў
У сераду - 23 снежня - раённыя суды Мінска працягваюць праводзіць пасяджэнні па адміністрацыйных справах у дачыненні да мірных дэманстрантаў.
23.12.2020 Брэст: Абвінавачаны ў крадзяжы рацыі ў амапаўца атрымаў два гады "хатняй хіміі"
Суддзя суда Ленінскага раёна Брэста Святаслаў Каліна 23 снежня агучыў прысуд па крымінальнай справе пра "скрадзенай рацыі" на акцыі пратэсту. Абвінавачаны Дзмітрый Шчурко быў прызнаны вінаватым паводле ч. 1 арт. 205 (Крадзеж) і атрымаў два гады абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову ("хатняя хімія").
23.12.2020 Двух берасцейцаў асудзілі на тры з паловай і тры гады калоніі за супраціў міліцыі
23 снежня ў судзе Маскоўскага раёна Брэста быў вынесены прысуд Аляксандру Бабічу і Міхаілу Шабалюку, абвінавачаным паводле артыкула 363 КК РБ (супраціў супрацоўнікам міліцыі) за падзеі жніўня 2020. Дзяржабвінаваўца папрасіла пакаранне для Бабіча ў выглядзе пазбаўлення волі на 3 гады і 6 месяцаў з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму. Для Шабалюка Міхаіла - на тэрмін у 3 гады ва ўмовах калоніі агульнага рэжыму. І менавіта такі прысуд вынес суддзя Яўген Брэган. "Берасцейская Вясна" распавядае падрабязнасці судовага разбіральніцтва.
22.12.2020 Жанчыну з эпілепсіяй пакаралі 25 суткамі арышту
У яе здарыўся прыступ падчас затрымання.
22.12.2020 Вынесеныя прысуды па справе блакавання дарогі ў Серабранцы
22 снежня ў Ленінскім судзе г. Мінска вынесеныя прысуды па справе па блакаванні дарогі ў Серабранцы.
22.12.2020 Хроніка судовых працэсаў 22 снежня
22 снежня працягваюцца разгляды адміністрацыйных спраў над удзельнікамі мірных акцый пратэсту, затрыманых на нядзельных маршах, а таксама судзяць за ўдзел у ранейшых мітынгах і вывешаныя сцягі ў вокнах і на балконах.
21.12.2020 Затрыманне валанцёра ў судзе, журналістка на "сутках". Пераслед 21 снежня
21 снежня праваабаронцы "Вясны" працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў.
21.12.2020 Мужчыну, які хадзіў на акцыі пратэсту з расійскім сцягам у Мінску, асудзілі за супраціў міліцыі
Суд Першамайскага раёна Мінска 21 снежня асудзіў па ч. 1 арт. 363 Крымінальнага кодэкса (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў) 46-гадовага індывідуальнага прадпрымальніка Святаслава Зайцава. Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён супраціўляўся пры затрыманні 17 верасня пасля Ланцуга салідарнасці ва Уруччы.
21.12.2020 Два з паловай гады "хіміі" за заклікі ў тэлеграм-канале "Светлагорск для жыцця"
У судзе Светлагорскага раёна 21 снежня быў агучаны прысуд па справе Сяргея Міраеўскага за допісы ў тэлеграм-канале “Светлагорск для жыцця”. Яго вінавацілі па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.
21.12.2020 Судовы пераслед па адміністрацыйных справах 21 снежня
3 раніцы 21 снежня ў раённых судах Мінска адбываюцца разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да затрыманых на мірных акцыях пратэстаў.
19.12.2020 Адміністратарку тэлеграм-чата «Контроль автозаков Минск» асудзілі на 15 сутак за ўдзел у Маршы
Затрыманую супрацоўнікамі ГУБАЗіКа 14 снежня ў Мінску адміністратарку тэлеграм-чатаў «Контроль автозаков Минск» і «Чат лошков-петушков» 25-гадовую Ганну Аленскую суд Савецкага раёну арыштаваў на 15 сутак за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 25 кастрычніка.










