Навіны на тэму: суды

У Мінску судзяць паштальёнку, якая перадала ў тэлеграм-чат дадзеныя дзесяткаў міліцыянтаў

29.12.2020 У Мінску судзяць паштальёнку, якая перадала ў тэлеграм-чат дадзеныя дзесяткаў міліцыянтаў

Суд Першамайскага раёна Мінска 29 снежня распачаў разгляд крымінальнай справы супраць 56-гадовай паштальёнкі Ларысы Танкашкур, якая перадала адміністратару тэлеграм-чату “Лебяжий 97%” асабістыя звесткі супрацоўнікаў органаў унутраных справаў, якія яна ўзяла з картатэкі падпісчыкаў выдання "На страже".

За перакрыццё дарогі ў Серабранцы адзін з удзельнікаў асуджаны да трох гадоў "хіміі"

29.12.2020 За перакрыццё дарогі ў Серабранцы адзін з удзельнікаў асуджаны да трох гадоў "хіміі"

29 снежня суд Ленінскага раёна абвясціў прысуд у дачыненні да Іллі П., якога абвінавачвалі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за перакрыцце праезнай часткі ў сталічным мікрараёне Серабранка 23 верасня.

Упершыню суд у Беларусі задаволіў скаргу на адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па катаваннях у жніўні

29.12.2020 Упершыню суд у Беларусі задаволіў скаргу на адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па катаваннях у жніўні

Суддзя Лідзія Цяліца адмяніла пастанову следчага і накіравала копію пастановы ў Маскоўскі раённы аддзел Следчага камітэта для правядзення дадатковай праверкі па факце нанясення цялесных пашкоджанняў супрацоўнікамі органаў унутраных спраў Пятру Кірыку.

Брагін: Два гады "хіміі" за абразу прэзідэнта Лукашэнкі

29.12.2020 Брагін: Два гады "хіміі" за абразу прэзідэнта Лукашэнкі

29 снежня суддзя Брагінскага раённага суду Марыя Гаўрыленка ў закрытым судовым пасяджэнні пакарала мясцовага жыхара Аляксандра Кулагу да 2 гадоў "хіміі" агульнага рэжыму за абразу Аляксандра Лукашэнкі.

Заключэнне экспертаў і юрыстаў ПЦ "Вясна" па крымінальнай справе Дзмітрыя Караткевіча па арт. 364 КК

29.12.2020 Заключэнне экспертаў і юрыстаў ПЦ "Вясна" па крымінальнай справе Дзмітрыя Караткевіча па арт. 364 КК

13 лістапада 2020 г. суд Савецкага раёна г. Мінска вынес абвінаваўчы прысуд у дачыненні да Дзмітрыя Караткевіча за здзяйсненне злачынства, прадугледжанага арт.364 КК: «гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў з мэтай перашкаджэння яго законнай дзейнасці». Дзмітрыю Караткевічу прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 3 гады з адбываннем пакарання ў выпраўленчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Эксперты і юрысты ПЦ «Вясна» прааналізавалі справу Зміцера Караткевіча і прыйшлі да наступных высноў.

У Смаргоні судзяць Рамуальда Улана за паклёп

29.12.2020 У Смаргоні судзяць Рамуальда Улана за паклёп

7000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды патрабуюць міліцыянты за фота ўлётак аб іх дзейнасці, размешчаныя ў сацыяльнай сетцы.

Маладзечна: паўтары гады "хіміі" і чатыры тысячы рублёў за абразу начальніка міліцыі

29.12.2020 Маладзечна: паўтары гады "хіміі" і чатыры тысячы рублёў за абразу начальніка міліцыі

29 снежня ў Маладзечна вынесены прысуд Паўлу Берасневу па артыкуле 369 Крымінальнага кодэксу.

Суды над удзельнікамі акцый пратэсту: вынікі за 29 снежня

29.12.2020 Суды над удзельнікамі акцый пратэсту: вынікі за 29 снежня

Адміністрацыйныя суды над грамадзянамі, затрыманымі на мірных акцыях пратэсту працягваюцца ў Беларусі 29 снежня. Сёння разглядаюцца адміністрацыйныя справы грамадзян, якіх затрымлівалі ў ранейшыя дні, а таксама судзяць за фотаздымкі, выкладзеныя ў сацыяльных сетках

Суд па крымінальнай справе актывіста Ашурка зрабілі закрытым з-за "пагрозы дзяржаўнай бяспецы"

28.12.2020 Суд па крымінальнай справе актывіста Ашурка зрабілі закрытым з-за "пагрозы дзяржаўнай бяспецы"

Сёння, 28 снежня, у Лідзе пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні актывіста з Бярозаўкі, сябра Партыі БНФ Вітольда Ашурка, абвінавачанага па артыкулы 342 ч.1 (Удзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак) і 364 (Гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі) Крымінальнага кодэкса.

Судовая хроніка за 28 снежня

28.12.2020 Судовая хроніка за 28 снежня

Нешматлікія суды праходзяць у панядзелак, 28 снежня, над затрыманымі на мірных акцыях пратэсту ў выходныя. Разглядаюцца адміністрацыйныя справы і тых, каго затрымлівалі раней.

Жлобін: пачаўся судовы працэс над актывістамі забастоўкі на БМЗ

28.12.2020 Жлобін: пачаўся судовы працэс над актывістамі забастоўкі на БМЗ

У Жлобіне 28 снежня распачаўся крымінальны працэс над актывістамі забастоўкі на БМЗ Ігарам Поваравым, Аляксандрам Бабровым і Яўгенам Говарам. 17 жніўня на знак пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту супраць мірных пратэстоўцаў яны разам з іншымі працаўнікамі перакрылі дарогу для тэхналагічнага транспарту на заводзе.

Хроніка пераследу і судовыя рашэнні за 24 снежня

25.12.2020 Хроніка пераследу і судовыя рашэнні за 24 снежня

24 снежня ў Беларусі працягваюцца суды над удзельнікамі мірных акцый, заводзяцца новыя адміністрацыйныя і крымінальныя справы, працягваецца ціск на грамадзян за іх актыўную пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў. ПЦ "Вясна" фіксуе факты палітычнага пераследу.

За 5 хвілін у счэпцы і два штуршкі ў спіну - 4 гады пазбаўлення волі

24.12.2020 За 5 хвілін у счэпцы і два штуршкі ў спіну - 4 гады пазбаўлення волі

23 і 24 снежня прадоўжыўся судовы працэс над Іллё Турковым, якога абвінавачваюць у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак, і гвалце ў дачыненні да супрацоўніка ўнутраных спраў.

У Мінску асудзілі праграміста на 2,6 гады калоніі за супраціў АМАПаўцам на нядзельным маршы

24.12.2020 У Мінску асудзілі праграміста на 2,6 гады калоніі за супраціў АМАПаўцам на нядзельным маршы

Суд Савецкага раёна 24 снежня вынес прысуд па крымінальнай справы па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса ў дачыненні да 27-гадовага праграміста з Барысава Анатоля Хіневіча.

Магілёўскаму актывісту Цурпанаву прысудзілі тры гады "хіміі" за абразу суддзяў

24.12.2020 Магілёўскаму актывісту Цурпанаву прысудзілі тры гады "хіміі" за абразу суддзяў

У судзе Магілёўскага раёна вынесены прысуд у дачыненні да актывіста і праваабаронцы Валадара Цурпанава, які абвінавачваўся адразу па двух эпізодах абразы суддзяў паводле артыкула 391 КК РБ. Суддзя Халадцоў пастанавіў пакараць Цурпанава 3 гадамі абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія"). Менавіта такое пакаранне запрасіла дзяржабвінаваўца Вікторыя Чаркас. Валанцёры "Магілёўскай вясны" паведамляюць падрабязнасці працэсу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства