Навіны на тэму: суды
12.01.2021 У Драгічыне суд прызначыў падлетку прымусовыя меры выхаваўчага характара за сарваны сцяг з Дому культуры
У судзе Драгічынскага раёна раніцай 11 студзеня пачаўся разгляд крымінальнай справы 16-гадовага Аляксандра Несцярука, якога вінавацяць у здзеку над дзяржаўнымі сімваламі за сняты сцяг з Дому культуры (арт. 370 Крымінальнага кодэкса).
12.01.2021 Год "хатняй хіміі" за сарваны з будынка дзяржаўны сцяг
Да аднаго года абмежавання волі без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу (“хатняя хімія”) 11 студзеня асуджаны жыхар Гомеля.
11.01.2021 Жыхара Маладзечна судзяць за ўдзел у акцыі 9 жніўня і заклікі да гвалту
У судзе Маладзечанскага раёна праходзіць разгляд крымінальнай справы па падзеях 9 жніўня. Маладзечанца Вадзіма Гурмана абвінавачваюць у тым, што ён правакаваў натоўп на актыўныя дзеянні супраць міліцыі і ў пагрозах гвалтам міліцыянерам.
11.01.2021 Судзяць віцябляніна, які ўжыў супраць міліцыянтаў пярцовы газ – 9 пацярпелых
11 студзеня суд Кастрычніцкага раёну Віцебску пачаў разглядаць крымінальную справу 25-гадовага віцябляніна Арцёма Ісакава, абвінавачанага паводле арт. 364 КК («Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні супрацоўніка ўнутраных спраў»).
11.01.2021 «Памыліўся палітычнымі поглядамі». Судзяць пяць мінчукоў, якіх абвінавачваюць у пашкоджанні машыны жонкі міліцыянта
Суд Мінскага раёна 11 студзеня пачаў разгляд крымінальнай справы Крымінальнага кодэкса супраць пецярых мінчукоў, затрыманых 29 верасня у Баравой.
11.01.2021 Адміністрацыйны пераслед: судовая хроніка за 11 студзеня
Новы, 2021 год, пачаўся з адміністрацыйных судоў над удзельнікамі мірных акцый пратэсту. 11 студзеня разглядаюцца адміністрацыйныя справы грамадзян, якіх затрымлівалі раней, а таксама за вечаровыя акцыі ў Мінску.
06.01.2021 "Калі буду скардзіцца і патрабаваць лекара — прышыюць супраціў". Пачалі судзіць палітвязня Савіцкага
У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска шостага студзеня пачаўся разгляд крымінальнай справы палітычнага вязня, сябра ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыка Юрыя Савіцкага. Яму прад'яўленае абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у акцыі пратэсту 9 жніўня. Справу разглядае суддзя Аляксандр Рудэнка.
06.01.2021 Выкрыкваў лозунгі, пляскаў у далоні: у Мінску пачаўся разгляд справы палітвязня Арцёма Хвашчэўскага
Шостага студзеня суд Фрунзенскага раёна Мінска распачаў разгляд крымінальнай справы ў адносінах да палітвязня Арцёма Хвашчэўскага
06.01.2021 Парвала міліцыянту куртку. У Брэсце судзяць дзяўчыну за гвалт у дачыненні да супрацоўніка АУС
Суд Ленінскага раёна Берасця 6 студзеня пачаў разгляд крымінальнай справы паводле арт. 364 Крымінальнага кодэкса супраць 29-гадовай Дар'і Паляковай за гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі.
06.01.2021 Гарадзенку Юлію Аршун засудзілі да двух гадоў "хатняй хіміі"
Юлія Аршун - маладая жанчына, якая адна выхоўвае малое дзіця. Яна прынесла публічныя прабачэнні міліцыянту на гарадзенскім тэлеканале, што траслявалася яшчэ 3 лістапада мінулага году.
06.01.2021 Справа Сяргея Рымшы: працэс, які доўжыцца амаль два месяцы
Суд Ленінскага раёна Гародні 6 студзеня працягнуў разгляд крымінальнай справы мясцовага жыхара Сяргея Рымшы. Яго абвінавачваюць адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: 342 КК РБ і 364 КК РБ.
06.01.2021 "Астатняе хай будзе на сумленні тых, хто прыдумаў гэтую крымінальную справу": у Мінску вынеслі прысуд Дзмітрыю Галко
Суд Савецкага раёна Мінска вынес прысуд у дачыненні да 44-гадовага індывідуальнага прадпрымальніка Дзмітрыя Галко.
06.01.2021 Суды па адміністрацыйных справах праходзяць 6 студзеня
Пасля вечаровых затрыманняў на дваровых акцыях, 6 студзеня ў раённых судах Мінска разглядаюць адміністрацыйныя справы актывістаў.
06.01.2021 Яшчэ адна крымінальная справа па падзеях 14 ліпеня разглядаецца ў Першамайскім судзе
5 студзеня ў судзе Першамайскага раёна г. Мінска пачаўся яшчэ адзін судовы працэс па падзеях 14 ліпеня каля станцыі метро Плошча Перамога – там адбылася сутычка супрацоўнікаў АМАПу, якія праводзілі грубыя затрыманні, і грамадзянаў, што спрабавалі ім супрацьстаяць.
06.01.2021 Cлучака пакаралі годам "хіміі" за раскіданыя шрубы каля будынка РАУС
У сераду, 6 студзеня, суд Слуцкага раёна вынес прысуд па крымінальнай справы па ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства) у дачыненні да 34-гадовага случака. Суддзя Аляксандр Шутко пакараў яго годам "хіміі".










