Навіны на тэму: суды

Нябачныя сведкі са змененымі прозвішчамі. У Гродне працягваецца суд над пяццю ўдзельнікамі акцыі пратэсту

14.01.2021 Нябачныя сведкі са змененымі прозвішчамі. У Гродне працягваецца суд над пяццю ўдзельнікамі акцыі пратэсту

13 студзеня ў судзе Ленінскага раёну Гародні працягваецца крымінальны працэс у дачыненні да 5 гарадзенцаў, якіх вінавацяць у парушэнні двух артыкулаў кодэксу, піша "Гарадзенская Вясна".

Смаргонь: два гады “хатняй хіміі” за абразу Прэзідэнта РБ

14.01.2021 Смаргонь: два гады “хатняй хіміі” за абразу Прэзідэнта РБ

У судзе Смаргонскага раёна  6 студзеня вынесены  прысуд па крымінальнай справе 19-ці гадовага мясцовага жыхара Іллі Вайткевіча. Яго абвінавацілі ў публічнай абразе Прэзідэнта Беларусі

Пракурор запрасіў для палітвязня Арцёма Мядзведскага тры гады "хіміі"

13.01.2021 Пракурор запрасіў для палітвязня Арцёма Мядзведскага тры гады "хіміі"

У судзе Ленінскага раёна Мінска ў сераду, 13 студзеня, працягнуўся разгляд крымінальнай справы палітычнага вязня Арцёма Мядзведскага. Ён абвінавачваецца па артыкуле аб дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК РБ).

Суд над палітзняволеным блогерам "Слуцка для жизни" Уладзімірам Няронскім працягваецца

13.01.2021 Суд над палітзняволеным блогерам "Слуцка для жизни" Уладзімірам Няронскім працягваецца

Суд Лагойскага раёна 13 студзеня працягвае разгляд крымінальнай справы супраць палітзняволенага аўтара ютуб-канала "Слуцк для жизни" Уладзіміра Няронскага па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 і 369

Мінск: абвінавачванне запрасіла год калоніі для палітвязня Арцёма Хвашчэўскага

13.01.2021 Мінск: абвінавачванне запрасіла год калоніі для палітвязня Арцёма Хвашчэўскага

12-13 студзеня суд Фрунзенскага раёна Мінска працягнуў разгляд крымінальнай справы ў адносінах да палітвязня Арцёма Хвашчэўскага

Наваполацк: судзяць “арганізатараў” групавых дзеянняў, якія парушылі грамадскі парадак

13.01.2021 Наваполацк: судзяць “арганізатараў” групавых дзеянняў, якія парушылі грамадскі парадак

У судзе горада Наваполацка 13 студзеня працягваецца разгляд крымінальнай справы Віктара Шаура і Віталя Шыцікава, якіх абвінавачваюць у арганізацыі або актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак.

Заключэнне экспертаў і юрыстаў ПЦ «Вясна» па крымінальнай справе Андрэя Цімафеенкі па арт. 366 КК

13.01.2021 Заключэнне экспертаў і юрыстаў ПЦ «Вясна» па крымінальнай справе Андрэя Цімафеенкі па арт. 366 КК

2 снежня ў судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска быў абвешчаны прысуд па крымінальнай справе віцябляніна Андрэя Цімафеенкі, абвінавачанага па ч. 1 ст. 366 КК (Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, або іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак). Суддзя Сняжана Кіндзеева агучыла прысуд: два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Эксперты і юрысты ПЦ «Вясна» прааналізавалі справу Андрэя Цімафеенкі і прыйшлі да наступных высноў.

Хроніка адміністрацыйных працэсаў за 13 студзеня

13.01.2021 Хроніка адміністрацыйных працэсаў за 13 студзеня

У Беларусі працягваюцца адміністрацыйныя суды над удзельнікамі мірных акцый пратэсту. 13 студзеня разглядаюцца справы грамадзян, якіх затрымлівалі раней, а таксама за вечаровыя акцыі ў Мінску

На лаве падсудных — пяць чалавек. У Гродне разглядаюць крымінальную справу за вераснёўскую акцыю пратэсту

12.01.2021 На лаве падсудных — пяць чалавек. У Гродне разглядаюць крымінальную справу за вераснёўскую акцыю пратэсту

12 студзеня ў судзе Ленінскага раёна Гродна пачаўся новы крымінальны судовы працэс. На лаве падсудных 5 чалавек — браты Уладзімір і Юрый Седзянеўскія, Аляксандр Якубоўскі, сёстры Жанна Захаркевіч і Надзея Сцепанцава. Працэс вядзе суддзя Ганна Лявусік. Дзяржаўным абвінаваўцам выступае старшы памочнік пракурора Аліна Чужаземец.

Да шасці гадоў турмы за кінутую шклянку. У Гародні працягнуўся суд за гвалт над АМАПаўцамі

12.01.2021 Да шасці гадоў турмы за кінутую шклянку. У Гародні працягнуўся суд за гвалт над АМАПаўцамі

Гарадзенцу Міхаілу Яфімавічу пагражае да шасці гадоў турмы за папяровую шкляначку, якую ён кінуў падчас мірнай акцыі пратэсту 27 верасня і трапіў у супрацоўніцу АМАП. Ён даў паказанні ў судзе Ленінскага раёна Гродна 11 студзеня. Разам з ім па справе аб гвалце над двума супрацоўнікамі АМАП праходзяць яшчэ трое абвінавачаных. Паводле версіі пракурора, яны дзейнічалі ў змове, паведамляе Hrodna.Life.

Выкаціў валун на дарогу. У Мінску пачалі судзіць палітвязня Арцёма Мядзведскага

12.01.2021 Выкаціў валун на дарогу. У Мінску пачалі судзіць палітвязня Арцёма Мядзведскага

У судах працягваецца разгляд крымінальных спраў, узбуджаных у сувязі з масавымі пратэстамі ў жніўні супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. 12 студзеня ў судзе Ленінскага раёна Мінска пачаўся разгляд крымінальнай справы, узбуджанай першапачаткова па «масавых беспарадках» (арт. 293 КК), але да суду перакваліфікаванага па артыкуле аб дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК). Вядзе працэс суддзя Таццяна Шоцік. Дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівае Святаслаў Вялікі. На лаве падсудных 23-гадовы кухар-сушыст Арцём Мядзведскі. Ён быў прызнаны палітычным зняволеным.

Чатыры артыкулы і сведка ў балаклаве. У Мінску судзяць Вадзіма Дзмітронка

12.01.2021 Чатыры артыкулы і сведка ў балаклаве. У Мінску судзяць Вадзіма Дзмітронка

Суд Цэнтральнага раёна 12 студзеня пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да індывідуальнага прадпрымальніка Вадзіма Дзмітронка. 43-гадовага мужчыну вінавацяць паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса.

Першы суд па “справе Ціханоўскага”. У Лагойску судзяць палітвязня Уладзіміра Няронскага

12.01.2021 Першы суд па “справе Ціханоўскага”. У Лагойску судзяць палітвязня Уладзіміра Няронскага

У судзе Лагойскага раёна 12 студзеня пачаўся суд над палітзняволеным аўтарам ютуб-канала "Слуцк для жыцця" Уладзімірам Няронскім. Яго судзяць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 і 369.

Суды па адміністрацыйных справах праходзяць 12 студзеня

12.01.2021 Суды па адміністрацыйных справах праходзяць 12 студзеня

12 студзеня ў раённых судах Мінска разглядаюцца адміністрацыйныя справы грамадзянаў, якіх затрымлівалі раней на мірных акцыях пратэсту. Судзяць таксама за відэазвароты і апублікаваныя фотаздымкі. 

Суд над актывістамі забастоўкі на БМЗ: апытанне сведак і знікненне абвінавачанага Ігара Поварава

12.01.2021 Суд над актывістамі забастоўкі на БМЗ: апытанне сведак і знікненне абвінавачанага Ігара Поварава

У Жлобіне 12 студзеня працягнуўся крымінальны працэс над актывістамі забастоўкі на БМЗ Ігарам Поваравым, Аляксандрам Бабровым і Яўгенам Говарам. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства